Нацыянальная бібліятэка Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др new key for Category:Нацыянальныя бібліятэкі: "Беларусь" using HotCat
Радок 83: Радок 83:
{{Самыя высокія будынкі Мінска}}
{{Самыя высокія будынкі Мінска}}


[[Катэгорыя:Нацыянальныя бібліятэкі]]
[[Катэгорыя:Нацыянальныя бібліятэкі|Беларусь]]
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Мінска]]
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Мінска]]
[[Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)]]
[[Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)]]

Версія ад 23:14, 1 красавіка 2018

Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Краіна
Адрас Мінск, пр. Незалежнасці, 116
Заснавана 15 верасня 1922
Код ISIL BY-HM0000
Фонд
Аб'ём фонду 9,2 млн
Іншая інфармацыя
Дырэктар Раман Матульскі
Вэб-сайт nlb.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (поўная назва — дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»)  — галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі. Дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляецца прафесар, доктар педагагічных навук Р. С. Матульскі.

Гісторыя бібліятэкі

Заснаванне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 15 верасня 1922 г. як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. На працягу амаль 40 гадоў яе ўзначальваў Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі.

Фонды бібліятэкі на момант адкрыцця налічвалі ўсяго 60 тыс. экзэмпляраў, якімі карысталіся 1,1 тыс. чалавек. Але ўжо ў 1926 г. ён павялічыўся да 300 тысяч, якімі карысталіся 5,5 тыс. чытачоў, стаўшы такім чынам найбуйнейшым універсальным бібліятэчным зборам па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Бібліятэка актыўна ўдзельнічае ў культурна-нацыянальным будаўніцтве, працэсах беларусізацыі, развіцці дзяржаўнай структуры. Рост фондаў і павелічэнне актыўнасці чытачоў прывялі да вываду яе са складу БДУ і рэарганізацыі ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку Пастановай СНК БССР ад 14 мая 1926 г.

У 1932 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка пераехала з Юбілейнага дому ў новы будынак у модным тады канструктывісцкім стылі (арх. Г. Лаўроў).

Другая сусветная вайна

На пачатаку Вялікай Айчыннай вайны фонды бібліятэкі налічвалі больш за 2 млн тамоў, якімі карысталіся 15 тыс. чалавек. За тры гады акупацыі фонды бібліятэкі была фактычна цалкам разрабаваны, багатае спецыяльнае абсталяванне знішчана, моцна пашкоджаны і сам будынак.

Яшчэ ў 1943 г. пры эвакуяванай у Маскву Акадэміі навук БССР была створаная рабочая група па фармаванні кніжнага фонду. Рашэнне аб узнаўленні працы бібліятэкі было прынята адразу пасля вызвалення Мінска, у ліпені 1944 г., а ўжо ў кастрычніку таго ж года адкрыліся яе чытальныя залы. Велізарная дапамога ва ўзнаўленні фонду, як і ў першапачатковай яго арганізацыі, была аказаная шматлікімі бібліятэкамі саюзных рэспублік.

Пасля Другой сусветнай вайны

Сістэматычны пошук вывезеных кніг у Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі распачаўся ў 1945 г. У 1947 г. фонды бібліятэкі дасягнулі даваеннага ўзроўню.

Уваход у стары будынак бібліятэкі на паштовай марцы Беларусі

У 1962 г. бібліятэка атрымала новы корпус на вуліцы Кірава, які дазволіў на час вырашыць праблему з недахопам працоўных плошчаў для работы чытачоў і захоўвання фондаў. У 1972 г. бібліятэка ў сувязі з 50-гадовым юбілеем была ўзнагароджана вышэйшай грамадскай і дзяржаўнай узнагародай СССР — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Бібліятэка ў незалежнай Беларусі

19 мая 1992 г., пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту, Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна была пераназвана ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Да таго часу яна ўжо мела вострую неабходнасць у будаўніцтве новага комплексу, з прычыны таго, што стары комплекс будынкаў быў не ў стане задаволіць запатрабаванні грамадства ў галіне бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання. Але на працягу 1990-х гадоў бібліятэка была вымушана весці працу на фоне абмежаваных магчымасцей старых будынкаў для захоўвання фондаў, абслугоўвання чытачоў, службовых памяшканняў.

7 сакавіка 2002 г. прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў загад «Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“». 1 лістапада 2002 г. адбылася закладка падмурка новага будынка бібліятэкі, паводле праекта творчага калектыву М. К. Вінаградава і В. У. Крамарэнкі, які яшчэ ў 1989 г. перамог на міжнародным конкурс на лепшае архітэктурнае рашэнне. Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, «Беларускі дыямент», чыё архітэктурнае рашэнне сваёй формай нагадвае агранены дыямент, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету, адкрыўся для карыстальнікаў 16 чэрвеня 2006 г.

Нацыянальная бібліятэка з'яўляецца найбуйным рэспубліканскім інфармацыйным цэнтрам. Яе карыстачам даступны звыш за 9,5 млн. кніг, перыядычных друкаваных выданняў і іншых інфармацыйных рэсурсаў. У ёй засяроджаны 15,2% усяго бібліятэчнага фонду Беларусі. На аднаго чытача Нацыянальнай бібліятэкі даводзяцца ў сярэднім 105 асобнікаў бібліятэчнага фонду[2].

Па выніках 2017 года калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” за працу па факсімільным аднаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Асноўныя параметры будынка

  • Агульная плошча будынка — 113 669 кв. м;
  • Плошча фондасховішча — 54 960 кв. м;
  • Будаўнічы аб'ём будынка — 420 558 куб. м;
  • Аб'ём фондасховішча — 200 580 куб. м;
  • Вышыня будынка — 73,670 м;
  • Умяшчальнасць фондасховішча — 14 млн адзінак захоўвання;
  • Колькасць чытацкіх месцаў — 2000;
  • Колькасць чытальных залаў — 20;
  • Колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальнікаў і персаналу — больш за 1500.

Вядомыя супрацоўнікі

Спасылкі

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Все идём в библиотеку // Аргументы и факты в Белоруссии : газета. — Мн.: 20 кастрычнніка 2015. — В. 407. — № 43. — С. 15. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2016.