Вігвам: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 36: Радок 36:
* [[Юрта]]
* [[Юрта]]
* [[Чум]]
* [[Чум]]
* [[Намёт, жыллё]]
* [[Палатка]]
* [[Шацёр]]
* [[Шацёр]]



Версія ад 14:47, 14 студзеня 2018

Вігвам пенабскот, крыты карою. Канада

Вігва́малган.: wīkwām, літаральна "жытло")[1], таксама вядмы як ве́ту (з мовы вампаноаг: wetu, "дом")[2] і вікія́пмесквакі: wikiyapi, "хаціна")[3] — аднакамернае жытло паўночнаамерыканскіх індзейцаў купалападобнай формы. Першапачаткова алганкіны называлі так розныя па тыпу хаціны, у тым ліку доўгія бервяныя дамы. З XVII ст. еўрапейскія каланісты ўжывалі гэта паняцце для ўсіх жылых будынкаў лясных індзейцаў усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Толькі ў XIX ст., калі адбылася навуковая сістэматызацыя, назва вігвам замацавалася за пэўным па форме тыпам жытла.

Гісторыя

Каталіцкая капліца ў форме вігвама на востраве Макінак

Відавочна, вігвам — адзін з найстаражытнейшых тыпаў жытла. Вігвамападобныя будынкі выяўлены археолагамі нават на тэрыторыі Еўропы (каля 11 000 гадоў таму)[4]. Даследаванне стаянак палеаіндзейцаў паказвае, што яны таксама карысталіся круглявымі хацінамі са слупом у цэнтры[5].

Алганкіны, што ў XVII ст. насялялі лясную зону ўсходняга ўзбярэжжа і Вялікіх азёр Паўночнай Амерыкі выкарыстоўвалі слова wīkwām адносна любога тыпу жытла. Прычым, яны будавалі самыя розныя па форме хаціны з розных матэрыялаў[6]. Каркасныя пабудовы ў форме купалу, дзе сцены адначасова з'яўляліся дахам, былі шырока распаўсюджаны ў плямён, што былі вымушаны сезонна перамяшчацца па пэўнай тэрыторыі, паколькі адначасова займаліся паляваннем і земляробствам. Нават тыя плямёны, што пад уздзеяннем еўрапейцаў пачыналі весці аселы лад жыцця, захоўвалі тыповую купалападобную канструкцыю, хаця стацыянарныя вігвамы патрабавалі лепшага ацяплення і часам — ваеннага ўмацавання.

Пасля з'яўлення ў XVII ст. французскіх і англійскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы іх жыхары таксама выкарыстоўвалі жытлы, падобныя на індзейскія. Англійскія вігвамы ўзгадваюцца пры апісанні калоніі Масачусецкага заліва[7].

Да пачатку XX ст. змены ў ладзе жыцця прывялі да распаўсюджання еўрапейскіх тыпаў жытла сярод індзейцаў. Аднак нават у нашы дні вігвамы ўзводзяць як часовае сезоннае жытло паляўнічых у Канадзе, для рытуальных мэтаў або ў якасці забавы пры абслугоўванні турыстаў.

Канструкцыя

Для ўзвядзення вігвамаў выбіралася пляцоўка з роўнай паверхняй звычайна ў форме кола або авалу. Далей ладзіўся каркас з драўляных жэрдак. У лясной зоне паўночнага ўсходу Паўночнай Амерыкі выбіраліся маладыя гнуткія дрэвы да 5 м у даўжыню. На Вялікіх раўнінах вікіяпы будавалі з галін вярбы.

Жэрдкі згіналі ў форме аркі і замацоўвалі па краях пляцоўкі. У некаторых выпадках жэрдкі звязваліся над цэнтрам пляцоўкі. Для захавання планіроўкі ў час будоўлі ў цэнтры пляцоўкі ставілася прамое бервяно, над якім сшаплялі каркас. Для ўстойлівасці да вертыкальных жэрдак прымацоўваліся больш тонкія, што ішлі паралельна зямлі. Жэрдкі шчапляліся адна да адной з дапамогай палосак лубу і карэння хвоі. Купалападобная форма павінна была абараніць жытло ад частых атмасферных ападкаў.

Падрыхтаваны каркас пакрывалі карою, скурамі дзікіх жывёл, саламянымі і лісцянымі матамі, якія сшываліся разам для воданепранікальнасці. Знутры для ацяплення таксама выкарыстоўваліся саламяныя маты. У адрозненні ад знешніх, яны дэкараваліся. Падлогу пакрывалі хваёвымі галінамі, у зімовы перыяд — яшчэ і скурамі. Агмень уяўляў сабою яміну, вакол якой ладзілі земляную платформу.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі