Беларуска-Расійскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:
|сайт = http://www.bru.mogilev.by
|сайт = http://www.bru.mogilev.by
}}
}}
'''Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»''' — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр. Знаходзіцца ў г. [[Магілёў|Магілёве]], [[Рэспубліка Беларусь]].
'''Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»''' (народная назва '''Машынка''') — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр. Знаходзіцца ў г. [[Магілёў|Магілёве]], [[Рэспубліка Беларусь]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 18:28, 22 студзеня 2018

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны 1961
Рэктар Ігар Сяргеевіч Сазонаў
Размяшчэнне Магілёў
Сайт bru.mogilev.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (народная назва Машынка) — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр. Знаходзіцца ў г. Магілёве, Рэспубліка Беларусь.

Гісторыя

Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут быў адкрыты 1 верасня 1961 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 10 жніўня 1961 года № 714 і Пастановай Савета Міністраў БССР от 22 жніўня 1961 года № 504.[1]

Загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 198 ад 17 мая 2000, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (МДТУ).

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, подпісаным у г. Магілёве 19 студзеня 2001, загадамі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 3862/518 ад 28.11.2001 і № 2102/206 ад 15.05.2003, і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 371 ад 23.09.2003 універсітэт пераўтвораны ў Дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».

Структура ўніверсітэта

Факультэты[2]:

  • аўтамеханічны,
  • машынабудаўнічы,
  • будаўнічы,
  • эканамічны,
  • электратэхнічны,
  • інжэнерна-эканамічны,
  • завочны,
  • давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі.

У складзе факультэтаў працуюць 29 кафедр.

У склад універсітэта таксама ўваходзяць:

Ва ўніверсітэце працуюць навукова-даследчы сектар, праблемныя навукова-даследчыя лабараторыі і навукова-вытворчыя цэнтры.

Перыядычна выдаецца навуковы часопіс «Веснік Беларуска-Расійскага ўніверсітэта» і зборнік навуковых прац, штогод праводзяцца міжнародныя навукова-тэхнічныя канферэнцыі.

Вучэбны працес адбываецца ў сямі вучэбных карпусах.

Сістэма менеджмента якасці

У сакавіку 2010 года Беларуска-Расійскі ўніверсітэт атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці ў вобласці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з МС ІСО 9001:2008[3].

Падрыхтоўка спецыялістаў

Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 16 спецыяльнасцях і 31 спецыялізацыі па беларускіх адукацыйных стандартах і 7 спецыяльнасцях па расійскіх адукацыйных стандартах[4], Архітэктурна-будаўнічы каледж вядзе падрыхтоўку па 4[5], а ІПК дазваляе прайсці перападрыхтоўку і атрымаць другую вышейшую адукацыю па 9 спецыяльнасцях.

Колькасць студэнтаў ва ўниверсітэце звыш 7500 чалавек, агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх структурных падраздзяленнях ВНУ дасягае 12000 чалавек.

У рамках універсітэта развіваецца сістэма непрерыўнага адукацыйнага працеса: ліцэй ― Архітэктурна-будаўнічы каледж ― універсітэт ― інстытут павышення кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца праз магістратуру і аспірантуру па 15 навуковых спецыяльнасцях, дзейнічаюць два спецыялізаваныя саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі