Эстонія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: nah:Estonia
Радок 45: Радок 45:
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Эстоніі}}
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Эстоніі}}


У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі фіна-угорцаў. [[Хрысціянства]] прыйшло на эстонскую зямлю, калі [[Германія|нямецкія]] [[крыжакі]] і [[Данія|датчане]] заваявалі краіну ў [[1227]] годзе. За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, [[Данія|Даніі]], [[Швецыя|Швецыі]], [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], і ўрэшце рэшт [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]]. Ажно да [[1918]] году пануючаю класай заставаліся [[астзейскія немцы]], рэшткі якіх з'ехалі ў Германіяю пасля [[Другая Сусветная Вайна|Другой Сусветнай Вайны]].
У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі фіна-угорцаў. [[Хрысціянства]] прыйшло на эстонскую зямлю, калі [[Германія|нямецкія]] [[крыжакі]] і [[Данія|датчане]] заваявалі краіну ў [[1227]] годзе. За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, [[Данія|Даніі]], [[Швецыя|Швецыі]], [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], і ўрэшце рэшт [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]]. Ажно да [[1918]] году пануючаю класай заставаліся [[астзейскія немцы]], рэшткі якіх з'ехалі ў Германіяю пасля [[Другая Сусветная Вайна|Другой Сусветнай Вайны]].


Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] і распаду Расійскае Імперыі, Эстонія [[24 лютага]] [[1918]] году абвесціла незалежнасць. У чэрвені [[1940]] году краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-нацысцкаю змовай. З [[1941]] па [[1944]] год Эстонія была пад нямецкаю акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасць Эстоніі адноўленая [[20 жніўня]] [[1991]] году пасля балтыйскай Пяючай Рэвалюцыі і распаду СССР.
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] і распаду Расійскае Імперыі, Эстонія [[24 лютага]] [[1918]] году абвесціла незалежнасць. У чэрвені [[1940]] году краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-нацысцкаю змовай. З [[1941]] па [[1944]] год Эстонія была пад нямецкаю акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасць Эстоніі адноўленая [[20 жніўня]] [[1991]] году пасля балтыйскай Пяючай Рэвалюцыі і распаду СССР.

Версія ад 02:26, 17 чэрвеня 2009

Шаблон:Краіна1


ЭСТ · НІЯ, краіна ў Еўропе, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Па сушы мяжуе з Расіяй і Латвіяй.

Гісторыя

У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі фіна-угорцаў. Хрысціянства прыйшло на эстонскую зямлю, калі нямецкія крыжакі і датчане заваявалі краіну ў 1227 годзе. За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, Даніі, Швецыі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, і ўрэшце рэшт Расійскай Імперыі. Ажно да 1918 году пануючаю класай заставаліся астзейскія немцы, рэшткі якіх з'ехалі ў Германіяю пасля Другой Сусветнай Вайны.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і распаду Расійскае Імперыі, Эстонія 24 лютага 1918 году абвесціла незалежнасць. У чэрвені 1940 году краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-нацысцкаю змовай. З 1941 па 1944 год Эстонія была пад нямецкаю акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасць Эстоніі адноўленая 20 жніўня 1991 году пасля балтыйскай Пяючай Рэвалюцыі і распаду СССР.

Пасля канчатковага вываду расійскіх войскаў 31 жніўня 1994 году Эстонія змагла развіваць актыўныя сувязі з Заходняй Эўропай. 29 сакавіка 2004 году Эстонія далучылася да NATO, а 1 мая 2004 году — да Еўрапейскага Саюзу.

Палітычны лад

Эстонія ёсць унітарнай дэмакратычнаю рэспублікай. Прэзідэнт абіраецца аднапалатным парламентам на пяць год. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам, які фармуецца прызначаным прэзідэнтам прэм’ер-міністрам і складаецца з 14 міністраў. Урад прызначаецца прэзідэнтам з згоды парламенту.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту (Riigikogu — “Дзяржаўная Асамблея”), што складаецца з 101 дэпутата і абіраецца на 4 гады.

Судовая ўлада прадстаўленая Нацыянальным Судом (па-эстонску: Riigikohus), які складаецца з 17 судзей. Намеснік Нацыянальнага Суду пажыццёва прызначаецца парламентам з намінацыі прэзідэнта.

