Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{coord|display=title|53|55|15|N|27|35|34|E|type:landmark_region:BY}}
{{Картка ўніверсітэта
{{Картка ўніверсітэта
|арыгінал =
|арыгінал =

Версія ад 11:42, 6 студзеня 2018

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Файл:BNTU.jpg
Заснаваны 1920
Рэктар Сяргей Васільевіч Харытончык
Студэнты 28 000
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт bntu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ранейшая назва — Беларускі політэхнічны інстытут) — адзін з самых буйных універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску

Гісторыя

У 1920 г. Мінскае політэхнічнае вучылішча перетворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). У 1922 г. рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, на базе якога, а таксама мінскіх энергетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналагічнага, харчовай прамысловасці і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930–1931 гг.) У 1933 г. створаны Беларускі політэхнічны інстытут.

У 1991 г. — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцягу політэхнічны інстытут перетвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 г. № 149). У 1997 г. Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 г. № 6). У 2002 г. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія перетворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).

Факультэты

  • Аўтатрактарны факультэт (АТФ)
  • Архітэктурны факультэт (АФ)
  • Ваена-тэхнічны факультэт (ВТФ)
  • Інжынерна-педагагічны факультэт (ІПФ)
  • Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі (МІДА)
  • Машынабудаўнічы факультэт (МБФ)
  • Механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ)
  • Прыборабудаўнічы факультэт (ПБФ)
  • Будаўнічы факультэт (БФ)
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі (ФІТР)
  • Факультэт маркетынга, менеджменту і прадпрымальніцтва (ФММП)
  • Факультэт прыродных рэсурсаў і экалогіі (ФПРЭ)
  • Факультэт транспартных камунікацый (ФТК)
  • Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (ФТКГ)
  • Факультэт энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ)
  • Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (ФДП)
  • Энергетычны факультэт (ЭФ)

Рэктары

Літаратура

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 3. — Минск, 1980.

Спасылкі