Фёдар Любартавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 55: Радок 55:




[[Катэгорыя:вялікія князі валынскія]]
[[Катэгорыя:Князі валынскія]]
[[Катэгорыя:Род Гедзімінавічаў]]
[[Катэгорыя:Род Гедзімінавічаў]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ва Уладзіміры-Валынскім]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ва Уладзіміры-Валынскім]]

Версія ад 00:28, 30 красавіка 2018

Фёдар Любартавіч
Сцяг Вялікі князь валынскі
1383 — 1390
Папярэднік Любарт Гедзімінавіч
Князь ноўгарад-северскі
1394 — 1405
Папярэднік Карыбут Альгердавіч
Князь жыдачаўскі
1405 — 1431
Сцяг Князь валынскі
1431 — 1431
Пераемнік Свідрыгайла

Нараджэнне 1351(1351)
Смерць 1 чэрвеня 1431(1431-06-01)
Уладзімір-Валынскі
Род Гедзімінавічы
Бацька Любарт Гедзімінавіч
Маці Вольга-Агафія, дачка князя Канстанціна Растоўскага
Дзеці Дзмітрый Сангушка

Фёдар Любартавіч (ці Фёдар Дзмітрыевіч; 13511 чэрвеня 1431, Уладзімір-Валынскі) — вялікі князь валынскі (1383—1390), апошні кіраўнік рускай Ладамерыі (Валыні) і апошні галіцка-валынскі кіраўнік да поўнага заваявання земляў і іх раздзела. Сын Любарта (Дзмітрыя) Гедзімінавіча і Вольгі-Агафіі Растоўскай, прадстаўнік галіцка-валынскіх Гедзімінавічаў.

Фёдар Любартавіч пачаў кіраваць пасля смерці бацькі. Аднак Галіцкае княства ўжо было падзелена, пасля заключэння Польшчай і Літвой Крэўскай уніі 1385 года, тады ж літоўскі Вялікі Князь Ягайла адабраў у Фёдара частку княства. Завяршальны этап вайны за спадчыну галіцкіх каралёў праходзіў у часы валадарання Фёдара Любартавіча. У выніку вайны з Польска-Літоўскай дзяржавай, якое ўзначальваў цяпер адзіны кіраўнік Ягайлам, Фёдар страціў Луцк у 1387 і Уладзімірскую зямлю ў 1390, перастаўшы быць Валынскім князем.

Вайну завяршыла падпісанае паміж Польшчай і Літвой Востраўскага пагаднення 1392 года. Паводле яго Польшча атрымала Галіцкае княства, Белз і Холм, а Літва — Уладзімір-Валынскі і Луцк.

Пасля сыходу з Валыні Фёдар стаў князем Ноўгарада-Северскага, адабранага Вітаўтам у Дзмітрыя-Карыбута Альгердавіча (да 1405 года), а затым — у Жыдачаве.

Памёр 1 чэрвеня 1431 года ва Уладзіміры-Валынскім, які незадоўга да смерці здолеў адбіць у Літвы.