Размовы:Паўднёвая Асеція: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17: Радок 17:
Пра дзейна й праўна, а таксама "публіцыстыку": 1) Тайвань. Праўна, паўстанцкая дзяржава ў дадзеным выпадку - КНР, бо ўзнікла ў выніку грамадзянскай вайны, якая праўна ня скончылася. Дзейна вайны няма, а трэція дзяржавы (Аб'яднаныя Народы) прызналі камуністычны пераварот дастаткова паспяховым, каб парваць з недабітым яшчэ некамуністычным урадам; 2) Косава. Паўстанцы, як Грэцыя адносна Асманскай імперыі ў 1821-1829 гадох пры падтрымцы ангельскага ўраду, што прызнаваў (датычна Грэцыі) сам ангельскі ўрад. Гэты самы выпадак пасуе да Паўднёвай Асеціі; 3) Паўднёвая Карэя. Як і паўночная не мае правапераемнасьці, што забяспечвала б права на ўвесь паўвостраў. Абедзьве дзяржавы ёсць паслякаланіяльнымі. Яны ствараліся пасля вызвалення ад розных акупантаў, таму ня маюць аніякага права на землі адзін аднаго.[[Удзельнік:Уладзімер Русаковіч|Уладзімер Русаковіч]] 23:43, 16 Чэрвень 2009 (UTC)
Пра дзейна й праўна, а таксама "публіцыстыку": 1) Тайвань. Праўна, паўстанцкая дзяржава ў дадзеным выпадку - КНР, бо ўзнікла ў выніку грамадзянскай вайны, якая праўна ня скончылася. Дзейна вайны няма, а трэція дзяржавы (Аб'яднаныя Народы) прызналі камуністычны пераварот дастаткова паспяховым, каб парваць з недабітым яшчэ некамуністычным урадам; 2) Косава. Паўстанцы, як Грэцыя адносна Асманскай імперыі ў 1821-1829 гадох пры падтрымцы ангельскага ўраду, што прызнаваў (датычна Грэцыі) сам ангельскі ўрад. Гэты самы выпадак пасуе да Паўднёвай Асеціі; 3) Паўднёвая Карэя. Як і паўночная не мае правапераемнасьці, што забяспечвала б права на ўвесь паўвостраў. Абедзьве дзяржавы ёсць паслякаланіяльнымі. Яны ствараліся пасля вызвалення ад розных акупантаў, таму ня маюць аніякага права на землі адзін аднаго.[[Удзельнік:Уладзімер Русаковіч|Уладзімер Русаковіч]] 23:43, 16 Чэрвень 2009 (UTC)


: Гэта ўсё разважанні невядомага аўтарства і невядомай навуковасці, для Вівіпедыі непрыдатныя. Ніякіх "паўстанскіх дзяржаў" у '''акадэмічнай тэрміналогіі''' няма. Ёсць прызнанне і непрызнанне на ўзроўні іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 09:32, 17 Чэрвень 2009 (UTC)
: Гэта ўсё разважанні невядомага аўтарства і невядомай навуковасці, для Вікіпедыі непрыдатныя. Ніякіх "паўстанскіх дзяржаў" у '''акадэмічнай тэрміналогіі''' няма. Ёсць прызнанне і непрызнанне на ўзроўні іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 09:32, 17 Чэрвень 2009 (UTC)

Версія ад 12:32, 17 чэрвеня 2009

Тут напісана, што Паўднёвая Асеція гэта дзяржава, у АнглВікі is a disputed region. Хто мае рацыю? - JerzyKundrat 09:57, 10 Люты 2009 (UTC)

Мяркую, англамоўная Вікі мае рацыю. Паўднёвая Асеція прызнаная дзяржаваю толькі ў Нікарагуа і Расіі. Для ўсяго свету гэта спрэчны рэгіён, ды для Беларусі пакуль таксама. LexArt 10:06, 10 Люты 2009 (UTC)
Думаю, проста не стае асобнага раздзела пра статус тэрыторыі. Туды і пра Нікарагуа, і пра ААН, і пра Грузію. А ў шапку - "спрэчная тэрыторыя". Mienski 10:24, 10 Люты 2009 (UTC)
Англавікі, вядома, не крыніца. Крыніцы гэта рэестр ААН, урадавыя пастановы. Тады пытанне фармату - як "адным абзацам" апісаць, што такое "Пд.Асеція"? Гэта ж не фізічна вымяральны прадмет (як, напр., можна было б сказаць пра гістарычную зямлю), гэта існуе толькі праз успрыйманне людзей, ці не так? І абстрактны прадмет гэты дадаткова палітычна нагружаны. Таму фактычная дваістасць (траістасць і г.д.) -- з п.гл. адных гэта адм. адзінка (ці нават тэрыторыя?) у складзе Грузіі, з п.гл. другіх гэта дзяржава (?). Так і варта пісаць (стыль, вядома, паправіць). Бо тое самае з Турэцкім Кіпрам, Карабахам і г.д. Так і Тайвань існуе. Yury Tarasievich 12:43, 10 Люты 2009 (UTC)

