Вялікі кулон: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
| eol = 1049398 |
| eol = 1049398 |
||
}} |
}} |
||
'''Вялікі кулон''', '''вялікі |
'''Вялікі кулон''', '''вялікі кулён''' (''Numenius arquata'') — від [[Птушкі|птушак]] з [[Сямейства, біялогія|сямейства]] бекасавых (''Scolopacidae''). |
||
== Апісанне == |
== Апісанне == |
Версія ад 18:26, 10 мая 2018
Вялікі кулон | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вялікі кулон, вялікі кулён (Numenius arquata) — від птушак з сямейства бекасавых (Scolopacidae).
Апісанне
Вялікі кулон дасягае велічыні ад 50 да 60 см і важыць ад 600 да 1000 г. Яго размах крылаў складае ад 80 да 100 см. Вялікія кулоны з’яўляюцца самымі буйнымі прадстаўнікамі атрада сеўцападобных і найбольш часта сустракаемы ў Еўропе кулон. Характэрнай рысай вялікага кулона з’яўляецца доўгая і выгнутая ўніз дзюба. Самкі, як правіла, крыху буйнейшая за самца, а яе дзюба яшчэ даўжэйшая і больш выгнутая. Акрамя гэтага, паміж імі знешніх адрозненняў не існуе. Афарбоўка вялікага кулона хутчэй сціплая, апярэнне вар’іруецца ад бэжава-карычневага да шэра-карычневага з рознымі палоскамі і ўкрапінамі. Крык вялікага кулона складаецца з доўгага, амаль сумнага гуку, што нагадвала «палі-ці».
Пашырэнне
Арэал: Еўропа (акрамя поўдня і крайняй поўначы), шырокай паласой праз Азію да ўсходу Кітая (у Заходняй Еўропе толькі лакальна).
Насяляе вялікія вільготныя тэрыторыі, вільготныя лугі, часцей за ўсё заліўныя, як натуральныя, так і штучныя (сельскагаспадарчыя), таксама стэпы (паблізу вільготных тэрыторый), дзюны, тарфянікі.
Пералётны, у заходняй частцы арэала — аселы. Месца зімовак: Заходняя Еўропа, басейн Міжземнага мора, Малая Азія, паўднёвае ўзбярэжжа Каспійскага мора, Паўднёвая Азія і ўсход Японіі, Малайскі архіпелаг і Барнеа, Аравійскі паўвостраў, узбярэжжы Афрыкі і Мадагаскар.
Асаблівасці біялогіі
Гняздуе на выступаючай з вады купіне травы альбо асакі (спарадычна на астраўках сярод балот). Высцілка гнязда з невялікай колькасці сухой травы або асок і некалькіх пёраў, дыяметр 15-24 см.
Яйкі звычайна 4 (можа быць 2-6), грушападобныя, шэра-аліўкавыя, шэра-зеленаватыя альбо папяліста-жоўтыя. Плямы даволі вялікія: глыбокія — шэра-зеленаватыя, паверхневыя — аліўкава-карычневыя або чырванавата-карычневыя. Памеры: 66,5 х 46,5 мм.
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Спасылкі
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |