Баранавіцкае гета: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
шаблон
Радок 1: Радок 1:
{{Картка гета
[[Выява:Baranavichy holokost monument .JPG|thumb|Помнік 12 000 загінуўшым яўрэям у Баранавічах, на вуліцы Царука]]
|Беларуская назва = Баранавіцкае гета
|Арыгінальная назва =
|Выява = Baranavichy holokost monument .JPG
|Подпіс выявы = Помнік 12 000 загінуўшым яўрэям у Баранавічах, на вуліцы Царука
|Тып =
|Месцазнаходжанне =[[Баранавічы]]
|Каардынаты =
|Іншыя назвы =
|Перыяд існавання =28 ліпеня 1941 —<br />17 снежня 1942
|Колькасць вязняў =больш за 15&nbsp;000
|Колькасць загінулых =12&nbsp;000
|Старшыня юдэнрата = Изаксон<br />Овсій Гіршэвич,<br />Шмуэль Янкелевіч
|Катэгорыя ў Commons = Ghetto Baranavičy
}}
'''Баранавіцкае гета''' — яўрэйскае гета, якое было створана пад час [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]] ў [[Баранавічы|Баранавічах]] [[фашызм|фашыстамі]].
'''Баранавіцкае гета''' — яўрэйскае гета, якое было створана пад час [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]] ў [[Баранавічы|Баранавічах]] [[фашызм|фашыстамі]].



Версія ад 17:46, 15 красавіка 2018

Баранавіцкае гета

Помнік 12 000 загінуўшым яўрэям у Баранавічах, на вуліцы Царука
Месцазнаходжанне Баранавічы
Перыяд існавання 28 ліпеня 1941 —
17 снежня 1942
Колькасць вязняў больш за 15 000
Колькасць загінулых 12 000
Старшыня юдэнрата Изаксон
Овсій Гіршэвич,
Шмуэль Янкелевіч
Баранавіцкае гета на Вікісховішчы

Баранавіцкае гета — яўрэйскае гета, якое было створана пад час Другой Сусветнай вайны ў Баранавічах фашыстамі.

Гета было створана амаль адразу пасля захопу гораду немцамі. 28 чэрвеня 1941 баранавіцкія яўрэі павінны былі перасяліцца ў раён Баранавічаў празваны Сахалінам. Гета мела межы па вуліцах: Віленская (цяпер Гагарына), Наратовіча (цяпер Камсамольская), Царкоўная (цяпер Лісіна), Панятоўскага (цяпер Багдановіча), Ажэшкі. Уезд на тэрыторыю гета быў з вуліцы Віленскай па вуліцы Садовай (цяпер Міцкевіча). Усё гета было агароджана двумя радамі калючага дроту.

На чалавека ў гета прызначаўся 1 м² жылой плошчы. Харчаванне (200 грамаў эрзац-хлебу на дзень і 1 кг крупы на месяц) выдавалася толькі працуючым.

У студзені 1941 ў гета знаходзілася больш за 15 000 яўрэяў з горада і ваколіцаў.

У баранавіцкі юдэнрат уваходзіла 26 асоб. На чале яго стаяў Аўсей Гіршэвіч Ізыксон, паліцыяй гета кіраваў Наім Піневіч Вальтман. Сядзіба юдэнрат знаходзілася ў будынку па вуліцы Садовай, 10.

29 чэрвеня і 30 чэрвеня 1941 было расстраляна прыкладна па 500 і 300 яўрэяў на старых яўрэйскіх могілках (цяпер вул. Чарнышэўшскга). 30 чэрвеня 1941 немцы адабралі 36 яўрэяў-дактароў быццам бы для лячэння савецкіх ваеннапалонных. І ў той самы дзень іх расстралялі.

9 ліпеня 1941 было паведамлена пра расстрэл 73 яўрэяў, якія супрацоўнічалі з камуністамі. У канцы ліпеня расстралялі яшчэ каля 70 чалавек інтэлігенцыі.

4 сакавіка 1942 была праведзена масавы расстрэл жыхароў гета. Жывымі пакінулі толькі тых хто мог працаваць. 3400 чалавек вывезлі да Зялёнага Масту за чыгункаю Баранавічы-Вільня і расстралялі. Забіты быў і старшыня гета Ізыксон.

17 снежня 1942 года пачалася поўная ліквідацыя Баранавіцкага гета. Яўрэі былі часткова знішчаны (6000 расстраляныя каля вёскі Грабавец), часткова перавезены ў Калдычэўскі лагер смерці. Падвалы ў будынках, дзе хаваліся людзі закідваліся гранатамі, некаторыя дамы паліліся. На ўездзе ў горад зявіліся таблічкі «Свабодна ад яўрэяў».

Летам 1942 у Баранавічы было прывезена некалькі тысяч яўрэяў з Чэхаславакіі, Аўстрыі і Германіі. Яны былі расстраляны недалёка ад горада ва ўрочышчы Гай.

Літаратура

Спасылкі