Яўген Юр’евіч Клапоцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»
др вікіфікацыя, перанесена: , футбол| → (футбол)| (2), Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Жодзіна → Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ з дапамогай AWB
Радок 11: Радок 11:
| цяперашні клуб = ''няма''
| цяперашні клуб = ''няма''
| нумар =
| нумар =
| пазіцыя = [[абаронца, футбол|абаронца]]
| пазіцыя = [[абаронца (футбол)|абаронца]]
| клубы = {{футбольная кар’ера
| клубы = {{футбольная кар’ера
|2011 — 2015| {{Сцяг Беларусі|20px}} [[ФК Дынама Брэст|Дынама-Брэст]]|68 (2)
|2011 — 2015| {{Сцяг Беларусі|20px}} [[ФК Дынама Брэст|Дынама-Брэст]]|68 (2)
Радок 23: Радок 23:
}}
}}


'''Яўген Клапоцкі''' (нар. {{ДН|12|8|1993}}, {{МН|Брэст}}) — беларускі [[футбол|футбаліст]], [[абаронца, футбол|абаронца]].
'''Яўген Клапоцкі''' (нар. {{ДН|12|8|1993}}, {{МН|Брэст}}) — беларускі [[футбол|футбаліст]], [[абаронца (футбол)|абаронца]].


== Кар’ера ==
== Кар’ера ==
Радок 53: Радок 53:
{{DEFAULTSORT:Клапоцкі Яўген Юр’евіч}}
{{DEFAULTSORT:Клапоцкі Яўген Юр’евіч}}
[[Катэгорыя:Футбалісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Футбалісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Жодзіна]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст]]

Версія ад 13:49, 27 студзеня 2018

Футбол
Яўген Клапоцкі
Поўнае імя Яўген Юр’евіч Клапоцкі
Нарадзіўся 12 жніўня 1993(1993-08-12)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 68 (2)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (1)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 25 (1)
2017 Сцяг Беларусі Беларусь B 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017

Яўген Клапоцкі (нар. 12 жніўня 1993, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2011 года гуляў за асноўны склад брэсцкага «Дынама». У красавіку 2013 года, пасля зыходу з клуба Віталя Гайдучыка, стаў асноўным цэнтральным абаронцам і капітанам брэсцкага клуба[3]. У ліпені 2013 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў тры месяцы. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2013 года і зноў замацаваўся ў асноўным складзе.

У пачатку 2014 года капітанства ў камандзе перайшло да Рамана Васілюка, але Клапоцкі застаўся асноўным цэнтральным абаронцам. Аднак, у чэрвені 2014 года атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезону. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У маі 2015 года зноў атрымаў траўму, а пасля аднаўлення ў верасні быў пераведзены ў дубль[5]. У снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Клапоцкаму статус свабоднага агента[6].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У складзе жодзінскага клуба неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. Дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі 2016, забіўшы пераможныя мячы ў чвэрцьфінале супраць мінскага «Дынама» і паўфінале супраць «Мінска». 14 ліпеня 2016 года трапным ударам са штрафнога прынёс «Тарпеда-БелАЗ» гасцявую перамогу над «Дэбрэцэнам» у Лізе Еўропы (2:1). Дзякуючы паспяховай гульні за жодзінскі клуб стаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі, хоць у 2016 годзе так і не дэбютаваў за яе.

У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[8]. У сезоне 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргуючыся ў складзе з іншымі футбалістамі. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У яе складзе ў студзені 2014 выступаў на Кубку Садружнасці, дзе дапамог зборнай Беларусі заняць трэцяе месца (забіў 3 галы на турніры).

У 2016 годзе прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі, але так і не згуляў за яе. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі