ФК Славія Мазыр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Цяперашні склад: склад на сезон 2018 (- Бешта, Канапацкі, Сулім, Яркоў)
Радок 80: Радок 80:
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
|----- bgcolor="#DFEDFD"
|----- bgcolor="#DFEDFD"
{{Гулец|3|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Павел Чалядка]]||1993}}
{{Гулец|4|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Руслан Хадаркевіч]]||1993}}
{{Гулец|4|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Руслан Хадаркевіч]]||1993}}
{{Гулец|45|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Дзяніс Кавалеўскі]] {{капітан}}||1992}}
{{Гулец|14|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Павел Чалядка]]||1993}}
{{Гулец|29|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Дзяніс Кавалеўскі]] {{капітан}}||1992}}
{{Гулец|31|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Ігар Тыманюк]]||1994}}
{{Гулец|88|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Аляксандр Раеўскі]]||1988}}
{{Гулец|88|{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Аляксандр Раеўскі]]||1988}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Арцём Гвоздзь]]||2000}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Арцём Гвоздзь]]||2000}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Ілья Нечыпарэнка]]||1998}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Ілья Нечыпарэнка]]||1998}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Назар Пачапскі]]||1999}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Назар Пачапскі]]||1999}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Ігар Тыманюк]]||1994}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Арцём Шут]]||1995}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Аб|[[Арцём Шут]]||1995}}
|-----
|-----
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
|----- bgcolor="#DFEDFD"
|----- bgcolor="#DFEDFD"
{{Гулец|6|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Іван Лузан]]||1997}}
{{Гулец|2|{{Сцяг Украіны}}|ПА|[[Ігар Варанкоў]]||1981}}
{{Гулец|9|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Дзмітрый Варабей]]||1985}}
{{Гулец|7|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Аляксандр Ануфрыеў]]||1995}}
{{Падзел складу}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец|9|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Дзмітрый Варабей]]||1985}}
{{Гулец|13|{{Сцяг Малдовы}}|ПА|[[Ігар Кастроў]]||1987}}
{{Гулец|13|{{Сцяг Малдовы}}|ПА|[[Ігар Кастроў]]||1987}}
<!--{{Гулец|17|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Максім Паўлавец]]||1996}}-->
<!--{{Гулец|17|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Максім Паўлавец]]||1996}}-->
{{Гулец|18|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Сямён Калыбенка]]||1998}}
{{Гулец|27|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Вадзім Курловіч]]||1992}}
{{Гулец|27|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Вадзім Курловіч]]||1992}}
{{Гулец|97|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Іван Лузан]]||1997}}
{{Гулец|99|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Глеб Шаўчэнка]]||1999}}
{{Гулец|99|{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Глеб Шаўчэнка]]||1999}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Аляксандр Ануфрыеў]]||1995}}
{{Гулец||{{Сцяг Украіны}}|ПА|[[Ігар Варанкоў]]||1981}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Сямён Калыбенка]]||1998}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Дзмітрый Крывашэеў]]||1998}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Дзмітрый Крывашэеў]]||1998}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Дзмітрый Юрчанка]]||1998}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|ПА|[[Дзмітрый Юрчанка]]||1998}}
Радок 107: Радок 107:
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
|----- bgcolor="#DFEDFD"
|----- bgcolor="#DFEDFD"
{{Гулец|2|{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Арцём Пятрэнка]]||2000}}
{{Гулец|11|{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Дзяніс Трапашка]]||1990}}
{{Гулец|90|{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Дзяніс Трапашка]]||1990}}
{{Гулец|23|{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Уладзіслаў Завадскі]]||1996}}
{{Гулец|34|{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Арцём Пятрэнка]]||2000}}
{{Гулец|50|{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Дзмітрый Хлебасолаў]]||1990}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Міхаіл Ганчар]]||1998}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Міхаіл Ганчар]]||1998}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Уладзіслаў Завадскі]]||1996}}
{{Гулец||{{Сцяг Беларусі}}|Нап|[[Дзмітрый Хлебасолаў]]||1990}}
{{Канец складу}}
{{Канец складу}}



Версія ад 19:24, 7 красавіка 2018

Славія
ФК Славія Мазыр (2014).png
Поўная назва КСУП «Футбольны клуб „Славія-Мазыр”»
Заснаваны 1987
Горад Мазыр, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 5353
Дырэктар Андрэй Васілец
Галоўны трэнер Міхаіл Марціновіч
Чэмпіянат Першая ліга
2017 15 месца ў Вышэйшай лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Славія-Мазыр»беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 год выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезону 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

Напачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб – «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезону 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала аднім з лідараў лігі. У сярэдзіне сезону мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезону, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезону каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезону «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Эмблемы

Папярэднія назвы

  • 1987—1994: «Палессе»
  • 1995—1997: МПКЦ
  • 1998—2005: «Славія»
  • 2006: «Мазыр-ЗЛіН»
  • 2007: «Мазыр»
  • з 2008: «Славія-Мазыр»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на красавік 2018 года[1].

