Томас Уолсі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
| імя = Томас Уолсі
| імя = Томас Уолсі
| арыгінал імя = Thomas Wolsey
| арыгінал імя = Thomas Wolsey
| выява = Cardinal Wolsey Christ Church.jpg
| выява = Cardinal Thomas Wolsey.jpg
| шырыня = 220
| шырыня = 220
| апісанне выявы = Партрэт кардынала Уолсі ў Оксфардскім універсітэце (1526).
| апісанне выявы = Партрэт кардынала Уолсі ў Оксфардскім універсітэце (1526).

Версія ад 18:06, 11 красавіка 2018

Томас Уолсі
Thomas Wolsey
Партрэт кардынала Уолсі ў Оксфардскім універсітэце (1526).
Партрэт кардынала Уолсі ў Оксфардскім універсітэце (1526).
Архібіскуп ёркскі
1514 — 1530
Папярэднік Крыстафер Бейнбрыдж
Пераемнік Эдвард Лі
Лорд-канцлер
1515 — 1529
Папярэднік Уільям Уорхэм
Пераемнік Томас Мор

Нараджэнне не раней за 1470 і не пазней за 1471
Смерць 29 лістапада 1530
Месца пахавання
Бацька Robert Wolsey[d][3]
Маці Joan[d][3]
Веравызнанне англіканства і Каталіцкая Царква[4]
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык, каталіцкі святар, дзяржаўны дзеяч, каталіцкі біскуп
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера Каталіцкая Царква[2] і палітыка[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кардынал То́мас Уо́лсі (таксама Ву́лсі, англ.: Thomas Wolsey; каля 1473 — 29 лістапада 1530) — канцлер Англійскага каралеўства ў 1515—1529 гадах; архібіскуп ёркскі з 1514 года; кардынал з 1515 года. Да 1529 года лічыўся самым магутным чалавекам у Англіі пасля караля Генрыха VIII, трымаў у сваіх руках усю знешнюю і значную частку ўнутранай палітыкі.

Біяграфія

Сын мясніка з Іпсвіча. Вучыўся ў Оксфардзе. У 1498 годзе прыняў сан.

Дзякуючы сувязям пры двары патрапіў у кола набліжаных да Генрыха VII, а ў 1507 годзе стаў яго духоўнікам. Пасля ўзыходжання на прастол Генрыха VIII падахвочваў яго страсць да забаў, засяродзіўшы ва ўласных руках асноўныя ніці дзяржаўнага кіравання. За два дзесяцігоддзі свайго знаходжання ў фаворы кардынал Уолсі нажыў нечуваны стан.

У вобласці знешняй палітыкі Уолсі бачыў Англію ў ролі «арбітра», які наглядае за становішчам спраў у кантынентальнай Еўропе. Пасля ўдалых баявых дзеянняў у Францыі (1513) кардынал спрабаваў прымірыць французскага манарха з англійскім, для чаго арганізаваў іх сустрэчу на Полі залатой парчы ў чэрвені 1520 года.

У тым жа 1520 годзе ён суправаджаў свайго караля на сустрэчу з імператарам Карлам V, а праз тры гады накіраваў атрады англійскіх рыцараў на дапамогу апошняму ў яго баявых дзеяннях супраць Францыі.

У 1528 годзе выступіў супраць імператара на баку французаў. Падобная беспрынцыповасць прывяла ў канчатковым выніку да дыпламатычнай ізаляцыі Англіі ў кантынентальнай Еўропе.

Уолсі да такой ступені захапіўся дыпламатычнымі інтрыгамі, што ў значнай ступені перадаручыў правядзенне рэформы англійскай царквы сваім саветнікам. У мэтах фінансавання баявых дзеянняў на Кантыненце ўвёў цэлы шэраг непапулярных падаткаў і зачыніў 29 манастыроў, а з вялізарных даходаў пабудаваў палац Хэмптан-корт і заклаў Крайст-Чорч у Оксфардзе. Не дадавалі яму папулярнасці і чуткі пра далёка ненабожныя падрабязнасці яго асабістага жыцця: нягледзячы на цэлібат Уолсі не хаваў наяўнасці незаконнанароджаных сына і дочкі.

Валюнтарызм нерадавітага кардынала выклікаў крайнюю незадаволенасць не толькі сярод народа, але і вышэйшых слаёў знаці, якія пераканалі караля, што Уолсі знаходзіцца на ўтрыманні французскага ўрада. Кардынал трапіў у няміласць у сувязі з адмовай Папы санкцыянаваць скасаванне шлюбу караля з Кацярынай Арагонскай, пазбавіўся сваіх тытулаў і быў узяты пад варту, аднак памёр да спаткання з каралём. Яго непапулярнасць сярод розных саслоўяў палегчыла распаўсюджванне ў Англіі пратэстанцтва.

На змену Уолсі ў ролі першага саветніка караля прыйшоў Томас Кромвель.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 1 лютага 2023.
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі