Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 85: Радок 85:


У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «[[Дэбют (літаратурная прэмія)|Дэбют]]», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цэрымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцындэнту паэт [[Алесь Плотка]], які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай «''каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны''». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «''ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы''»<ref>{{cite web| author =Настасся Салановіч| date =24 сакавіка 2016| url =https://new.naviny.by/rubrics/culture/2016/03/24/ic_articles_117_191278 | title =Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў |publisher =[[БелаПАН]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>.
У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «[[Дэбют (літаратурная прэмія)|Дэбют]]», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цэрымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцындэнту паэт [[Алесь Плотка]], які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай «''каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны''». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «''ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы''»<ref>{{cite web| author =Настасся Салановіч| date =24 сакавіка 2016| url =https://new.naviny.by/rubrics/culture/2016/03/24/ic_articles_117_191278 | title =Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў |publisher =[[БелаПАН]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>.
{{зноскі}}

== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://pen-centre.by/ Афіцыйная старонка PEN-CENTRE.BY]
* [http://pen-centre.by/ Афіцыйная старонка PEN-CENTRE.BY]

Версія ад 14:17, 8 сакавіка 2018

Беларускі ПЭН-цэнтр
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі саюз пісьменнікаў[d]
Рыгор Іванавіч Барадулін[1], Васіль Быкаў[1], Лявон Пятровіч Баршчэўскі[1], Уладзімір Пракопавіч Някляеў[1], Андрэй Хадановіч[1], Таццяна Нядбай[1] і Святлана Алексіевіч[1]
Заснаванне
Дата заснавання 1989
pen-centre.by

Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.

Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 года на Сусветным кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.

ПЭН-цэнтр аб'яднанне прафесійных літаратараў, створаны з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.

Прэзідэнты

Праграмы

Літаратурныя прэміі

У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.

Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца, Літаратурнай прэміі «Дэбют» і літаратурнай прэміі Цёткі.

Пісьменнікі ў зняволенні

З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.

Пісьменнікі ў выгнанні

Праграма працуе на падтрымку пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні, і была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.

Лінгвістычнае права

Беларускі ПЭН-цэнтр самым актыўным чынам удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».

Крытыка

У 2015 годзе пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтру заявілі літаратары Алесь Аркуш і Вінцэсь Мудроў. Паводле слоў Алеся Аркуша знаходзіцца ў складзе гэтай арганізацыі, значыць «даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна», бо «з сябрамі арганізацыі ніхто не раіцца», ніхто не цікавіцца іх меркаваннем па тым ці іншым пытанні[2], а сам ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам «ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца»[3]. Дадатковай прычынай паслужыла заява ПЭН-цэнтру пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. Па падобнай прычыне пакінуў арганізацыю і пісьменнік Сяргей Дубавец[2]. Таксама пакінуў арганізацыю і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі[3]. Пасля заявы пра «дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў» пакінуў арганізацыю і драматург Юры Станкевіч, які патлумачыў прычыну свайго сыходу яшчэ і тым, што ён стаў членам ПЭН-цэнтра, калі «арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі. А потым прыйшлі "эпігоны", набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае»[4].

У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цэрымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцындэнту паэт Алесь Плотка, які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[5].

Зноскі

  1. а б в г д е ё https://pen-centre.by/en/pen.html Праверана 3 жніўня 2021.
  2. а б Анна Шайкоўская. Беларускі ПЭН-цэнтр скалануў скандал. Беларускае Радыё Рацыя (28 сакавіка 2017). Праверана 8 сакавіка 2018.
  3. а б Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал. Еўрарадыё (12 сакавіка 2015). Праверана 8 сакавіка 2018.
  4. Пісьменнік Юры Станкевіч выходзіць з ПЭН-цэнтра. Наша Ніва (19 сакавіка 2015). Праверана 8 сакавіка 2018.
  5. Настасся Салановіч. Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў. БелаПАН (24 сакавіка 2016). Праверана 8 сакавіка 2018.

Спасылкі