Паз. Імя Нар.
22 Сцяг Беларусі Бр Яўген Іваненка 1995
30 Сцяг Украіны Бр Радзівон Сямук 1989
Сцяг Беларусі Бр Дзмітрый Кунец 2000
4 Сцяг Беларусі Аб Руслан Хадаркевіч 1993
14 Сцяг Беларусі Аб Павел Чалядка 1993
29 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Кавалеўскі Капітан каманды 1992
31 Сцяг Беларусі Аб Ігар Тыманюк 1994
88 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Раеўскі 1988
Сцяг Беларусі Аб Арцём Гвоздзь 2000
Сцяг Беларусі Аб Ілья Нечыпарэнка 1998
Сцяг Беларусі Аб Назар Пачапскі 1999
Сцяг Беларусі Аб Арцём Шут 1995
2 Сцяг Украіны ПА Ігар Варанкоў 1981
7 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Ануфрыеў 1995
Паз. Імя Нар.
9 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Варабей 1985
13 Сцяг Малдовы ПА Ігар Кастроў 1987
18 Сцяг Беларусі ПА Сямён Калыбенка 1998
27 Сцяг Беларусі ПА Вадзім Курловіч 1992
97 Сцяг Беларусі ПА Іван Лузан 1997
99 Сцяг Беларусі ПА Глеб Шаўчэнка 1999
Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Крывашэеў 1998
Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Юрчанка 1998
11 Сцяг Беларусі Нап Дзяніс Трапашка 1990
23 Сцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Завадскі 1996
34 Сцяг Беларусі Нап Арцём Пятрэнка 2000
50 Сцяг Беларусі Нап Дзмітрый Хлебасолаў 1990
Сцяг Беларусі Нап Міхаіл Ганчар 1998

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 7 15 5 6 4 18–22 16 1/32 фінала
1992/93 Другая (Д2) 2 30 22 5 3 54–14 49 1/32 фінала
1993/94 Другая (Д2) 2 28 19 5 4 48–18 43 1/16 фінала
1994/95 Другая (Д2) 1 30 24 3 3 106–17 51 Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу
1995 Першая (Д1) 2 15 11 3 1 44–9 36 Пераможца
1996 Першая (Д1) 1 30 24 4 2 64–17 76 1/8 фінала
1997 Першая (Д1) 6 30 12 7 11 39–30 43 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 6 28 12 9 7 41–36 45 Фіналіст Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 2 30 20 5 5 74–25 65 Пераможца
2000 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 78–25 74 Фіналіст
2001 Вышэйшая (Д1) 7 26 13 5 8 49–27 44 Чвэрцьфінал
2002 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 6 14 38–61 24 1/8 фінала
2003 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 29–64 25 1/16 фінала
2004 Вышэйшая (Д1) 12 30 9 4 17 32–51 31 1/8 фінала
2005 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 5 19 14–60 11 1/8 фінала Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 4 26 11 10 5 44–24 43 1/16 фінала
2007 Першая (Д2) 13 26 4 6 16 26–44 18 1/16 фінала
2008 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 33–62 23 1/16 фінала
2009 Першая (Д2) 13 271 5 8 14 23–41 23 1/8 фінала
2010 Першая (Д2) 9 30 10 7 13 33–44 37 1/16 фінала
2011 Першая (Д2) 1 30 22 5 3 53–15 71 1/16 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2012 Вышэйшая (Д1) 10 30 7 6 17 22–58 27 1/8 фінала
2013 Вышэйшая (Д1) 12 32 5 8 19 24–47 23 1/8 фінала Вылет у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 55–38 60 1/16 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 10 26 7 5 14 33–50 26 1/8 фінала
2016 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 33–49 35 1/8 фінала
2017 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 8 18 26–50 20 1/16 фінала Вылет у Першую лігу
  • 1 Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).

Міжнародныя кубкі

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1996—1997 Кубак Кубкаў Папярэдні раўнд Сцяг Ісландыі Рэйк’явік 2:2 (Х) 0:1 (Г) 2:3
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сцяг Малдовы Канструктарул (Кішынёў) 1:1 (Г) 3:2 (Х) 4:3
2 к/р Сцяг Грэцыі Алімпіякос (Пірэй) 0:5 (Г) 2:2 (Х) 2:7
1997—1998 Кубак УЕФА 1 раўнд Сцяг Грузіі (1990-2004) Дынама (Тбілісі) 1:1 (Х) 0:1 (Г) 1:2
2000—2001 Кубак УЕФА 1 к/р Сцяг Ізраіля Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:0 (Г) 1:1 (в.г. 0:1)
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сцяг Фарэрскіх астравоў ВБ (Вагур) 0:0 (Г) 5:0 (Х) 5:0
2 к/р Сцяг Славакіі Інтэр (Браціслава) 0:1 (Х) 0:1 (Г) 0:2

Неафіцыйныя турніры

Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
1997 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D Сцяг Расіі Зборная клубаў Расіі 2:5
Сцяг Латвіі Сконта 1:2
Сцяг Туркменістана Капетдаг 0:3
2001 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Сцяг Расіі Спартак (Масква) 1:3
Сцяг Таджыкістана Варзоб 1:1
Сцяг Літвы Каўнас 4:3

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі