Броды (горад): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
Горад размешчаны ў межах Бродаўскай раўніны, праз яго паўднёвую частку працякае невялікая рэчка Боўдурка (правы прыток [[Стыр|Стыра]]). Броды ляжаць на мяжы [[Галіцыя|Галіцыі]] і [[Валынь|Валыні]]. Да 1918 г. у яго ваколіцах праходзіла мяжа паміж [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыяй]] і [[Расійская імперыя|Расіяй]]. Цяпер праз горад праходзяць: чыгунка са [[Львоў|Львова]] на Здалбунаў ([[Роўна]]) і аўтадарогі E40 і М06. Горад — месца стыку [[Нафтаправод Дружба|нафтаправодаў «Дружба»]] і [[Нафтаправод Адэса-Броды|«Адэса-Броды»]].
Горад размешчаны ў межах Бродаўскай раўніны, праз яго паўднёвую частку працякае невялікая рэчка Боўдурка (правы прыток [[Стыр|Стыра]]). Броды ляжаць на мяжы [[Галіцыя|Галіцыі]] і [[Валынь|Валыні]]. Да 1918 г. у яго ваколіцах праходзіла мяжа паміж [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыяй]] і [[Расійская імперыя|Расіяй]]. Цяпер праз горад праходзяць: чыгунка са [[Львоў|Львова]] на Здалбунаў ([[Роўна]]) і аўтадарогі E40 і М06. Горад — месца стыку [[Нафтаправод Дружба|нафтаправодаў «Дружба»]] і [[Нафтаправод Адэса-Броды|«Адэса-Броды»]].


== Геаграфія ==
== Гісторыя ==
Першая пісьмовая згадка аб горадзе - 1084 г. у «Павучанні Уладзіміра Манамаха...». Населены пункт знаходзіўся на мяжы Галіцкага і Валынскага княстваў. У 1441 г. пераходзіць польскаму шляхцічу Яну Сянінскаму. З 1511 г. належыць Камянецкім — падольскім ваяводам. У 1584 г. Броды купляе [[Станіслаў Жалкеўскі]] — бэлзкі ваявода. Ён атрымаў ад караля [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]] права на заснаванне горада c магдэбургскім правам і заснаваў горад [[Любіч (герб)|Любіч]] (у гонар фамільнага герба). Але назва горада не прыжылася і менш чым праз 10 гадоў горад зноў называюць (па дакументах) Броды.

У 1629 г. ад Жалкеўскага Броды пераходзяць да [[Станіслаў Канецпольскі|Станіслава Канецпольскага]], які ў 1631 г. займае пасаду вялікага гетмана кароннага [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (трэцяя асоба ў дзяржаве пасля караля і канцлера) і ператварае Броды ў сваю рэзідэнцыю. Па праекце французскага інжынера дэ Боплана, пад наглядам Андрэа дэль Аквы, Броды ператвараюцца ў горад-крэпасць. Планіроўка была праведзена па плане «ідэальнага горада». Броды абкружаў земляны абарончы вал кропляпадобнай формы з дзесяццю бастыёнамі. Абаронную сістэму горада завяршаў Бродаўскі замак (пабудаваны па новагаландскай сістэме), размешчаны на заходняй ускраіне горада. Замак мае форму пяцікутніка з бастыёнамі на кутах. Горад быў сур'ёзнай ваеннай базай каронных войскаў у ходзе [[Паўстанне Хмяльніцкага|паўстання Б. Хмяльніцкага]]. Абараняў Рэч Паспалітую ад татарска-турэцкай агрэсіі ў другой палове XVII ст.

Пасля падзелу Рэчы паспалітай Броды адышлі да Аўстрыі. Гэта быў памежны горад з Расійскай імперыяй. З 1779 г. па 1880 г. Броды мелі статус «вольнага гандлёвага горада», «[[Порта-франка|порта-франка]]». Гэта быў другі па значэнні (пасля Львова) горад Галіцыі.

З 1918 па 1939 гг. Броды ўваходзілі ў склад [[Другая Рэч Паспалітая|міжваеннай Польшчы]], з 1939 г. - у складзе [[УССР]], з 1991 г. - раённы цэнтр [[Львоўская вобласць|Львоўскай вобласці]] [[Украіна|Украіны]].


