Улада: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ула́да''' — ажыццяўленне волі асобы праз уздзеянне на кшталт і кірунак дзе...'
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
(Няма розніцы)

Версія ад 03:07, 29 красавіка 2018

Ула́да — ажыццяўленне волі асобы праз уздзеянне на кшталт і кірунак дзейнасці і паводзін іншых людзей. Забяспечвае прызнаны ў грамадстве правапарадак.

Віды

Вылучаецца некалькі відаў улады: бацькоўская, гаспадарчая, грамадская, вяшчальная, палітычная. Апошняя ажыццяўляецца праз дзяржаву з дапамогай права і падзяляецца на выканаўчую, заканадаўчую і судовую[1].

Крыніцы ўлады

  • Пашана. Упэўненасць у законным і маральным доўгу падпарадкоўвацца.
  • Людзі. Колькасць і значнасць асоб, якія падначальваюцца, супрацоўнічаюць і дапамагаюць.
  • Дасведчанасць. Веды аб выкананні дзеянняў людзьмі, якія супрацоўнічаюць.
  • Нярэчыўны ўплыў. Душэўны прымус да падпарадкавання і дапамогі.
  • Рэчыўныя сродкі. Кіраванне і доступ да маёмасці, прыродных багаццяў, грошай, гаспадарчага ладу, сродкаў сувязі і перавозу.
  • Гвалт. Неабходныя для кіравання пакаранні і пагрозы супраць непакорных і тых, хто адмаўляецца супрацоўнічаць[2].

Зноскі

  1. Ігар Катляроў. Улада // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — Т. 16. — С. 210. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6.
  2. Джын Шарп. Неабходныя крыніцы палітычнай улады // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альберта Энштэйна, 2005. — С. 19-20. — 64 с.

Шаблон:Polit-stub