Вікіпедыя:Старонка ўдзельніка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{shortcut|[[ВП:АС]]}}
Кожнаму ўдзельніку ў Вікіпедыі надаецца асобная '''старонка ўдзельніка''', якая павінная забяспечыць зручную камунікацыю ўдзельніка з '''супольнасцю для стварэння энцыклапедыі'''. Звычайна, лепей пазбягаць зместу на старонцы ўдзельніка, які не датычыцца непасрэдна Вікіпедыі. [[Вікіпедыя:ЧНЗВ|Вікіпедыя — не бясплатны хостынг]], таму вашыя ўласныя старонкі ў праекце ня мусяць змяшчаць звестак, якія не спрыяюць паляпшэнню энцыклапедыі. Гэтая рэкамендацыя вызначае, што ''можа'', а што ''не можа'' быць змешчана на старонцы ўдзельніка.
Кожнаму ўдзельніку ў Вікіпедыі надаецца асобная '''старонка ўдзельніка''', якая павінная забяспечыць зручную камунікацыю ўдзельніка з '''супольнасцю для стварэння энцыклапедыі'''. Звычайна, лепей пазбягаць зместу на старонцы ўдзельніка, які не датычыцца непасрэдна Вікіпедыі. [[Вікіпедыя:ЧНЗВ|Вікіпедыя — не бясплатны хостынг]], таму вашыя ўласныя старонкі ў праекце ня мусяць змяшчаць звестак, якія не спрыяюць паляпшэнню энцыклапедыі. Гэтая рэкамендацыя вызначае, што ''можа'', а што ''не можа'' быць змешчана на старонцы ўдзельніка.



Версія ад 21:34, 22 сакавіка 2018

Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АС

Кожнаму ўдзельніку ў Вікіпедыі надаецца асобная старонка ўдзельніка, якая павінная забяспечыць зручную камунікацыю ўдзельніка з супольнасцю для стварэння энцыклапедыі. Звычайна, лепей пазбягаць зместу на старонцы ўдзельніка, які не датычыцца непасрэдна Вікіпедыі. Вікіпедыя — не бясплатны хостынг, таму вашыя ўласныя старонкі ў праекце ня мусяць змяшчаць звестак, якія не спрыяюць паляпшэнню энцыклапедыі. Гэтая рэкамендацыя вызначае, што можа, а што не можа быць змешчана на старонцы ўдзельніка.

Старонкі ўдзельніка і ўласная прастора ўдзельніка

Зацемка: у гэтым кантэксце «Вашая» значыць «звязаная з Вамі», а не «належыць Вам».

Старонкі Вікіпедыя:Асабістая старонка ўдзельніка і Вікіпедыя:Размовы з удзельнікам перанакіроўваюць удзельніка на яго ўласныя старонкі адпаведна. Каб патрапіць на старонку іншага ўдзельніка, пазначэнне назвы рахунка ў яўнай форме абавязковае: Вікіпедыя:Асабістая старонка ўдзельніка.

Звесткі пра вас не мусяць быць зьмешчаныя ў асноўнай прасторы назваў, бо яна захоўваецца для энцыклапедычнага зьместу. Але толькі ў тым выпадку, калі вы не праходзіце крытэры значнасці, ці хтосьці іншы не напіша пра вас.

Калі вы не жадаеце мець старонку ўдзельніка, вы можаце зрабіць перанакіраванне на сваю старонку размоў.

Што дапушчальна на старонцы ўдзельніка

Перш за ўсё, можна пазначыць сваю старонку адмысловым цэтлікам {{Userpage}}, якая яўна адлюстроўвае, што вашая старонка — не энцыклапедычны артыкул. Наяўнасць гэтага шаблону — не патрабаванне, але мінакі і новыя ўдзельнікі могуць не зразумець, што робіць рознага кшталту змест у энцыклапедыі.

Гэта асабістая старонка ўдзельніка беларускай Вікіпедыі.

Гэта не энцыклапедычны артыкул.

