Сяргей Мікалаевіч Скрабец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67: Радок 67:
Працаваў грузчыкам, таксістам, у сацыяльнай службе Першамайскага раёну г. Мінска па доглядзе інвалідаў.<ref>https://www.svaboda.org/a/skrabiec-uladkavausia-na-pracu-i-zbirajecca-u-deputaty/27795403.html Скрабец нарэшце ўладкаваўся на працу і зьбіраецца ў дэпутаты</ref>
Працаваў грузчыкам, таксістам, у сацыяльнай службе Першамайскага раёну г. Мінска па доглядзе інвалідаў.<ref>https://www.svaboda.org/a/skrabiec-uladkavausia-na-pracu-i-zbirajecca-u-deputaty/27795403.html Скрабец нарэшце ўладкаваўся на працу і зьбіраецца ў дэпутаты</ref>


Разведзены. Мае сына і дзвюх дачок.<ref>http://www.nv-online.info/by/394/printed/65429/%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9-%D0%A1%D0%9A%D0%A0%D0%95%D0%91%D0%95%D0%A6-%C2%AB%D0%A3-%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8F-%D0%B2%D1%81%D0%B5-%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%81%D0%BD%D0%BE!%C2%BB.htm</ref>
Разведзены. Мае сына і дзвюх дачок.


== Палітычная дзейнасць ==
== Палітычная дзейнасць ==
Радок 127: Радок 127:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Palitviazni.info — 2013. — С.246
* Palitviazni.info — 2013. — С.246
* Сто лиц безработицы. 2010. Складальник А. Уліцёнак.·        
* Адзін дзень палітвязьня 2009 — С. 224-231.

[[Катэгорыя:Палітвязні Беларусі]]
[[Катэгорыя:Палітвязні Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]

Версія ад 19:09, 9 красавіка 2018

Сяргей Мікалаевіч Скрабец
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га склікання
2000 г — 2004 г

Нараджэнне 25 кастрычніка 1963
Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь
Партыя
Адукацыя Беларускі палітэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны універсітэт
Прафесія інжынер-металург, юрыст
Дзейнасць адвакат, палітык

Сяргей Мікалаевіч Скрабец (нар. 25 кастрычніка 1963, Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання, кіраўнік апазіцыйнай дэпутацкай групы «Рэспубліка», сакратар БСДП Грамада, старшыня камісіі па пенітэнцыярнай сістэме Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001 і 2006 гг., палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Біяграфія

Мае дзве вышэйшыя адукацыі. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці — інжынер-металург і Беларускі дзяржаўны універсітэт — юрыст.

У 1985 — 1990 г.г. працаваў інжынер-тэхнолагам, майстрам участка друкаваных плат у Навукова-даследчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі НВА «Агат» у г. Мінск.

1990-1991 г.г. — камерцыйны дырэктар мінскага навукова-тэхнічнага цэнтра «Мінск-Партнёр».

1991-1992 г.г. — загадчык сектара камерцыі і маркетынгу ў рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў ЦК ЛКСМБ, загадчык аддзела камерцыі і маркетынгу Службы занятасці моладзі і студэнтаў.

1993-1997 г.г. — сумеснае прадпрыемства «Тэйкоф». Камерцыйны дырэктар.

1997-2000 г.г. — закрытае акцыянернае таварыства Гандлёвы дом «Бел-Бабаеўскае» (прадстаўнік расійскага кандытарскага канцэрна ў Беларусі, г. Мінск). Генеральны дырэктар.

2000-2004 г.г. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы. З мая 2003 году кіраўнік дэпутацкай групы «Рэспубліка» Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Працаваў грузчыкам, таксістам, у сацыяльнай службе Першамайскага раёну г. Мінска па доглядзе інвалідаў.[1]

Разведзены. Мае сына і дзвюх дачок.

