Дыялекты беларускай мовы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
Беларуская народна-дыялектных мова падзяляецца вучонымі на два асноўных дыялекты, паўночна-усходні дыялект і паўднёва-заходні дыялект, падзеленых пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі. Гаворкі беларускай народна-дыялектнай мовы адрозніваюцца адзін ад аднаго лексікай, характарам [[аканне|акання]], наяўнасцю цвёрдага «Р» ва ўсякім становішчы або ў пэўных умовах, або змешваннем цвёрдага «Р» з мяккім, наяўнасцю або адсутнасцю [[дыфтонгі|дыфтонгаў]], [[Дзеканне|дзекання]] і [[Цеканне|цекання]], змешвання «Ч» і «Ц» і г. д., а таксама ўяўляюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі. |

Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхім Карскі]]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]] сумесна з [[БДУ|Беларускім Дзяржаўным універсітэтам]] і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах БССР. На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны « |
Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхім Карскі]]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]] сумесна з [[БДУ|Беларускім Дзяржаўным універсітэтам]] і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах БССР. На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «Дыялектычны атлас беларускай мовы», не ўсе мовы свету і нават не ўсе мовы Еўропы маюць такія падрабязныя і добра зафіксаваныя навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі. |
||
У Беларусі таксама існуе такая з'ява, як ''[[трасянка]]''. Гэта — [[размоўная мова]] з пераважна рускай лексікай-слоўнікам, але беларускай [[Граматычны лад|граматыкай]] і [[фанетыка]]й. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў публіцыстыку. Літаратурная беларуская мова выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай. |

Версія ад 13:25, 24 сакавіка 2018
Беларуская народна-дыялектных мова падзяляецца вучонымі на два асноўных дыялекты, паўночна-усходні дыялект і паўднёва-заходні дыялект, падзеленых пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі. Гаворкі беларускай народна-дыялектнай мовы адрозніваюцца адзін ад аднаго лексікай, характарам акання, наяўнасцю цвёрдага «Р» ва ўсякім становішчы або ў пэўных умовах, або змешваннем цвёрдага «Р» з мяккім, наяўнасцю або адсутнасцю дыфтонгаў, дзекання і цекання, змешвання «Ч» і «Ц» і г. д., а таксама ўяўляюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.
Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук Яўхім Карскі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук БССР сумесна з Беларускім Дзяржаўным універсітэтам і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах БССР. На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «Дыялектычны атлас беларускай мовы», не ўсе мовы свету і нават не ўсе мовы Еўропы маюць такія падрабязныя і добра зафіксаваныя навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі.
У Беларусі таксама існуе такая з'ява, як трасянка. Гэта — размоўная мова з пераважна рускай лексікай-слоўнікам, але беларускай граматыкай і фанетыкай. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў публіцыстыку. Літаратурная беларуская мова выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай.
Класіфікацыя беларускіх дыялектаў
Для беларускай мовы вылучаюць наступныя асноўныя групы дыялектаў[2]:
- Паўночна-усходні дыялект — Віцебская вобласць, паўночны ўсход і цэнтральная частка Магілёўскай вобласці
- Віцебская група дыялектаў — усход Віцебскай вобласці
- Полацкая група дыялектаў — заходняя і цэнтральная часткі Віцебскай вобласці і паўночны захад Магілёўскай вобласці
- Усходне-Магілёўская група дыялектаў — усход і частка цэнтра Магілёўскай вобласці
- Сярэднебеларускія дыялекты — паласа праз поўнач Гарадзенскай, цэнтр Мінскай, паўднёвы захад Магілёўскай і паўночны ўсход Гомельскай абласцей
- Паўднева-заходні дыялект — Гарадзенская вобласць, поўдзень Мінскай вобласці і Гомельскай вобласці
- Гарадзенска-Баранавіцкая група дыялектаў— Гарадзенская вобласць і поўнач Брэсцкай вобласці
- Слуцкая група дыялектаў — поўдзень і паўднёвы ўсход Мінскай вобласці, Гомельская вобласці
- Мазырская група дыялектаў — поўдзень Гомельскай вобласці
- Палеская група дыялектаў — паўднёвы захад Брэсцкай вобласці
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Беларуская мова: энцыклапедыя // Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — C. 55.
- ↑ Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.; Э91 Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.:іл. ISBN 5-85700-014-9