Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Асоба}}
[[File:Viachaslaw Seliakh, 1916.jpg|thumb|Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі ў сцэнічным касцюме Ганца для оперы «Казка пра цара Салтана» у Імператарскім Марыінскім тэатры (1916)]]
[[File:Viachaslaw Seliakh, 1916.jpg|thumb|Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі ў сцэнічным касцюме Ганца для оперы «Казка пра цара Салтана» у Імператарскім Марыінскім тэатры (1916)]]
'''Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі)''' ({{ДН|25|12|1885}}, [[Лагойск]] — {{ДС|8|8|1976}}, [[Саўт-Рывер]], ЗША) — беларускі оперны спявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч.
'''Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі)''' ({{ДН|25|12|1885}}, [[Лагойск]] — {{ДС|8|8|1976}}, [[Саўт-Рывер]], ЗША) — беларускі оперны спявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч.

Версія ад 10:13, 1 чэрвеня 2018

Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі
Дата нараджэння 25 снежня 1885(1885-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1976(1976-08-08) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі ў сцэнічным касцюме Ганца для оперы «Казка пра цара Салтана» у Імператарскім Марыінскім тэатры (1916)

Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі) (25 снежня 1885, Лагойск — 8 жніўня 1976, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі оперны спявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, Пецярбургскую кансерваторыю ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст Марыінскага тэатра, дзе выканаў партыі Ганца ў оперы «Казка пра цара Салтана», Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў оперы «Хаваншчына» М. Мусаргскага, Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916—1918 гадах працаваў у Александрынскім тэатры. Спяваў сумесна з Ф. Шаляпіным.

З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі Інбелкульта, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў БДТ-1 ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар БДТ-1 (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў.

З 1933 года ў Ленінградзе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва Украіне.

З 1943 года кіраўнік гарадскога аддзела культуры і мастацтва БЦР. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Мінскага гарадскога тэатра. Разам з Тодарам Лебядой паставіў яго п’есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў Берліне. У літаратуры даецца інфармацыя, што гэтым часам В. Селях сумесна з М. Равенскім стварыў канцэртна-эстрадную групу пры прапагандысцкай установе «Вінета»?! (Dienststelle «VINETA» — Propagandadienst Ostraum e.V.)[1]. Аднак, у спісах супрацоўнікаў "Вінеты" В. Селях не адзначаны[крыніца?]. З 1950 года ў ЗША.

Аўтар твораў царкоўнай музыкі, хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў.

Зноскі

  1. Селях С. У. Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха // Мастацтва, № 6, 2001. — С. 48.

Літаратура

  • Селях С. Да біяграфіі спевака Вячаслава Селяха // Кантакты і дыялогі, № 7-8, 2000.
  • Селях С. Невядомы прэм’ер // Літаратура і мастацтва, № 5 (4089), 2 лютага 2001.
  • Селях С. У. Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха // Мастацтва, № 5, 2001. — С. 35-39; № 6, 2001. — С. 46-48.
  • Вячаслаў Антонавіч Селях // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 340.