Палітычная дзейнасць

Прыймаў удзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта РБ у 2001 г. Спрабаваў сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты подпісы, але ЦВК прызнала сапраўднымі толькі 31 тысячу подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай С. Скрабца пры неабходным мінімуме ў 100 тысяч.[2]

У маі 2003 г. была ўзбуджаная крымінальная справа супраць С. Скрабца. Пракуратура падзаравала яго ў выманьваньні крэдытаў і арганізацыі злачыннай групоўкі. С. Скрабец лічыў гэта палітычным пераследам за тое, што ён узначаліў апазіцыйную дэпутацкую групу “Рэспубліка”, якая шмат у якіх пытаннях займае пазіцыю, адрозную ад парламенцкай большасці і ад пазіцыі А. Лукашэнкі.[3]

3 чэрвеня 2004 г. трое дэпутатаў з групы «Рэспубліка» (Сяргей Скрабец, Уладзімір Парфяновіч і Валерый Фралоў), ), а таксама актывісты Партыі БНФ, у прыватнасці Віктар Івашкевіч, і АГП правялі 18-дзённую галадоўку супраць адмовы кіраўніцтва Палаты Прадстаўнікоў вынесці на разгляд дэпутатаў падрыхтаваныя імі папраўкі ў выбарчае заканадаўства, накіраваныя на яго дэмакратызацыю, супраць трэцяга тэрміну А. Лукашэнкі. Дэпутаты ды іншыя галадаючыя таксама патрабавалі вызваліць палітычнага вязьня Міхаіла Марыніча. Падчас шматдзённай галадоўкі адбыліся шматлікія акцыі падтрымкі галадаючых у розных беларускіх гарадах, а таксама акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якія выступілі з палітычнымі патрабаваннямі.[4]

14 мая 2005 г. была ўзбуджана другая крымінальная справа супраць С. Скрабца па двух артыкулах КК РБ – ч.1 арт. 13 (падрыхтоўка да злачынства) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару). Дзве крымінальныя справы былі аб’яднаныя.[5]

15 мая 2005 г. С. Скрабец быў арыштаваны і абвінавачаны у выманьванні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах. Пакуль ішло следства чатыры разы аб'яўляў галадоўку. Першы раз галадаў у Брэсцкім следчым ізалятары адразу пасля затрымання, у знак пратэсту супраць незаконных дзеянняў улады, амаль 40 дзён.[6][7]

14 лютага 2006 г. асуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 13 (падрыхтоўка да злачынства) і ч. 2 арт. 431 КК РБ (дача хабару), а таксама па абвінавачанні ў выманьванні крэдытаў і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Сваёй віны С. Скрабец не прызнаў. Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычна матываваным.[8]

Неўзабаве пасьля вынясення прысуду «Міжнародная амністыя» абвясціла С. Скрабца вязнем сумлення.[9]

Адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба-3» г. Віцебска.

З 20 кастрычніка 2006 г. у калоніі С. Скрабец праводзіў галадоўку ў знак салідарнасці з палітычнымі патрабаваннямі іншага палітычнага зняволенага А. Казуліна. Той таксама знаходзіўся ў калоніі «Віцьба-3» і  20 кастрычніка 2006 г. абвясціў бестэрміновую галадоўку супраць беззаконня, якое адбываецца ў краіне, і патрабаваў разгляду ў Радзе Бясьпекі ААН сітуацыі ў Беларусі.

У кастрычніку 2006 г., паводле амністыі, рашэннем суда тэрмін зняволення С. Скрабца быў скарочаны на адзін год. Вызвалены 15 лістапада 2006 г.[10]

У снежні 2005 г. ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь С. Скрабца. Яе ўзначаліў родны брат палітыка, Аляксандр Скрабец. Сам С. Скрабец у гэты час знаходзіўся ў СІЗА № 1 г. Мінска.[11] У канцы студзеня 2006 г. ён здымае сваю кандыдатуру на карысць іншага прэтэндэнта — экс-рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. Казуліна.

У лютым 2007 г. С. Скрабец абвясціў аб намеры стварыць новы моладзевы дэмакратычны рух, правесці ўстаноўчую канферэнцыю апазіцыйнага моладзевага руху імя Кастуся Каліноўскага.[12]

15 красавіка 2007 г. на шостым з'езде Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада быў абраны ў Цэнтральную Раду і Выканаўчы камітэт партыі.

У жніўні 2007 г. ўзначаліў Мінскую гарадскую арганізацыю БСДП (Народная Грамада).

У ліпені 2008 г. быў абраны першым намеснікам старшыні БСДП (Народная Грамада).

З сакавіка 2010 г. па 28 лютага 2016 г. з'яўляўся Генеральным сакратаром БСДП (Народная Грамада).

