ФК Ювентус: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
→Склад: - П’яца |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
== Склад == |
== Склад == |
||
''Станам на |
''Станам на студзень 2018 года.'' |
||
{{Склад}} |
{{Склад}} |
||
{{Ігрок|1|{{Сцяг Італіі}}|Бр|[[Джанлуіджы Буфон]] {{капітан}}||1978}} |
{{Ігрок|1|{{Сцяг Італіі}}|Бр|[[Джанлуіджы Буфон]] {{капітан}}||1978}} |
||
Радок 88: | Радок 88: | ||
{{Ігрок|16|{{Сцяг Італіі}}|Бр|[[Карла Пінсолья]]||1990}} |
{{Ігрок|16|{{Сцяг Італіі}}|Бр|[[Карла Пінсолья]]||1990}} |
||
{{Ігрок|17|{{Сцяг Харватыі}}|Нап|[[Марыа Манджукіч]]||1986}} |
{{Ігрок|17|{{Сцяг Харватыі}}|Нап|[[Марыа Манджукіч]]||1986}} |
||
{{Ігрок|20|{{Сцяг Харватыі}}|Нап|[[Марка П’яца]]||1995}} |
<!--{{Ігрок|20|{{Сцяг Харватыі}}|Нап|[[Марка П’яца]]||1995}}--> |
||
{{Ігрок|21|{{Сцяг Германіі}}|Аб|[[Бенедыкт Хёведэс]]||1988}} |
{{Ігрок|21|{{Сцяг Германіі}}|Аб|[[Бенедыкт Хёведэс]]||1988}} |
||
{{Ігрок|22|{{Сцяг Ганы}}|ПА|[[Квадва Асамоа]]||1988}} |
{{Ігрок|22|{{Сцяг Ганы}}|ПА|[[Квадва Асамоа]]||1988}} |
Версія ад 12:09, 5 студзеня 2018
Шаблон:Картка ФК 3 «Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад лац.: iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З'яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[1], сярод іх, быў і першы прэзідэнт клубу, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[2]; Клуб належыць сям'і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з'яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краіне[3]. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры[4][5], у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клубу з'яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў[6].
«Ювентус» гістарычна з'яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце[7]. «Ювентус» мае рэкордныя 33 нацыянальныя чэмпіёнскія тытулы, рэкордныя 12 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 7 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя[8].
Дасягненні
- Чэмпіён Італіі (33): 1905, 1926, 1931, 1932, 1933, 1934, 1935, 1950, 1952, 1958, 1960, 1961, 1967, 1972, 1973, 1975, 1977, 1978, 1981, 1982, 1984, 1986, 1995, 1997, 1998, 2002, 2003, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Італіі (12): 1938, 1942, 1959, 1960, 1965, 1979, 1983, 1990, 1995, 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Суперкубка Італіі (7): 1995, 1997, 2002, 2003, 2012, 2013, 2015
- Уладальнік Кубка чэмпіёнаў: 1985, 1996
- Уладальнік Кубка кубкаў: 1984
- Уладальнік Кубка УЕФА: 1977, 1990, 1993
- Уладальнік Суперкубка Еўропы: 1984, 1996
- Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 1985, 1996
Склад
Станам на студзень 2018 года.
|
|
Зноскі
- ↑ «Juventus Football Club: The History». Juventus Football Club S.p.A
- ↑ «Andrea Agnelli: the 25th chairman of Juventus». Juventus F.C. S.p.A
- ↑ Hazzard, Patrick; Gould, David (2001). «Fear and loathing in world football». Berg Publishers. pp. 209, 215. ISBN 1-85973-463-4.
- ↑ «Inter-Juve, resto del mondo contro il made in Italy». Corriere dello Sport.
- ↑ Giovanni Arpino. «Quando si dice Juventus…». La Stampa. p. 19.
- ↑ «Juventus F.C.: nasce l'Associazione Piccoli Azionisti». Borsa Italiana S.p.A. 24
- ↑ «Juventus building bridges in Serie B». Fédération Internationale de Football Association.
- ↑ «Europe's club of the Century». International Federation of Football History & Statistics.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Ювентус
- Афіцыйны сайт