Іван Абрамавіч Ермачэнка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: вычытка, удакладненне
Радок 4: Радок 4:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Неўзабаве сям'я пераехала ў [[Масква|Маскву]], дзе галава сям'і працаваў на чыгунцы. Скончыў гімназію ў [[Масква|Маскве]], паступіў на электратэхнічны факультэт, але вучобу перапыніла [[Першая сусветная вайна]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] — школу прапаршчыкаў, служыў у расійскай арміі і быў накіраваны на фронт, дзе даслужыўся да паручніка. Меў некалькі ўзнагарод. У [[1918]] г. трапіў у палон, адкуль уцёк. У грамадзянскую вайну афіцэр белай арміі, ад'ютант генерала [[Пётр Мікалаевіч Урангель|П. М. Урангеля]], меў званне падпалкоўніка.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Неўзабаве сям'я пераехала ў [[Масква|Маскву]], дзе галава сям'і працаваў на чыгунцы. Скончыў гімназію ў [[Масква|Маскве]], паступіў на электратэхнічны факультэт, але вучобу перапыніла [[Першая сусветная вайна]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] — школу прапаршчыкаў, служыў у расійскай арміі і быў накіраваны на фронт, дзе даслужыўся да паручніка. Меў некалькі ўзнагарод. У [[1918]] г. трапіў у палон, адкуль уцёк. У грамадзянскую вайну афіцэр белай арміі, ад'ютант генерала [[Пётр Мікалаевіч Урангель|П. М. Урангеля]], меў званне падпалкоўніка.


У [[1920]] г. эвакуіраваўся ў [[Канстанцінопаль]], дзе далучыўся да беларускага руху. У 1921 г. прадстаўнік урада БНР у Канстанцінопалі і генеральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі і Балгарыі. З'яўляўся адным з арганізатараў Беларускага камітэту ў Турцыі. У 1922 г. намеснік міністра замежных спраў БНР у Коўне. Пераехаў у [[горад Прага|Прагу]]. Скончыў медыцынскі факультэт [[Карлаў ўніверсітэт|Карлавага ўніверсітэта]] (1929). Займаўся лекарскай практыкай і грамадска-палітычнай дзейнасцю сярод беларускай эміграцыі. Узначальваў беларускі аддзел таварыства «Сокал». Фундатар часопісу [[«Іскры Скарыны»]]. У [[1925]] г. разам са старшынёй Рады БНР [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётрам Крэчэўскім]], [[Васіль Іванавіч Захарка|Васілём Захаркам]], [[Тамаш Тамашавіч Грыб|Тамашам Грыбам]] не прызнаў рашэнняў Берлінская [[Другая Усебеларуская канферэнцыя|Другой Усебеларускай канферэнцыі]], дзеаб'явілі пра роспуск ураду Рады БНР.
У [[1920]] г. эвакуіраваўся ў [[Канстанцінопаль]], дзе далучыўся да беларускага руху. У 1921 г. прадстаўнік урада БНР у Канстанцінопалі і генеральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі і Балгарыі. З'яўляўся адным з арганізатараў Беларускага камітэту ў Турцыі. У 1922 г. намеснік міністра замежных спраў БНР у Коўне. Пераехаў у [[горад Прага|Прагу]]. Скончыў медыцынскі факультэт [[Карлаў ўніверсітэт|Карлавага ўніверсітэта]] (1929). Займаўся лекарскай практыкай і грамадска-палітычнай дзейнасцю сярод беларускай эміграцыі. Узначальваў беларускі аддзел таварыства «Сокал». Фундатар часопісу [[«Іскры Скарыны»]]. У [[1925]] г. разам са старшынёй Рады БНР [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётрам Крэчэўскім]], [[Васіль Іванавіч Захарка|Васілём Захаркам]], [[Тамаш Тамашавіч Грыб|Тамашам Грыбам]] не прызнаў рашэнняў Берлінскай [[Другая Усебеларуская канферэнцыя|Другой Усебеларускай канферэнцыі]], дзе аб'явілі пра роспуск Ураду БНР.


3 [[1938]] г. — куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у [[1939]] г. адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэйху з І. Ермачэнкам. Ён прапанаваў нямецкаму боку праект разгрому [[СССР|Савецкага Саюзу]], у якім важную ролю адыгрывала саюзная Германіі беларуская дзяржава. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мемарандум да [[Адольф Гітлер|А.Гітлера]], у якім яны прасілі звярнуць пільную ўвагу на вырашэнне беларускага пытання. У [[1940]] г. заснаваў у [[Прага|Празе]] Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусціла пяць кніг.
3 [[1938]] г. — куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у [[1939]] г. адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэйху з І. Ермачэнкам. Ён прапанаваў нямецкаму боку праект разгрому [[СССР|Савецкага Саюзу]], у якім важную ролю адыгрывала саюзная Германіі беларуская дзяржава. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мемарандум да [[Адольф Гітлер|А.Гітлера]], у якім яны прасілі звярнуць пільную ўвагу на вырашэнне беларускага пытання. У [[1940]] г. заснаваў у [[Прага|Празе]] Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусціла пяць кніг.

