Курасоўшчына (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі

53°50′40″ пн. ш. 27°30′30″ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Melilac (размовы | уклад)
Радок 128: Радок 128:
! style="width:10%; background:#bcd2ee;" colspan="3" | Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт [[Курасоўшчына, чыгуначны прыпынак|Курасоўшчына]]
! style="width:10%; background:#bcd2ee;" colspan="3" | Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт [[Курасоўшчына, чыгуначны прыпынак|Курасоўшчына]]
|-
|-
|}
|}
|}



Версія ад 14:39, 30 красавіка 2018

Курасоўшчына
53°51′05″ пн. ш. 27°31′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Кастрычніцкі раён
Першае згадванне 1580
Ранейшы статус пасёлак
Год уключэння ў межы горада 1956
Ранейшыя назвы Курашаўшчызна
Паштовыя індэксы 220108, 220024
Насельніцтва 50 тыс. чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курасо́ўшчынажылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска ў Кастрычніцкім раёне горада паміж МКАД на поўдні і далінай ракі Лошыца і Лошыцкім вадасховішчам на поўначы. З паўночнага-захада мяжуе з жылым раёнам Брылевічы, а з поўдня — з прамзонай. Кампазіцыйны цэнтр раёна — плошча Казінца, створаная на перакрыжаванні вуліц Казінца і Каржанеўскага. Тры кварталы займаюць мікрараёны, чацвёрты — карпусы навукова-вытворчага аб'яднання «Інтэграл».

Асноўныя вуліцы

Інфраструктура

Грамадская інфраструктура

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае 29-я гарадская паліклініка і 11-я гарадская клінічная бальніца. У жылым раёне размешчаны 5 устаноў сярэдняй адукацыі і Мінскі дзяржаўны каледж электронікі. У жылым раёне знаходзіцца бібліятэка ім. І. С. Лупіновіча і гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна». Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Курасоўшчынскі» і універсамам «Каржанеўскі». Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна.

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Курасоўшчына. Побач з раёнам знаходзіцца чыгуначны прыпыначны пункт Курасоўшчына. На скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага плануецца ўзвесці станцыю метро «Слуцкі Гасцінец» і новае метрадэпо, якое будзе абслугоўваць трэцюю лінію мінскага метрапалітэна.

Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі:
Аўтобусныя маршруты:
7 д/с Курасоўшчына — Калядзічы
д/с Курасоўшчына — ч. ст. Калядзічы — Калядзічы
28 д/с Сярова — Масюкоўшчына
30с Каржанеўскага — Красны Бор
40 д/с Кунцаўшчына — Ландэра
53 д/с Дружная — Ландэра
82с д/с Серабранка — Каржанеўскага Панядзелак — пятніца
88с д/с Ангарская-4 — Ландэра Панядзелак — пятніца
97 д/с Сярова — Малінаўка-8 Панядзелак — пятніца
104 д/с Малінаўка-4 — Сеніца
107 д/с Кунцаўшчына — Каржанеўскага
114с д/с Чыжоўка — Аўтарынак Акрамя панядзелка
134с д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4
144с д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына Панядзелак — пятніца
148с д/с Шабаны — Ландэра Субота, нядзеля
Тралейбусныя маршруты:
19 д/с Серабранка — д/с Курасоўшчына
27 д/с Курасоўшчына — д/с Дружная
51 д/с Курасоўшчына — д/с Дружная
Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт Курасоўшчына

Гісторыя

У актах менскага гродскага суда за 1580—1590 гг. у ваколіцах Менска згадваецца двор пэўнага Яна Кураша, уладальніка маёнтку Лошыца. Двор Кураша называлі Курашаўшчызнай, з часам двор стаў фальваркам, а потым — вёскай. У XIX ст. вёска звалася ўжо Курасоўшчынай, на пачатку XX ст. у ёй жыло каля 50 челавек. У XIX — пачатку XX ст. ваколіцы Курасоўшчыны былі адным з улюблёных месцаў дачнага адпачынку мінчукоў.

У 1956 годзе Курасоўшчына ўключана ў межы горада, а ў 1967 годзе пачалося будаўніцтва жылога раёна.

Славутасці

Белая дача

Адной з выдатных мясцін мікрараёна з'яўляецца помнік архітэктуры XIX стагоддзя — маёнтак «Белая дача» (сучасны адрас — вул. Казінца, 76). Маёнтак, як і сам парк, з'яўляюцца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму. Парк і маёнтак былі пабудаваны ў канцы XIX ст. Будынак размешчаны на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу.

Спасылкі

Зноскі