Іван Абрамавіч Ермачэнка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: вычытка, удакладненне
др →‎Біяграфія: вычытка
Радок 8: Радок 8:
3 [[1938]] г. — куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у [[1939]] г. адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэйху з І. Ермачэнкам. Ён прапанаваў нямецкаму боку праект разгрому [[СССР|Савецкага Саюзу]], у якім важную ролю адыгрывала саюзная Германіі беларуская дзяржава. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мемарандум да [[Адольф Гітлер|А.Гітлера]], у якім яны прасілі звярнуць пільную ўвагу на вырашэнне беларускага пытання. У [[1940]] г. заснаваў у [[Прага|Празе]] Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусціла пяць кніг.
3 [[1938]] г. — куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у [[1939]] г. адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэйху з І. Ермачэнкам. Ён прапанаваў нямецкаму боку праект разгрому [[СССР|Савецкага Саюзу]], у якім важную ролю адыгрывала саюзная Германіі беларуская дзяржава. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мемарандум да [[Адольф Гітлер|А.Гітлера]], у якім яны прасілі звярнуць пільную ўвагу на вырашэнне беларускага пытання. У [[1940]] г. заснаваў у [[Прага|Празе]] Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусціла пяць кніг.


22 кастрычніка [[1941]] г. міністр усходніх акупаваных тэрыторый прызначыў Ермачэнку старшынёй [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] (БНС) ў акупаваным нацыстамі [[Мінск]]у. БНС задумвалася акупацыйнымі ўладамі як дабрачыннаяарганізацыя для апекі над беднымі слаямі насельніцтва. Але дбаннем самога Ермачэнкі ўдалося стварыць агульнабеларускую арганізацыю, якая займалася не толькі сацыяльнымі праблемамі, але і пытаннямі школьніцтва, культуры, грамадскага жыцця. У чэрвені [[1942]] г. проы БНС быў створаны Вольны корпус беларускай самааховы для барацьбы з партызнамі, на чале якога стаў падпалкоўнік Ермачэнка. Быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі [[В. Кубэ]]. Друкаваўся ў «[[Беларуская газета (1941)|Менскай (Беларускай) газэце]]». У пачатку [[1943]] г. супраць Ермачэнкі распачало працу СС у Берліне, пабачыўшы ва ўзвышэнні гэтага дзеяча пэўную небяспеку. Каб не надаваць справе палітычнага адцення, была праведзена фінансавая праверка БНС, вынікам якой стала абвінавачанне Ермачэнкі вясною [[1943]] г. у фінансавых злоўжываннях. [[27 красавіка]] [[1943]] г. высланы ў Прагу пад нягляд [[гестапа]]. Пасля забойства Кубэ [[22 верасня]] [[1943]] г. ён быў арыштаваны па падазрэнні ў датычнасці да забойства свайго былога шэфа, прыяцеля, аднадумца.
22 кастрычніка [[1941]] г. міністр усходніх акупаваных тэрыторый прызначыў Ермачэнку старшынёй [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] (БНС) ў акупаваным нацыстамі [[Мінск]]у. БНС задумвалася акупацыйнымі ўладамі як дабрачынная арганізацыя для апекі над беднымі слаямі насельніцтва. Але дбаннем самога Ермачэнкі ўдалося стварыць агульнабеларускую арганізацыю, якая займалася не толькі сацыяльнымі праблемамі, але і пытаннямі школьніцтва, культуры, грамадскага жыцця. У чэрвені [[1942]] г. проы БНС быў створаны Вольны корпус беларускай самааховы для барацьбы з партызнамі, на чале якога стаў падпалкоўнік Ермачэнка. Быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі [[В. Кубэ]]. Друкаваўся ў «[[Беларуская газета (1941)|Менскай (Беларускай) газэце]]». У пачатку [[1943]] г. супраць Ермачэнкі распачало працу СС у Берліне, пабачыўшы ва ўзвышэнні гэтага дзеяча пэўную небяспеку. Каб не надаваць справе палітычнага адцення, была праведзена фінансавая праверка БНС, вынікам якой стала абвінавачанне Ермачэнкі вясною [[1943]] г. у фінансавых злоўжываннях. [[27 красавіка]] [[1943]] г. высланы ў Прагу пад нягляд [[гестапа]]. Пасля забойства Кубэ [[22 верасня]] [[1943]] г. ён быў арыштаваны па падазрэнні ў датычнасці да забойства свайго былога шэфа, прыяцеля, аднадумца.


