Размовы:Паўднёвая Асеція: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Паўстанцы: акадэмікі
Радок 18: Радок 18:


: Гэта ўсё разважанні невядомага аўтарства і невядомай навуковасці, для Вікіпедыі непрыдатныя. Ніякіх "паўстанскіх дзяржаў" у '''акадэмічнай тэрміналогіі''' няма. Ёсць прызнанне і непрызнанне на ўзроўні іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 09:32, 17 Чэрвень 2009 (UTC)
: Гэта ўсё разважанні невядомага аўтарства і невядомай навуковасці, для Вікіпедыі непрыдатныя. Ніякіх "паўстанскіх дзяржаў" у '''акадэмічнай тэрміналогіі''' няма. Ёсць прызнанне і непрызнанне на ўзроўні іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 09:32, 17 Чэрвень 2009 (UTC)

У "акадэмічнай тэрміналогіі" існуе панятак "паўстанцкі ўрад". Паўстанцкая дзяржава не можа існаваць па азначэнні, бо дзяржава валодае вяршэнствам на сваёй зямлі адрозна ад паўстанцаў. "Акадэмікі" для азначэння земляў пад паўстанцкім урадам прыдумалі словазлучэнне "палітычнае ўтварэнне". [[Удзельнік:Уладзімер_Русаковіч|Уладзімер Русаковіч]]17:51, 19 Чэрвень 2009 (UTC)

Версія ад 19:11, 19 чэрвеня 2009

Тут напісана, што Паўднёвая Асеція гэта дзяржава, у АнглВікі is a disputed region. Хто мае рацыю? - JerzyKundrat 09:57, 10 Люты 2009 (UTC)

Мяркую, англамоўная Вікі мае рацыю. Паўднёвая Асеція прызнаная дзяржаваю толькі ў Нікарагуа і Расіі. Для ўсяго свету гэта спрэчны рэгіён, ды для Беларусі пакуль таксама. LexArt 10:06, 10 Люты 2009 (UTC)
Думаю, проста не стае асобнага раздзела пра статус тэрыторыі. Туды і пра Нікарагуа, і пра ААН, і пра Грузію. А ў шапку - "спрэчная тэрыторыя". Mienski 10:24, 10 Люты 2009 (UTC)
Англавікі, вядома, не крыніца. Крыніцы гэта рэестр ААН, урадавыя пастановы. Тады пытанне фармату - як "адным абзацам" апісаць, што такое "Пд.Асеція"? Гэта ж не фізічна вымяральны прадмет (як, напр., можна было б сказаць пра гістарычную зямлю), гэта існуе толькі праз успрыйманне людзей, ці не так? І абстрактны прадмет гэты дадаткова палітычна нагружаны. Таму фактычная дваістасць (траістасць і г.д.) -- з п.гл. адных гэта адм. адзінка (ці нават тэрыторыя?) у складзе Грузіі, з п.гл. другіх гэта дзяржава (?). Так і варта пісаць (стыль, вядома, паправіць). Бо тое самае з Турэцкім Кіпрам, Карабахам і г.д. Так і Тайвань існуе. Yury Tarasievich 12:43, 10 Люты 2009 (UTC)

Чытаем у слоўніку: Дзяржава - гэта палітычная форма арганізацыі грамадства, заснаваная на публічнай уладзе, цэнтралізаваным кіраванні грамадствам і манаполіі на ўжыванне сілы прымусу. Такім чынам, Паўднёвая Асеція адпавядае азначэнню дзяржавы. --Аляксандр Сакалоў 17:58, 22 Сакавік 2009 (UTC)

Спрэчная тэрыторыя - такое азначэнне было прынята пасля супольнага абмеркавання. Удзельнік Аляксандр Сакалоў самастойна вырашыў інакш і ўнёс праўкі на свой густ. Лічу такія дзеянні дэструктыўнымі. Нават калі ўдзельнік мае рацыю, меркаванне большасці трэба паважаць. Трэба спачатку пераканаць іншых у слушнасці сваіх поглядаў. - JerzyKundrat 06:46, 23 Сакавік 2009 (UTC)

Паўстанцы

Дзяржава нават з урадам застаецца паўстанцкаю да прызнання ўрадам, ад якога абвяшчаецца незалежнасць. Гэтая акалічнасць не залежыць ад прызнання трэцімі дзяржавамі. Часткова прызнаных дзяржаваў не існуе. У правазнаўстве ёсць панятак праўна (дэ юрэ) або дзейна (дэ факта). Прычым, таксама вызначаецца, як і прызнанне, адносна ўраду ад якога абвяшчаецца незалежнасць. Уладзімер Русаковіч 23:03, 14 Чэрвень 2009 (UTC)

Штосьці я не бачу ў артыкулах пра Тайвань ці Косава ці Паўднёвую Карэю азначэння "паўстанцкая дзяржава".

У гісторыі поўна дзяржаўных утварэнняў, якія паспяхова існавалі без міжнароднага кансенсу, пагатоў без прызнання тымі ад каго яны аддзяліліся. "Паўстанцкі" гэта толькі публіцыстыка. Yury Tarasievich 09:53, 15 Чэрвень 2009 (UTC)

Пра дзейна й праўна, а таксама "публіцыстыку": 1) Тайвань. Праўна, паўстанцкая дзяржава ў дадзеным выпадку - КНР, бо ўзнікла ў выніку грамадзянскай вайны, якая праўна ня скончылася. Дзейна вайны няма, а трэція дзяржавы (Аб'яднаныя Народы) прызналі камуністычны пераварот дастаткова паспяховым, каб парваць з недабітым яшчэ некамуністычным урадам; 2) Косава. Паўстанцы, як Грэцыя адносна Асманскай імперыі ў 1821-1829 гадох пры падтрымцы ангельскага ўраду, што прызнаваў (датычна Грэцыі) сам ангельскі ўрад. Гэты самы выпадак пасуе да Паўднёвай Асеціі; 3) Паўднёвая Карэя. Як і паўночная не мае правапераемнасьці, што забяспечвала б права на ўвесь паўвостраў. Абедзьве дзяржавы ёсць паслякаланіяльнымі. Яны ствараліся пасля вызвалення ад розных акупантаў, таму ня маюць аніякага права на землі адзін аднаго.Уладзімер Русаковіч 23:43, 16 Чэрвень 2009 (UTC)

Гэта ўсё разважанні невядомага аўтарства і невядомай навуковасці, для Вікіпедыі непрыдатныя. Ніякіх "паўстанскіх дзяржаў" у акадэмічнай тэрміналогіі няма. Ёсць прызнанне і непрызнанне на ўзроўні іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый. Yury Tarasievich 09:32, 17 Чэрвень 2009 (UTC)

У "акадэмічнай тэрміналогіі" існуе панятак "паўстанцкі ўрад". Паўстанцкая дзяржава не можа існаваць па азначэнні, бо дзяржава валодае вяршэнствам на сваёй зямлі адрозна ад паўстанцаў. "Акадэмікі" для азначэння земляў пад паўстанцкім урадам прыдумалі словазлучэнне "палітычнае ўтварэнне". Уладзімер Русаковіч17:51, 19 Чэрвень 2009 (UTC)