Старшыня аргкамітэту партыі Свабоды.[13]

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня ў 2012 г.[14] Але пагрозы з боку КДБ вымусілі С. Скрабца выйсці з выбарчай кампаніі.[15]

С. Скрабец прыняў адмысловую заяву, у якой абвінаваціў КДБ і кіраўніцтва Лідскага райвыканкаму ў тым што яны фактычна паралізавалі і разагналі ягоную ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты па Лідскай акрузе №56.[16]

Быў адным з ініцыятараў вылучэння на прэзідэнцкія выбары ў 2015 г. палітычнага зняволенага, старшыні БСДП (Народная Грамада) М.Статкевіча.

З 15 лютага па 1 сакавіка 2016 гг. галадаў, браў удзел у агульнаеўрапейскай акцыі салідарнасці, ініцыяванай  групай дэпутатаў з Парлямэнцкай асамблеі Рады Еўропы: «Свабоду Надзеі Саўчанцы — мы галадаем».[17]

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня ў 2016 г. ў г.Ліда, у выбарчай акрузе № 55.[18]

Вылучаўся кандыдатам ў дэпутаты Мінскага гарсавету 28 склікання на выбарах 28 лютага 2018 г.[19]

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/skrabiec-uladkavausia-na-pracu-i-zbirajecca-u-deputaty/27795403.html Скрабец нарэшце ўладкаваўся на працу і зьбіраецца ў дэпутаты
  2. https://www.svaboda.org/a/28692373.html Скрабец зьбіраецца на прэзыдэнцкія выбары 2020 году
  3. https://www.svaboda.org/a/24873266.html НА ДЭПУТАТА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ С.СКРАБЦА ЗАВЯЛІ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ
  4. https://news.tut.by/society/40752.html Прекращена голодовка депутатов группы "Республика" и примкнувших к ним активистов оппозиции
  5. http://spring96.org/ru/news/8776 Уголовные дела против Сергея Скребца объединены
  6. http://naviny.by/rubrics/society/2005/09/14/ic_news_116_239911 Сяргей Скрабец зноў пачаў галадоўку
  7. http://afn.by/news/i/67785 Дело Сергея Скребца дополнительно изучат в Верховном суде
  8. http://spring96.org/be/news/5320 Палітвязень Сяргей Скрабец выйдзе на волю празь некалькі тыдняў
  9. http://www2.polskieradio.pl/eo/print.aspx?iid=44652
  10. http://spring96.org/be/news/5320 Палітвязень Сяргей Скрабец выйдзе на волю празь некалькі тыдняў
  11. https://www.svaboda.org/a/803731.html Сяргей Скрабец з-за кратаў падаў сьпіс ініцыятыўнай групы
  12. http://nn.by/?c=ar&i=6773&p=1&c2=calmonprev&combo_calmonth=8&combo_calyear=2007 Сяргей Скрабец стварае моладзевы рух
  13. https://www.svaboda.org/a/skrabiec/28497963.html «Панесьці ў Мінʼюст дакумэнты на рэгістрацыю партыі — як аднесьці ў гестапа сьпіс партызанскага атраду», — Скрабец
  14. http://www.svaboda.org/a/24648070.html Навасяд хоча сабраць у сваю ініцыятыўную групу 500 чальцоў
  15. http://statkevich.org/news.php?readmore=543 Сяргей Скрабец зняўся з выбараў з-за пагроз КДБ
  16. http://statkevich.org/news.php?readmore=543 Сяргей Скрабец зняўся з выбараў з-за пагроз КДБ
  17. https://www.svaboda.org/a/27566918.html Скрабец працягвае галадоўку ў падтрымку Надзеі Саўчанкі
  18. http://www.svaboda.org/a/skrabiec-uladkavausia-na-pracu-i-zbirajecca-u-deputaty/27795403.html Скрабец нарэшце ўладкаваўся на працу і зьбіраецца ў дэпутаты
  19. https://www.svaboda.org/a/29014684.html Былы дэпутат Скрабец пра мясцовыя выбары: іду на паніжэньне, каб пасьля пайсьці ў прэзыдэнты

Спасылкі

Літаратура

  • Palitviazni.info — 2013. — С.246
  • Сто лиц безработицы. 2010. Складальник А. Уліцёнак.·        
  • Адзін дзень палітвязьня 2009 — С. 224-231.