Сцяпан Цімафеевіч Разін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 1: Радок 1:
{{ДД}}
[[Файл:Arolsen Klebeband 02 511.jpg|міні|300x300пкс|Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін]]
{{цёзкі2|Разін}}
[[Файл:Arolsen Klebeband 02 511.jpg|міні|250пкс|Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін]]
'''Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін''' (каля 1630 — {{ДС|16|6|1671}}) — кіраўнік [[Паўстанне Разіна|Сялянскай вайны 1670—1671]] у [[Расія|Расіі]], [[данскія казакі|данскі казак]].
'''Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін''' (каля 1630 — {{ДС|16|6|1671}}) — кіраўнік [[Паўстанне Разіна|Сялянскай вайны 1670—1671]] у [[Расія|Расіі]], [[данскія казакі|данскі казак]].


Радок 28: Радок 30:
* ''Сахаров А. Н.'' Степан Разин. 2 изд. — М., 1987.
* ''Сахаров А. Н.'' Степан Разин. 2 изд. — М., 1987.
* ''Чистякова Е. В.'', ''Соловьев В. М.'' Степан Разин и его соратники. — М., 1988.
* ''Чистякова Е. В.'', ''Соловьев В. М.'' Степан Разин и его соратники. — М., 1988.

{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Паўстанне Разіна]]
[[Катэгорыя:Паўстанне Разіна]]
[[Катэгорыя:Данскія казакі]]
[[Катэгорыя:Данскія казакі]]

Версія ад 13:44, 12 студзеня 2018

Сцяпан Цімафеевіч Разін
руск.: Степан Тимофеевич Разин
Нараджэнне каля 1630[1]
Смерць 6 (16) чэрвеня 1671[2]
Дзейнасць паўстанец, змагар Супраціўлення
Званне Атаман
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін

Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін (каля 1630 — 16 чэрвеня 1671) — кіраўнік Сялянскай вайны 1670—1671 у Расіі, данскі казак.

Вызначаўся розумам, энергіяй, ваеннымі і дыпламатычнымі здольнасцямі, валодаў 8 мовамі.

Сцяпан Разін — герой народных паданняў і песень, яму прысвечаны творы літаратуры і мастацтва.

Жыццё

Сцяпан Цімафеевіч Разін нарадзіўся каля 1630 года ў станіцы Зімавейскай-на-Доне (цяпер Валгаградская вобласць, Расія).

У 1661—1662 удзельнічаў у перагаворах дэлегацыі Войска Данскога і афіцыйнага маскоўскага пасольства з калмыкамі пра сумесныя дзеянні супраць нагайскіх татар. У 1662—1663 камандзір атрада данскіх казакоў у паходах супраць крымскіх татар. Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667. У 1667 узначаліў грабежніцкі паход казацкай беднаты на рэкі Волгу і Яік (Урал), у 1668—1669 — паход казацкай флатыліі па Каспійскім моры: разрабаваны прыбярэжныя гарады і правінцыі Ірана, вызвалены расійскія нявольнікі.

Новы яго паход на Волгу вясной 1670 перарос у сялянскую вайну. Выступаючы нібыта ў абарону правоў царэвіча Аляксея Аляксеевіча і былога патрыярха Нікана, Разін абяцаў простаму народу «свабоду і збаўленне» ад «дрэнных» баяр, у занятых гарадах усталёўваў кіраванне на казацкі ўзор, распраўляўся з прадстаўнікамі царскай адміністрацыі.

Пасля паражэння пад Сімбірскам (кастрычнік 1670) паранены вярнуўся на Дон, дзе ў красавіку 1671 схоплены казацкай старшынай і выдадзены царскім уладам.

Пакаранне Разіна

Разін быў пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.

Ён быў падвергнуты катаванням, падчас якіх захоўваў непахісную мужнасць. 6 чэрвеня 1671 года Сцяпан Разін пасля абвяшчэння прысуду чвартавалі на эшафоце на Балотнай плошчы. Прачыталі доўгі прысуд. Разін выслухаў яго спакойна, потым павярнуўся да царквы, пакланіўся на тры бакі, абмінаючы крэмль з царом і сказаў: «Прабачце». Кат спачатку адсек яму правую руку па локаць, потым левую нагу па калена. Яго брат Фрол, бачачы пакуты Сцяпана, разгубіўся і закрычаў: «Я ведаю слова і справу гасудараву»!

«Маўчы, сабака!» - прахрыпеў Сцяпан. Гэта былі яго апошнія словы: пасля іх кат спешна адсек яму галаву. Прызнанне дапамагло Фролу адтэрмінаваць сваё пакаранне, якога ўрэшце ён не пазбег і быў пакараны адсячэннем галавы на тым жа месцы на Балотнай плошчы ў 1676 годзе.[3]

Зноскі

  1. Stenka Razin // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Голиков Альберт Александрович. Казнь Степана Разина

Літаратура

  • Разін Сцяпан Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 258.
  • Сахаров А. Н. Степан Разин. 2 изд. — М., 1987.
  • Чистякова Е. В., Соловьев В. М. Степан Разин и его соратники. — М., 1988.