Кілаўэа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39: Радок 39:


10 мая 2018 на Гаваях у раёне Пуна аб'яўлена стыхійнае бедства, прычынай стала актыўнасць вулкана Кілаўэа. Мясцовыя ўлады скарэкціравалі рух транспарту і арганізавалі пункты часовага размяшчэння для людзей, якім давялося пакінуць сваё жыллё. Экстранныя службы пацвердзілі інфармацыю аб 14 вулканічных трэшчынах. Тэрмінова эвакуіравацца былі вымушаны жыхары населенага пункта Ланіпуна<ref>[http://blr.belta.by/world/view/na-gavajah-abjaulena-styhijnae-bedstva-68733-2018/ blr.belta.by]</ref>.
10 мая 2018 на Гаваях у раёне Пуна аб'яўлена стыхійнае бедства, прычынай стала актыўнасць вулкана Кілаўэа. Мясцовыя ўлады скарэкціравалі рух транспарту і арганізавалі пункты часовага размяшчэння для людзей, якім давялося пакінуць сваё жыллё. Экстранныя службы пацвердзілі інфармацыю аб 14 вулканічных трэшчынах. Тэрмінова эвакуіравацца былі вымушаны жыхары населенага пункта Ланіпуна<ref>[http://blr.belta.by/world/view/na-gavajah-abjaulena-styhijnae-bedstva-68733-2018/ blr.belta.by]</ref>.

16 мая ўлады штата Гаваі аддалі распараджэнне прыступіць да поўнай эвакуацыі ўсходняга ўзбярэжжа самага буйнога з гавайскіх астравоў; размешчаныя там прамысловыя прадпрыемствы і заводы зліваюць паліва і гаручыя вадкасці, каб не дапусціць пажараў. На астравах абвешчаны найвышэйшы, «чырвоны» ўзровень небяспекі<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180525/1527261153-shto-budze-z-gavayami zviazda.by]</ref>.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 20:51, 26 мая 2018

Кілаўэа
англ.: Kīlauea
Мадэль Кілаўэа ў штучных колерах.
Мадэль Кілаўэа ў штучных колерах.
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 247 м
Размяшчэнне
19°25′16″ пн. ш. 155°17′12″ з. д.HGЯO
Горная сістэма[[Гавайскія астравы|Гавайскія астравы]] 
Кілаўэа (Гаваі)
Кілаўэа
Кілаўэа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кілаўэа (у перакладзе з гавайскай — «вырыгае, моцна распаўсюджваецца») — актыўны шчытавы вулкан на востраве Гаваі (Гавайскія астравы, ЗША).

Адзін з самых актыўных дзеючых вулканаў на Зямлі. Самы малады з наземных гавайскіх вулканаў. Размешчаны побач са значна больш высокім Мауна-Лоа. Частка тэрыторыі, занятаай Кілаўэа, уваходзіць у склад нацыянальнага парку «Гавайскія вулканы».

Кілаўэа лічыцца месцам пражывання Пеле — гавайскай багіні вулканаў. Паводле яе імя названыя некаторыя лававыя ўтварэнні — напрыклад, «слёзы Пеле» (маленькія кроплі лавы, якія астуджаюцца на паветры і прымаюць форму слёзы і «валасы Пеле» (тонкія ніткі вулканічнага шкла — абсідыяну, якія ўтвараюцца ў выніку хуткага астуджэння лавы пры сцяканні ў акіян).

Кілаўэа бесперапынна вывяргаецца пачынаючы з 1983 года. У фазу інтэнсіўнай актыўнасці вулкан ўступіў 6 сакавіка 2011 г.

Вулканічная лава цячэ па вуліцы населенага пункта Леілані-Эстэйтс, 5 мая 2018

З 2 мая 2018 года вывяржэнне вулкана пачалося пасля некалькіх землетрасенняў да 6,9 бала па шкале Рыхтара. У выніку адкрыліся трэшчыны і каля 10 жорлаў на ўсходніх збоччах вулкана. Лава знішчыла некалькі жылых будынкаў. 4 мая ўлады Гавайскіх астравоў аб'явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэа[1]. Улады штата эвакуявалі 1800 мясцовых жыхароў, што пражывалі ў мясцовасці Леілані на збоччы вулкана, на тэрыторыі якой адбыліся масавыя выкіды лавы.

10 мая 2018 на Гаваях у раёне Пуна аб'яўлена стыхійнае бедства, прычынай стала актыўнасць вулкана Кілаўэа. Мясцовыя ўлады скарэкціравалі рух транспарту і арганізавалі пункты часовага размяшчэння для людзей, якім давялося пакінуць сваё жыллё. Экстранныя службы пацвердзілі інфармацыю аб 14 вулканічных трэшчынах. Тэрмінова эвакуіравацца былі вымушаны жыхары населенага пункта Ланіпуна[2].

16 мая ўлады штата Гаваі аддалі распараджэнне прыступіць да поўнай эвакуацыі ўсходняга ўзбярэжжа самага буйнога з гавайскіх астравоў; размешчаныя там прамысловыя прадпрыемствы і заводы зліваюць паліва і гаручыя вадкасці, каб не дапусціць пажараў. На астравах абвешчаны найвышэйшы, «чырвоны» ўзровень небяспекі[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:US-geo-stub