Чытаем у слоўніку: Дзяржава - гэта палітычная форма арганізацыі грамадства, заснаваная на публічнай уладзе, цэнтралізаваным кіраванні грамадствам і манаполіі на ўжыванне сілы прымусу. Такім чынам, Паўднёвая Асеція адпавядае азначэнню дзяржавы. --Аляксандр Сакалоў 17:58, 22 Сакавік 2009 (UTC)

Спрэчная тэрыторыя - такое азначэнне было прынята пасля супольнага абмеркавання. Удзельнік Аляксандр Сакалоў самастойна вырашыў інакш і ўнёс праўкі на свой густ. Лічу такія дзеянні дэструктыўнымі. Нават калі ўдзельнік мае рацыю, меркаванне большасці трэба паважаць. Трэба спачатку пераканаць іншых у слушнасці сваіх поглядаў. - JerzyKundrat 06:46, 23 Сакавік 2009 (UTC)

Паўстанцы

Дзяржава нават з урадам застаецца паўстанцкаю да прызнання ўрадам, ад якога абвяшчаецца незалежнасць. Гэтая акалічнасць не залежыць ад прызнання трэцімі дзяржавамі. Часткова прызнаных дзяржаваў не існуе. У правазнаўстве ёсць панятак праўна (дэ юрэ) або дзейна (дэ факта). Прычым, таксама вызначаецца, як і прызнанне, адносна ўраду ад якога абвяшчаецца незалежнасць. Уладзімер Русаковіч 23:03, 14 Чэрвень 2009 (UTC)

Штосьці я не бачу ў артыкулах пра Тайвань ці Косава ці Паўднёвую Карэю азначэння "паўстанцкая дзяржава".

У гісторыі поўна дзяржаўных утварэнняў, якія паспяхова існавалі без міжнароднага кансенсу, пагатоў без прызнання тымі ад каго яны аддзяліліся. "Паўстанцкі" гэта толькі публіцыстыка. Yury Tarasievich 09:53, 15 Чэрвень 2009 (UTC)

Пра дзейна й праўна, а таксама "публіцыстыку": 1) Тайвань. Праўна, паўстанцкая дзяржава ў дадзеным выпадку - КНР, бо ўзнікла ў выніку грамадзянскай вайны, якая праўна ня скончылася. Дзейна вайны няма, а трэція дзяржавы (Аб'яднаныя Народы) прызналі камуністычны пераварот дастаткова паспяховым, каб парваць з недабітым яшчэ некамуністычным урадам; 2) Косава. Паўстанцы, як Грэцыя адносна Асманскай імперыі ў 1821-1829 гадох пры падтрымцы ангельскага ўраду, што прызнаваў (датычна Грэцыі) сам ангельскі ўрад. Гэты самы выпадак пасуе да Паўднёвай Асеціі; 3) Паўднёвая Карэя. Як і паўночная не мае правапераемнасьці, што забяспечвала б права на ўвесь паўвостраў. Абедзьве дзяржавы ёсць паслякаланіяльнымі. Яны ствараліся пасля вызвалення ад розных акупантаў, таму ня маюць аніякага права на землі адзін аднаго.Уладзімер Русаковіч 23:43, 16 Чэрвень 2009 (UTC)

Гэта ўсё разважанні невядомага аўтарства і невядомай навуковасці, для Вікіпедыі непрыдатныя. Ніякіх "паўстанскіх дзяржаў" у акадэмічнай тэрміналогіі няма. Ёсць прызнанне і непрызнанне на ўзроўні іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый. Yury Tarasievich 09:32, 17 Чэрвень 2009 (UTC)