Дынама (стадыён, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15: Радок 15:
|}}
|}}
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь|712Г000069}}
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь|712Г000069}}
'''Дынама''' — [[стадыён]] у [[Мінск]]у, галоўная спартыўная арэна краіны, хатняя арэна каманды [[ФК Мінск|«Мінск»]]. З'яўляецца таксама галоўнай арэнай футбольнай зборнай Беларусі. Размешчаны на вуліцы Кірава, 8. Умяшчальнасць стадыёна — 41 тыс. чалавек. На Мінскім стадыёне Дынама праходзілі футбольныя матчы падчас летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года.
'''Дынама''' — [[стадыён|стадыён у Мінску, галоўная спартыўная арэна Беларусі. З'яўляецца таксама галоўнай арэнай футбольнай зборнай Беларусі. Размешчаны на вуліцы Кірава, 8. Умяшчальнасць стадыёна да рэканструкцыі была роўная 34 тыс. чалавек. Пасля рэканструкцыі - 22.246. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён.]]


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 17:16, 10 мая 2018

Беларусь «Дынама» Мінск
Месцазнаходжанне Сцяг Мінска Мінск, Беларусь
Пабудаваны 1934
Адкрыты 12 чэрвеня 1934
Уладальнік Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
Хатняя каманда Зборная Беларусі, ФК «Мінск»
Умяшчальнасць 41 000 (пасля рэканструкцыі)
Памеры поля 108х70 м
Сайт stadium-dinamo.by/ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дынама — стадыён у Мінску, галоўная спартыўная арэна Беларусі. З'яўляецца таксама галоўнай арэнай футбольнай зборнай Беларусі. Размешчаны на вуліцы Кірава, 8. Умяшчальнасць стадыёна да рэканструкцыі была роўная 34 тыс. чалавек. Пасля рэканструкцыі - 22.246. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён.

Гісторыя

Стадыён быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны, адноўлены ў 1954 г. Асноўныя збудаванні ў час ІІ Сусветнай вайны разбураныя.

Новы стадыён пабудаваны ў 19471954 гг. (дойліды М. Колі, М. Паруснікаў і інш.). Належаў Мінскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».Спачатку гэта была футбольная арэна з васьмю бегавымі дарожкамі, сектарамі для скачкоў, кідання молата, кап’я, дыска і штурхання ядра і аднабаковымі трыбунамі. Плошча разам з паркавай часткай 12 га. Потым зробленыя кальцавыя трыбуны на 35 тыс. месцаў, на тэрыторыі парку — пляцоўкі ўсесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Спартак» з комплексам дапаможных памяшканняў. Рэканструяваны ў 19781980 гг. (дойліды С. Баткоўскі, М. Гаўхфельд, Л. Гельфанд, Ю. Спясіўцаў) да Алімпійскіх гульняў 1980 г. для спаборніцтваў па футболе. Дабудаваная заходняя трыбуна, павялічана колькасць месцаў на трыбунах (больш за 50 тыс.). Вакол футбольнага поля — восем бегавых дарожак.

19 лютага 1989 года на стадыёны адбыўся першы ў Беларусі апазіцыйны «мітынг у падтрымку перабудовы», дазволены ўладамі. Мітынг, арганізаваны аргкамітэтам БНФ і Канфедэрацыяй беларускіх суполак (каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, у тым ліку «Талака», «Тутэйшыя»), сабраў каля 40 000 чалавек. З прамовамі выступілі Сяржук Сокалаў-Воюш, Зянон Пазняк, Віктар Івашкевіч, Сяржук Вітушка, Вячаслаў Жыбуль[1][2].