Адміністрацыйны падзел

Файл:Estonia counties.gif
Адміністрацыйны падзел Эстоніі

Эстонія мае ў сваім складзе 15 адміністрацыйных адзінак — акругаў:

Геаграфія

Эстонія ляжыць на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора на паўночна-ўсходняй частцы Усходне-Еўрапейскае платформы, між 57,3 і 59,5 градусамі паўночнае шыраты; і 21,5 і 28,1 градусамі заходняе даўгаты. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — усяго 50 метраў.

Прыродныя рэсурсы Эстоніі складаюць гаручыя сланцы (або кукерсіт) і вапняк, а таксама лясы, што займаюць 47% тэрыторыі краіны. Эстонія мае больш за 1 400 азёраў (большая частка з якіх вельмі маля, самае вялікае - возера Пэйпсі мае 3.555 км²), шматлікія балоты, і ўзбярэжжа даўжынёю 3 794 км з шматлікімі затокамі, пралівамі, бухтамі. Колькасць выспаў раўняецца прыкладна 1 500, самыя вялікія (якія таксама з'яўляюцца асобнымі акругамі) — Саарэмаа і Хіюмаа.

Найвышэйшы пункт Эстоніі — Суур Мунамягі на паўднёвым усходзе краіны (318 м).

Эканоміка

Эстонія — член Еўрапейскага Саюзу, буйнейшае ў свеце эканамічнай зоны. Пасля аднаўлення незалежнасці краіны ў 1991 годзе адбылася прыватызацыя большасці энергетыкі, тэлекамунікацый, чыгункі і іншых прадпрыемстваў.

Эстонія сталася адной з найбольш дынамічна развіваючаюся эканомік усходняе Еўропы і нават свету. Яна першай з былых рэсублік СССР выйшла на ўзровень вытворчасці 1990 году і перавысіла яго. Самым цяжкім з эканамічнага пункту гледжання годам для краіны быў 1999, пад уплывам фінансавага крызісу ў Расіі 17 жніўня 1998 году Эстонія стала другой балтыйскаю краінай, якая далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (у лістападзе 1999 году). Ужо да канца 2002 году Эстонія выканала большасць патрабаванняў для членства ў Еўрапейскім Саюзе, і 1 мае 2004 году сталася членам ЕС.

Важным чыннікам буйнага росту эканомікі Эстоніі ёсць інвестыцыі фінляндзкіх прадпрыемстваў, што пераносяць шмат вытворчасці на тэрыторыю краіны.

Моцна развіты сектар інфармацыйных тэхналогій. Эстонія займае першыя мейсцы ў свеце па карыстанні Інтэрнэтам і выкарыстанні найноўшых сродкаў сувязі.

Сукупны ўнутраны прадукт per capita складае $12 300 і ёсць найвышэйшым сярод краінаў Балтыі.

У 1994 годзе Эстонія сталася першаю ў свеце краінаю, якая перайшла на плоскую шкалу падаткаў, пры якой прыбытак любога памеру абкладаецца па адзіным тарыфе (26%). У студзені 2005 году падатак на даходы фізычных асобаў быў зменшаны да 24%.

Насельніцтва

Амаль семдзесят адсоткаў насельніцтва складаюць этнічныя эстонцы, астатнія — пераважна рускія, якія жывуць галоўным чынам у прамысловым паўночным рэгіёне краіны ці ў сталіцы Таліне. Таксама маецца невялікая група этнічных фінаў.

Паводле перапісу ад 2002 году, этнічны склад Эстоніі наступны:

Рэлігія

Як і ў Латвіі, вернікамі сябе вызначае даволі малая частка насельніцтва Эстоніі (каля аднае траціны). Большасць вернікаў Эстоніі належаць да лютэранскай канфесіі. Руская мяншыня спаведуе праваслаўе. Пры гэтым традыцыйна высокая пашана аддаецца традыцыйным паганскім вераванням.

Прыкладна 32% насельніцтва залічвае сябе да пэўнае рэлігіі:

Таксама маюцца больш дробныя групы пратэстанцкіх і іудэйскіх вернікаў.

Мова

Дзяржаўная мова Эстоніі — эстонская. Шырока распаўсюджаныя руская і англійская.

Культура

Эстонія вядомая, як краіна з найвышэйшым у свеце ўзроўнем пісьменнасці.

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 6 красавіка 1992 года[1].

Зноскі

Шаблон:Link FA