Версія ад 19:03, 16 сакавіка 2018

Іван Абрамавіч Ермачэнка (1 (13) мая 1894, в. Капачоўка, Барысаўскі павет, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 25 лютага 1970, ЗША) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Неўзабаве сям'я пераехала ў Маскву, дзе галава сям'і працаваў на чыгунцы. Скончыў гімназію ў Маскве, паступіў на электратэхнічны факультэт, але вучобу перапыніла Першая сусветная вайна. Падчас 1-й сусветнай вайны — школу прапаршчыкаў, служыў у расійскай арміі і быў накіраваны на фронт, дзе даслужыўся да паручніка. Меў некалькі ўзнагарод. У 1918 г. трапіў у палон, адкуль уцёк. У грамадзянскую вайну афіцэр белай арміі, ад'ютант генерала П. М. Урангеля, меў званне падпалкоўніка.

У 1920 г. эвакуіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе далучыўся да беларускага руху. У 1921 г. прадстаўнік урада БНР у Канстанцінопалі і генеральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі і Балгарыі. З'яўляўся адным з арганізатараў Беларускага камітэту ў Турцыі. У 1922 г. намеснік міністра замежных спраў БНР у Коўне. Пераехаў у Прагу. Скончыў медыцынскі факультэт Карлавага ўніверсітэта (1929). Займаўся лекарскай практыкай і грамадска-палітычнай дзейнасцю сярод беларускай эміграцыі. Узначальваў беларускі аддзел таварыства «Сокал». Фундатар часопісу «Іскры Скарыны». У 1925 г. разам са старшынёй Рады БНР Пётрам Крэчэўскім, Васілём Захаркам, Тамашам Грыбам не прызнаў рашэнняў Берлінскай Другой Усебеларускай канферэнцыі, дзе аб'явілі пра роспуск Ураду БНР.

3 1938 г. — куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у 1939 г. адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэйху з І. Ермачэнкам. Ён прапанаваў нямецкаму боку праект разгрому Савецкага Саюзу, у якім важную ролю адыгрывала саюзная Германіі беларуская дзяржава. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мемарандум да А.Гітлера, у якім яны прасілі звярнуць пільную ўвагу на вырашэнне беларускага пытання. У 1940 г. заснаваў у Празе Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусціла пяць кніг.

22 кастрычніка 1941 г. міністр усходніх акупаваных тэрыторый прызначыў Ермачэнку старшынёй Беларускай народнай самапомачы (БНС) ў акупаваным нацыстамі Мінску. БНС задумвалася акупацыйнымі ўладамі як дабрачыннаяарганізацыя для апекі над беднымі слаямі насельніцтва. Але дбаннем самога Ермачэнкі ўдалося стварыць агульнабеларускую арганізацыю, якая займалася не толькі сацыяльнымі праблемамі, але і пытаннямі школьніцтва, культуры, грамадскага жыцця. У чэрвені 1942 г. проы БНС быў створаны Вольны корпус беларускай самааховы для барацьбы з партызнамі, на чале якога стаў падпалкоўнік Ермачэнка. Быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Друкаваўся ў «Менскай (Беларускай) газэце». У пачатку 1943 г. супраць Ермачэнкі распачало працу СС у Берліне, пабачыўшы ва ўзвышэнні гэтага дзеяча пэўную небяспеку. Каб не надаваць справе палітычнага адцення, была праведзена фінансавая праверка БНС, вынікам якой стала абвінавачанне Ермачэнкі вясною 1943 г. у фінансавых злоўжываннях. 27 красавіка 1943 г. высланы ў Прагу пад нягляд гестапа. Пасля забойства Кубэ 22 верасня 1943 г. ён быў арыштаваны па падазрэнні ў датычнасці да забойства свайго былога шэфа, прыяцеля, аднадумца.

У пачатку 1945 г. выехаў на захад Германіі. Пасля капітуляцыі працаваў у структурах ЮНРРА. Іады ж займеў добрыя дачыненні з амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі, у т.л. дзякуючы сяброўству з адным з кіраўнікоў амерыканскай вайсковай адміністрацыі ў Германіі, падпалкоўнікам Ярамірам Поспішылам, з якім пазнаёмілся падчас знаходжання ў Стамбуле. У канцы 1947 — пачатку 1948 гг. пераехаў у Нью-Ёрк; працаваў лекарам. У маі 1948 г. ён быў прызначаны паўнамоцным паслом БЦР у ЗША. Пабачыўшы складанасці ў справе дапамогі ў прыездзе беларускіх DP і цяжкія ўмовы іх жыцця ў Германіі, Іван Ермачэнка зрабіў спробу наладзіць сувязі са старой беларускай эміграцыяй і пераканаць яе дапамагаць суродзічам у Еўропе, на ўзор украінскай, польскай, рускай дыяспараў.

Дзеяч звярнуўся да старой эміграцыі праз рускамоўную прэсу і заклікаў стварыць у Амерыцы беларускую грамадскую арганізацыю — зямляцтва, мэтай якога будзе дапамога суайчыннікам у Германіі запрашэннямі, грашыма, працай і жыллём[1]. Адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамогавага камітэта ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). Публікаваўся ў часопісе «Беларус у Амерыцы».

Зноскі

  1. Зварот быў надрукаваны ў некалькіх газетах, напр.: «Россия» [Нью-Йорк]. — 1948. — № . — 22 сентября. — С..

Літаратура

  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
    • Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. — Мн., 1993;
    • ЭГБ, т. 3.