У пачатку 1945 г. выехаў на захад Германіі. Пасля капітуляцыі працаваў у структурах [[Адміністрацыя Аб'яднаных Нацыяў па дапамозе і рэабілітацыі|ЮНРРА]]. Іады ж займеў добрыя дачыненні з амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі, у т.л. дзякуючы сяброўству з адным з кіраўнікоў амерыканскай вайсковай адміністрацыі ў Германіі, падпалкоўнікам Ярамірам Поспішылам, з якім пазнаёмілся падчас знаходжання ў Стамбуле. У канцы 1947 — пачатку 1948 гг. пераехаў у [[Нью-Ёрк]]; працаваў лекарам. У маі 1948 г. ён быў прызначаны паўнамоцным паслом [[Беларуская цэнтральная рада|БЦР]] у ЗША. Пабачыўшы складанасці ў справе дапамогі ў прыездзе беларускіх DP і цяжкія ўмовы іх жыцця ў Германіі, Іван Ермачэнка зрабіў спробу наладзіць сувязі са старой беларускай эміграцыяй і пераканаць яе дапамагаць суродзічам у Еўропе, на ўзор украінскай, польскай, рускай дыяспараў.
У пачатку 1945 г. выехаў на захад Германіі. Пасля капітуляцыі працаваў у структурах [[Адміністрацыя Аб'яднаных Нацыяў па дапамозе і рэабілітацыі|ЮНРРА]]. Іады ж займеў добрыя дачыненні з амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі, у т.л. дзякуючы сяброўству з адным з кіраўнікоў амерыканскай вайсковай адміністрацыі ў Германіі, падпалкоўнікам Ярамірам Поспішылам, з якім пазнаёмілся падчас знаходжання ў Стамбуле. У канцы 1947 — пачатку 1948 гг. пераехаў у [[Нью-Ёрк]]; працаваў лекарам. У маі 1948 г. ён быў прызначаны паўнамоцным паслом [[Беларуская цэнтральная рада|БЦР]] у ЗША. Пабачыўшы складанасці ў справе дапамогі ў прыездзе беларускіх DP і цяжкія ўмовы іх жыцця ў Германіі, Іван Ермачэнка зрабіў спробу наладзіць сувязі са старой беларускай эміграцыяй і пераканаць яе дапамагаць суродзічам у Еўропе, на ўзор украінскай, польскай, рускай дыяспараў.

Версія ад 19:05, 16 сакавіка 2018

Іван Абрамавіч Ермачэнка (1 (13) мая 1894, в. Капачоўка, Барысаўскі павет, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 25 лютага 1970, ЗША) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Неўзабаве сям'я пераехала ў Маскву, дзе галава сям'і працаваў на чыгунцы. Скончыў гімназію ў Маскве, паступіў на электратэхнічны факультэт, але вучобу перапыніла Першая сусветная вайна. Падчас 1-й сусветнай вайны — школу прапаршчыкаў, служыў у расійскай арміі і быў накіраваны на фронт, дзе даслужыўся да паручніка. Меў некалькі ўзнагарод. У 1918 г. трапіў у палон, адкуль уцёк. У грамадзянскую вайну афіцэр белай арміі, ад'ютант генерала П. М. Урангеля, меў званне падпалкоўніка.

У 1920 г. эвакуіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе далучыўся да беларускага руху. У 1921 г. прадстаўнік урада БНР у Канстанцінопалі і генеральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі і Балгарыі. З'яўляўся адным з арганізатараў Беларускага камітэту ў Турцыі. У 1922 г. намеснік міністра замежных спраў БНР у Коўне. Пераехаў у Прагу. Скончыў медыцынскі факультэт Карлавага ўніверсітэта (1929). Займаўся лекарскай практыкай і грамадска-палітычнай дзейнасцю сярод беларускай эміграцыі. Узначальваў беларускі аддзел таварыства «Сокал». Фундатар часопісу «Іскры Скарыны». У 1925 г. разам са старшынёй Рады БНР Пётрам Крэчэўскім, Васілём Захаркам, Тамашам Грыбам не прызнаў рашэнняў Берлінскай Другой Усебеларускай канферэнцыі, дзе аб'явілі пра роспуск Ураду БНР.

