Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 67: Радок 67:
* [[Прэмія імя Францішка Багушэвіча]]
* [[Прэмія імя Францішка Багушэвіча]]


Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў [[Літаратурная прэмія Ежы Гедройца|Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца]] і [[Дэбют, літаратурная прэмія|Літаратурнай прэміі «Дэбют»]].
Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў [[Літаратурная прэмія Ежы Гедройца|Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца]], [[Дэбют, літаратурная прэмія|Літаратурнай прэміі «Дэбют»]] і [[Прэмія Цёткі|літаратурнай прэміі Цёткі]].


=== Пісьменнікі ў зняволенні ===
=== Пісьменнікі ў зняволенні ===

Версія ад 12:35, 8 сакавіка 2018

Беларускі ПЭН-цэнтр
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі саюз пісьменнікаў[d]
Рыгор Іванавіч Барадулін[1], Васіль Быкаў[1], Лявон Пятровіч Баршчэўскі[1], Уладзімір Пракопавіч Някляеў[1], Андрэй Хадановіч[1], Таццяна Нядбай[1] і Святлана Алексіевіч[1]
Заснаванне
Дата заснавання 1989
pen-centre.by

Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.

Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 года на Сусветным кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.

ПЭН-цэнтр аб'яднанне прафесійных літаратараў, створаны з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.

Прэзідэнты

Праграмы

Літаратурныя прэміі

У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.

Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца, Літаратурнай прэміі «Дэбют» і літаратурнай прэміі Цёткі.

Пісьменнікі ў зняволенні

З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.

Пісьменнікі ў выгнанні

Праграма працуе на падтрымку пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні, і была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.

Лінгвістычнае права

Беларускі ПЭН-цэнтр самым актыўным чынам удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».

Спасылкі

  1. а б в г д е ё https://pen-centre.by/en/pen.html Праверана 3 жніўня 2021.