Калі вы бачыце гэту старонку не на сайце беларускай Вікіпедыі (http://be.wikipedia.org), тады вы праглядаеце люстэрка сайта. Гэта азначае, што гэта старонка магла састарэць, і чалавек, якому належыць гэта старонка, можа не мець якога-небудзь дачынення да іншых праектаў, акрамя Вікіпедыі.

Арыгінал старонкі знаходзіцца па адрасе http://be.wikipedia.org/wiki/User:Старонка ўдзельніка.


Вашая старонка можа быць прызначаная для ўсёго, што можа паспрыяць разьвіццю Вікіпэдыі. Памылковым з'яўляецца меркаванне, што старонка ўдзельніка — гэта яго дамашняя старонка: Вікіпедыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, не блог і не сацыяльная сетка. Лепшае меркаванне: старонка ўдзельніка — шлях арганізацыі асабістай працы над Вікіпедыяй, а таксама дапамога іншым удзельнікам падчас супрацы.

Некаторыя змяшчаюць розныя звесткі пра сабе, напрыклад: кантактную інфармацыю (e-mail), фатаграфію, сапраўднае імя, вобласць ведаў, якой яны цікавяцца і гэтак далей. (Вас падобнае рабіць ніхто не прымушае. Тым болей, усі старонкі Вікіпедыі могуць быць скапіяваныя на сайты-люстэркі.)

На старонцы можна змясьціць інфармацыю для сябе, як дапаможнік падчас працы: артыкулы да стварэння і паляпшэння, карысныя спасылкі, эксперыменты з шаблонамі (як аналаг пясочніцы) і гэтак далей.

Яшчэ адзін шлях выкарыстання старонкі — паведаміць іншым удзельнікам пра вашую бягучую дзейнасць ці думкі наконт Вікіпедыі і яе развіцця. Можна змясціць сваі планы, ці апублікаваць спіс выкананай працы, а таксама апублікаваць меркаванні (канструктыўныя) наконт таго, якім чынам мусяць быць змененыя пэўныя правілы і рэкамэндацыі ў праекце. Калі вы пакідаеце рэдагаванне энцыклапедыі на нейкі час, можна пакінуць паведамленне пра гэта на сваёй старонцы.

Яшчэ вельмі карысна пазначыць мовы, якімі вы валодаеце (глядзіце Вікіпедыя:Вавілон).

Можаце змясціць спасылку на сваю дамашнюю старонку, але аздабляльны тэкст не мусіць быць занадта рэкламнага характару.

Зацемка: на старонкі ўдзельнікаў часцей за ўсё трапляюць праз спасылкі ў подпісах на старонках абмеркаванняў.

А што наконт падстаронак?

Глядзіце болей на старонцы Вікіпедыя:Падстаронкі

Калі вам не хапае адной старонкі, можаце стварыць яшчэ. Змест падстаронак падпарадкоўваецца тым жа правілам, што і старонка ўдзельніка.

Падстаронкі ствараюць для розных мэтаў:

  • Праца над артыкулам з мэтай яго публікацыі ў асноўнай прасторы ў будучыні.
  • Архівы старонак абмеркаванняў.
  • Тэсты: шмат хто стварае сваю ўласную пясочніцу, каб асабіста разабрацца з шаблонам ці «магічнымі словамі».
  • Часткі вашай старонкі ўдзельніка, калі ў іх вельмі шмат зместу (напрыклад, спіс узнагарод, створаных артыкулаў ці зробленыя вамі здымкі).

Што недапушчальна на старонцы ўдзельніка

Коратка: на старонцы ўдзельніка і яе падстаронках не мусіць быць зместу, які ніяк не тычыцца Вікіпедыі. Вікіпедыя — не правайдэр і ня блог-плятформа, таму вашая старонка ўдзельніка не можа з'яўляцца вашай дамашняй старонкай. Вашая старонка ўдзельніка прадстаўляе вас як Вікіпедыйца, і мусіць адлюстроўваць вашую працу ў праекце.