3 1938 г. — куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у 1939 г. адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэйху з І. Ермачэнкам. Ён прапанаваў нямецкаму боку праект разгрому Савецкага Саюзу, у якім важную ролю адыгрывала саюзная Германіі беларуская дзяржава. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мемарандум да А.Гітлера, у якім яны прасілі звярнуць пільную ўвагу на вырашэнне беларускага пытання. У 1940 г. заснаваў у Празе Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусціла пяць кніг.

22 кастрычніка 1941 г. міністр усходніх акупаваных тэрыторый прызначыў Ермачэнку старшынёй Беларускай народнай самапомачы (БНС) ў акупаваным нацыстамі Мінску. БНС задумвалася акупацыйнымі ўладамі як дабрачынная арганізацыя для апекі над беднымі слаямі насельніцтва. Але дбаннем самога Ермачэнкі ўдалося стварыць агульнабеларускую арганізацыю, якая займалася не толькі сацыяльнымі праблемамі, але і пытаннямі школьніцтва, культуры, грамадскага жыцця. У чэрвені 1942 г. проы БНС быў створаны Вольны корпус беларускай самааховы для барацьбы з партызнамі, на чале якога стаў падпалкоўнік Ермачэнка. Быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Друкаваўся ў «Менскай (Беларускай) газэце». У пачатку 1943 г. супраць Ермачэнкі распачало працу СС у Берліне, пабачыўшы ва ўзвышэнні гэтага дзеяча пэўную небяспеку. Каб не надаваць справе палітычнага адцення, была праведзена фінансавая праверка БНС, вынікам якой стала абвінавачанне Ермачэнкі вясною 1943 г. у фінансавых злоўжываннях. 27 красавіка 1943 г. высланы ў Прагу пад нягляд гестапа. Пасля забойства Кубэ 22 верасня 1943 г. ён быў арыштаваны па падазрэнні ў датычнасці да забойства свайго былога шэфа, прыяцеля, аднадумца.

У пачатку 1945 г. выехаў на захад Германіі. Пасля капітуляцыі працаваў у структурах ЮНРРА. Іады ж займеў добрыя дачыненні з амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі, у т.л. дзякуючы сяброўству з адным з кіраўнікоў амерыканскай вайсковай адміністрацыі ў Германіі, падпалкоўнікам Ярамірам Поспішылам, з якім пазнаёмілся падчас знаходжання ў Стамбуле. У канцы 1947 — пачатку 1948 гг. пераехаў у Нью-Ёрк; працаваў лекарам. У маі 1948 г. ён быў прызначаны паўнамоцным паслом БЦР у ЗША. Пабачыўшы складанасці ў справе дапамогі ў прыездзе беларускіх DP і цяжкія ўмовы іх жыцця ў Германіі, Іван Ермачэнка зрабіў спробу наладзіць сувязі са старой беларускай эміграцыяй і пераканаць яе дапамагаць суродзічам у Еўропе, на ўзор украінскай, польскай, рускай дыяспараў.

Дзеяч звярнуўся да старой эміграцыі праз рускамоўную прэсу і заклікаў стварыць у Амерыцы беларускую грамадскую арганізацыю — зямляцтва, мэтай якога будзе дапамога суайчыннікам у Германіі запрашэннямі, грашыма, працай і жыллём[1]. Адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамогавага камітэта ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). Публікаваўся ў часопісе «Беларус у Амерыцы».

Зноскі

  1. Зварот быў надрукаваны ў некалькіх газетах, напр.: «Россия» [Нью-Йорк]. — 1948. — № . — 22 сентября. — С..

Літаратура

  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
    • Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. — Мн., 1993;
    • ЭГБ, т. 3.