Чыжоўскае вадасховішча: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
др added Category:Сляпянская водная сістэма using HotCat |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
[[Катэгорыя:Водна-зялёны дыяметр Мінска]] |
[[Катэгорыя:Водна-зялёны дыяметр Мінска]] |
||
[[Катэгорыя:Чыжоўка (жылы раён)]] |
[[Катэгорыя:Чыжоўка (жылы раён)]] |
||
[[Катэгорыя:Сляпянская водная сістэма]] |
Версія ад 01:31, 9 чэрвеня 2018
Чыжоўскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 53°50′41″ пн. ш. 27°37′00″ у. д.HGЯO | |
Упадаюць | Свіслач |
Выцякаюць | Свіслач |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чыжоўскае вадасховішча — вадасховішча ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, ажыўляе ландшафт жылых раёнаў Чыжоўка і Серабранка ў Мінску. Каля вадасховішча знаходзіцца праваслаўны храм у гонар іконы Божай Маці "Мінская" і будуемы побач храм у гонар Георгія Перамоганосца, парк імя 900-годдзя г. Мінска і Парк імя Грэкавай. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча размешчаны Мінскі заапарк.
Вадасховішча забяспечвае тэхнічнай вадой ЦЭЦ-3 і 16 прадпрыемстваў горада. Адхіленне ад праектнага рэжыму эксплуатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэгламентаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зніжэння вадаабмену, змены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.
Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасць змены прызначэння вадасховішча — з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купанне і лоўля рыбы. На ачыстку вадасховішча ў 2010 годзе было выдаткавана 6 млрд рублёў. Сумарны кошт ачысткі складзе да 100 млрд рублёў.[1]
У 2010 г. на вадасховішчы ўведзена ў строй малая ГЭС з двума гідраагрэгата сумарнай магутнасцю 260-300 кВт электраэнергіі[2].