== Вядомыя ўраджэнцы і жыхары ==
== Вядомыя ўраджэнцы і жыхары ==

Версія ад 20:29, 12 мая 2018

Броды
укр.: Броди
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1084
Плошча
  • 8,67 км²
Вышыня цэнтра
223 м
Насельніцтва
  • 23 454 чал. (2020)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
80606 і 80600
Афіцыйны сайт
mrbrody.dosvit.org.ua (укр.)(англ.)
Броды на карце Украіны
Броды (горад) (Украіна)
Броды (горад)
Броды (горад) (Украіна)
Броды (горад)

Броды[3] — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, цэнтр Бродыўскага раёна. Размешчаны на паўночным усходзе Львоўскай вобласці. Чыгуначная станцыя. Вузел аўтадарог на Роўна, Цярнопаль, Львоў.

Геаграфія

Горад размешчаны ў межах Бродаўскай раўніны, праз яго паўднёвую частку працякае невялікая рэчка Боўдурка (правы прыток Стыра). Броды ляжаць на мяжы Галіцыі і Валыні. Да 1918 г. у яго ваколіцах праходзіла мяжа паміж Аўстра-Венгрыяй і Расіяй. Цяпер праз горад праходзяць: чыгунка са Львова на Здалбунаў (Роўна) і аўтадарогі E40 і М06. Горад — месца стыку нафтаправодаў «Дружба» і «Адэса-Броды».

Гісторыя

Першая пісьмовая згадка аб горадзе - 1084 г. у «Павучанні Уладзіміра Манамаха...». Населены пункт знаходзіўся на мяжы Галіцкага і Валынскага княстваў. У 1441 г. пераходзіць польскаму шляхцічу Яну Сянінскаму. З 1511 г. належыць Камянецкім — падольскім ваяводам. У 1584 г. Броды купляе Станіслаў Жалкеўскі — бэлзкі ваявода. Ён атрымаў ад караля Стэфана Баторыя права на заснаванне горада c магдэбургскім правам і заснаваў горад Любіч (у гонар фамільнага герба). Але назва горада не прыжылася і менш чым праз 10 гадоў горад зноў называюць (па дакументах) Броды.

У 1629 г. ад Жалкеўскага Броды пераходзяць да Станіслава Канецпольскага, які ў 1631 г. займае пасаду вялікага гетмана кароннага Рэчы Паспалітай (трэцяя асоба ў дзяржаве пасля караля і канцлера) і ператварае Броды ў сваю рэзідэнцыю. Па праекце французскага інжынера дэ Боплана, пад наглядам Андрэа дэль Аквы, Броды ператвараюцца ў горад-крэпасць. Планіроўка была праведзена па плане «ідэальнага горада». Броды абкружаў земляны абарончы вал кропляпадобнай формы з дзесяццю бастыёнамі. Абаронную сістэму горада завяршаў Бродаўскі замак (пабудаваны па новагаландскай сістэме), размешчаны на заходняй ускраіне горада. Замак мае форму пяцікутніка з бастыёнамі на кутах. Горад быў сур'ёзнай ваеннай базай каронных войскаў у ходзе паўстання Б. Хмяльніцкага. Абараняў Рэч Паспалітую ад татарска-турэцкай агрэсіі ў другой палове XVII ст.

Пасля падзелу Рэчы паспалітай Броды адышлі да Аўстрыі. Гэта быў памежны горад з Расійскай імперыяй. З 1779 г. па 1880 г. Броды мелі статус «вольнага гандлёвага горада», «порта-франка». Гэта быў другі па значэнні (пасля Львова) горад Галіцыі.

З 1918 па 1939 гг. Броды ўваходзілі ў склад міжваеннай Польшчы, з 1939 г. - у складзе УССР, з 1991 г. - раённы цэнтр Львоўскай вобласці Украіны.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Цікавыя факты

  • Распаўсюджанае яўрэйскае прозвішча Бродскі паходзіць ад назвы горада Броды.

Зноскі