Рэканструкцыя

Рэканструкцыя пачалася ў 2012 годзе[3] і прадугледжвала павелічэнне ўмяшчальнасці да 41 000 месцаў, устаноўку навесаў над трыбунамі, узвядзенне падземных аўтастаянак на прылеглай тэрыторыі і іншае[4]. Планавалася, што ў 2018 годзе стадыён зможа прыняць фінал Лігі Еўропы[5]. Ажыццяўляць працы па рэканструкцыі было даручана венгерскай кампаніі «Грабаплан». Аднак заказчык, Мінгарвыканкам, ад венгерскага праекта адмовіўся і прызначыў новы конкурс. Падрадчыкам назвалі нямецкую фірму GMP, якой заплацілі за прапанаваны праект рэканструкцыі 40 тысяч долараў. Але праект апынуўся занадта дарагім, для яго рэалізацыі патрабавалася 180—190 мільёнаў еўра. Ад гэтага праекта таксама адмовіліся[6].

Пасля было вырашана зрабіць стадыён лёгкаатлетычным. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць са стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў. Генеральная праектная арганізацыя — УП «Мінскпраект», генпадрадчык — ААТ «Будтрэст № 1». Кошт прац каля 150 мільёнаў еўра[6]. Крыніцай фінансавання выступае сталічны бюджэт. На абноўленым стадыёне колькасць гледачовых месцаў паменшыцца да 20 тыс. 70 % з іх будуць пад навесам. За кошт дэмантажу часткі трыбун з'явяцца раздзявальні для спартсменаў, суддзяў, трэнерскага штаба, канферэнц-зала. Адна з найважнейшых умоў рэканструкцыі — захаванне аркады стадыёна з боку вуліцы Ульянаўскай і цэнтральнай аркі на вуліцы Кірава. Першапачаткова ўказ усталёўваў тэрмін здачы аб'екта ў 2017 годзе[7].

У красавіку 2016 стала вядома, што ў праект стадыёна ўносяцца змены, каб ён адпавядаў чацвёртай катэгорыі УЕФА. Тэрмін здачы стадыёна быў перанесены на 2018 год[8].

1 лютага 2018 года тэрмін здачы стадыёна падоўжаны да 1 чэрвеня 2018 года[9].

Архітэктура

Пляцоўкі валейбольныя, баскетбольныя, для гульні ў гарадкі, тэнісныя корты, сектары для скачкоў і кіданняў. Пад трыбунамі залы для лёгкай атлетыкі, барацьбы, боксу, а таксама лёгкаатлетычны цэнтр са спецыяльнымі трэнажорнымі ўстаноўкамі. Узведзены асобны будынак для стралковага ціру. У дойлідстве комплексу спалучаюцца сучасныя дынамічныя формы заходніх тырбун з аркадамі ўсходніх, паўночных, паўднёвых трыбун 1950-х гадоў і аркай галоўнага ўваходу, вырашаных у класічных формах. Па восі ўвахода на тэрыторыі стадыёна з боку вул. Ульянаўскай размешчаная дэкаратыўная скульптура «Бег» (1980 г., скульптар В. Занковіч). Новы сілуэт у гарадской забудове надаюць комплексу чатыры асвятляльныя мачты, размешчаныя звонку па перыметры трыбуны.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

Шаблон:Stadium-stub

  1. Яшчэ савецкія, але ўжо свабодныя. Як пратэставалі беларусы 25 гадоў таму. Мітынг на стадыёне «Дынама»
  2. «Чортаў тузін» фактаў пра БНФ, якія ўсе ведалі, але, магчыма, ужо забыліся
  3. Заўтра ў Мінску будзе падпісаны дагавор генпадраду на рэканструкцыю стадыёна «Дынама»
  4. Тамаш Варга: «Возможно, разместим табло на „Динамо“ на хоккейный манер в центре под самым сводом»
  5. Сергей Румас — об МВФ, Сингапуре, Чиже, Глебе и сыре
  6. а б Што будзе са стадыёнам «Дынама» і калі з'явіцца футбольны стадыён у Мінску?
  7. Каля Br600 млрд плануецца асвоіць на рэканструкцыю мінскага стадыёна «Дынама» сёлета
  8. Реконструкцию стадиона "Динамо" в Минске планируют завершить в 2018 году
  9. Срок реконструкции стадиона «Динамо» в Минске продлен до 1 июня 2018 года