Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
|Подпіс =
|Подпіс =
|Дата нараджэння = 29.01.1900
|Дата нараджэння = 29.01.1900
|Месца нараджэння = [[Вёска Клюкаўка]], [[Аршанскі павет]]
|Месца нараджэння =
|Дата смерці = 10.06.1972
|Дата смерці = 10.06.1972
|Месца смерці =
|Месца смерці =
|Грамадзянства = {{сцяг СССР}} [[СССР]]
|Грамадзянства =
|Навуковая сфера = [[хімія]]
|Навуковая сфера = [[хімія]]
|Месца працы =
|Месца працы =
|Навуковая ступень = {{Навуковая ступень|доктар|}}
|Навуковая ступень = {{Навуковая ступень|доктар|}}
|Навуковае званне = {{Навуковае званне|АН БССР|0}}, {{Навуковае званне||0}}
|Навуковае званне = {{Навуковае званне|АН БССР|0}}, {{Навуковае званне||0}}
|Альма-матэр = [[2-і Маскоўскі ўніверсітэт]]
|Альма-матэр =
|Навуковы кіраўнік =
|Навуковы кіраўнік =
|Знакамітыя вучні =
|Знакамітыя вучні =

Версія ад 13:05, 31 сакавіка 2018

Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка
Дата нараджэння 29 студзеня 1900(1900-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1972(1972-06-10) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ігар Мікалаевіч Ярмоленка
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Мікалай Фёдаравіч Ярмо́ленка — вучоны-хімік. Акадэмік АН БССР (1947), доктар хімічных навук (1935), прафесар (1931), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Біяграфія

М. Ф. Ярмоленка нарадзіўся ў вёсцы Клюкаўка Аршанскага павета (цяпер у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў Маскоўскі інстытут інжынераў шляхоў зносін, а ў 1920 годзе перавёўся на хімічны факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння ў 1924 годзе залічаны на кафедру неарганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (загадчык кафедры ў 1930—1938 і з 1944 года).
У 1928 г. М. Ф. Ярмоленка быў залічаны ў аспірантуру БДУ, праходзій курс тэарэтычнага і практычнага навучання ў інстытуце фізічнай хіміі пры Лейпцыгскім універсітэце ў Германіі (яго настаўнікамі былі прафесары Освальд і Леблан)[1].
З 1930 выкладаў на кафедры неарганічнай хіміі БДУ і ўзначаліў кафедру агульнай хіміі ў Медыцынскім інстытуце. Арганізаваў і ў 1932 годзе ўзначаліў лабараторыю калоіднай хіміі Інстытута хіміі АН БССР (з 1959 г. Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі)[2]. З 1934 года таксама кіраваў зноў утворанай кафедрай аналітычнай хіміі БДУ.

У 1938—1944 гг. працаваў у НДІ і ВНУ Кіева, Масквы, Ташкента, Сталінграда. У 1943 годзе М. Ф. Ярмоленка ўзначаліў кафедру неарганічнай хіміі БДУ, на якой працаваў да 1965 года. З 1946 па 1969 год узначальваў Аддзяленне хімічных і геалагічных навук АН БССР (у 1946—1953 і 1956—1959 гг. акадэмік-сакратар[2]).
З 1965 года М. Ф. Ярмоленка галоўны рэдактар часопіса «Весці АН БССР. Серыя хімічных навук».

Навуковая дзейнасць

М. Ф. Ярмоленка належаць працы ў галіне калоіднай, фізічнай, агульнай і неарганічнай хіміі, фізікі і хіміі палімераў. Ён стварыў тэорыю ўтварэння перыядычных адкладаў пры выпарэнні растваральніку, тэорыю ламінарнай каагуляцыі[2].
Сярод апудлікованых:

  • Микроэлементы и коллоиды почв. — Мн., 1966,
  • Регулирование пористой структуры окисных адсорбентов и катализаторов. — Мн., 1971 (сумесна з М. Д. Эфрас).

Узнагароды

М. Ф. Ярмоленка ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі і Ганаровымі граматамі. У 1949 годзе яму прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Зноскі

  1. В. С. Комаров, В. В. Свиридов, И. И. Лиштван и др. Ермоленко Николай Федорович (К 100-летию со дня рождения) // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — № 1. — (С. 138—141)
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі

Шаблон:Пачатак артыкулу