Амонім: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Амонімы''' ({{lang-grc|ὁμός}} — аднолькавы + ὄνομα — імя) — розныя па значэнні, але аднолькавыя па напісанні адзінкі [[мова|мовы]] (словы, марфемы і інш.). Паняцце ўведзена [[Арыстоцель|Арыстоцелем]]. Не блытаць з [[амафон]]амі і [[паронім]]амі.
'''Амонімы''' ({{lang-grc|ὁμός}} — аднолькавы + ὄνομα — імя) — розныя па значэнні, але аднолькавыя па напісанні адзінкі [[мова|мовы]] (словы, марфемы і інш.). Паняцце ўведзена [[Арыстоцель|Арыстоцелем]]. Сукупнасць амонімаў якой-небудзь мовы называецца аманімікай. Аманімікай называецца і раздзел [[лексікалогія|лексікалогіі]], які вывучае амонімы.

== Тыпалогія ==
== Тыпалогія ==
Радок 13: Радок 13:
''сялом, аакінутым жытлом.''

''сялом, аакінутым жытлом.''

| style="text-align: right;" |''Рыгор Барадулін''
| style="text-align: right;" |''[[Рыгор Барадулін]]''

* Марфалагічныя амонімы, або амаформы — словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы і супадаюць толькі ў некаторых марфалагічных формах: ''вусны'' (назоўнік множнага ліку) і ''вусны'' (прыметнік), ''кліч'' (назоўнік) і ''кліч'' (дзеяслоў загаднага ладу), ''сопкі'' (прыметнік) і ''сопкі'' (назоўнік множнага ліку).
* Марфалагічныя амонімы, або амаформы — словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы і супадаюць толькі ў некаторых марфалагічных формах: ''вусны'' (назоўнік множнага ліку) і ''вусны'' (прыметнік), ''кліч'' (назоўнік) і ''кліч'' (дзеяслоў загаднага ладу), ''сопкі'' (прыметнік) і ''сопкі'' (назоўнік множнага ліку).

== Аманімія ==
Аманімія — гукавое супадзенне адзінак ([[марфема|марфем]], [[слова|слоў]], [[словазлучэнне|словазлучэнняў]] і г. д.), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем.

Адрозніваюць поўную і частковую аманімію. Поўныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Напрыклад: ''заранка'' — [[зорка]] і ''[[заранка]]'' — птушка. Пры частковай лексічнай аманіміі адно з сугучных слоў цалкам (ва ўсіх сваіх формах) супадае па гучанні з часткай форм іншага слова ці нават з адной асобнай яго формай, напр. ''вечарам'' ([[прыслоўе]]) і ''вечарам'' ([[назоўнік]] мужчынскага роду адзіночнага ліку творнага склону). У беларускай, як і ў іншых мовах, пашыраны від частковай аманіміі, калі ўсе формы аднаго назоўніка аказваюцца аманімічнымі з формамі множнага ліку іншага назоўніка. Напрыклад: ''курсы'' — форма павышэння кваліфікацыі кадраў і ''курсы'' — множны лік да курс; ''[[шашкі]]'' — гульня і ''шашкі'' — множны лік да [[шашка]]. Да частковай адносяць таксама прыставачную аманімію (''дапісаць'' — поўнасцю скончыць пісаць і ''дапісаць'' — да канца старонкі), супадзенне форм аднаго з трыванняў (закончанага ці незакончанага) розных дзеясловаў (''прамакаць'' ад прамакнуць і ад прамокнуць). Выпадкі тыпу ''[[норка еўрапейская|норка]]'' (звер) і ''норка'' (маленькая [[нара]]), ''ножка'' (у мэблі) і ''ножка'' (памяншальнае ад нага), ''кашка'' ([[канюшына]]) і ''кашка'' (памяншальнае ад [[каша]]) таксама частковая аманімія.

{| class="toccolours" style="float: right; margin-left: 1em; margin-right: 1em; font-size: 85%; background:#c6dbf7; color:black; width:23em; max-width: 25%;" cellspacing="5"
| style="text-align: left;" |
''Я на елку палячу —''

''усе галінкі палячу.''

''3 журавін зрабіў каралі,''

''журавы мяне каралі,''

''а суніцы ледзь паспелі,''

''іх дразды скляваць паспелі.''

| style="text-align: right;" |''[[Сяргей Грахоўскі]]''

Аманімія часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для стварэння [[каламбур]]аў, [[эпіграма|эпіграм]], жартаў як своеасаблівы сродак гульні слоў.

== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 23:17, 9 чэрвеня 2018

Амонімы (стар.-грэч.: ὁμός — аднолькавы + ὄνομα — імя) — розныя па значэнні, але аднолькавыя па напісанні адзінкі мовы (словы, марфемы і інш.). Паняцце ўведзена Арыстоцелем. Сукупнасць амонімаў якой-небудзь мовы называецца аманімікай. Аманімікай называецца і раздзел лексікалогіі, які вывучае амонімы.

Тыпалогія

Усе амонімы-словы падзяляюцца на тыпы: лексічныя, фанетычныя, марфалагічныя і інш.

• Лексічныя амонімы маюць поўнае гукавое супадзенне ва ўсіх формах і адносяцца да адной часціны мовы. Напрыклад: нота — дыпламатычны дакумент і нота — музычны знак; блок — палітычнае аб'яднанне і блок — тэхнічнае прыстасаванне, механізм; каса — заплеценыя валасы, каса — прылада працы, каса — вузкая пясчаная паласа.
• Фанетычныя амонімы, або амафоны — словы, якія аднолькава гучаць, але адрозніваюцца напісаннем. Параўн.: грыбгрып, род — рот, везці — весці, код — кот, каэка — каска і інш. Часцей за ўсё яны супадаюць па гучанні толькі ў асобных формах.

А раніцай туман над сопкай —
густая пара над катлом:
знаёма пахла бульбай сопкай,
сялом, аакінутым жытлом.

Рыгор Барадулін
• Марфалагічныя амонімы, або амаформы — словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы і супадаюць толькі ў некаторых марфалагічных формах: вусны (назоўнік множнага ліку) і вусны (прыметнік), кліч (назоўнік) і кліч (дзеяслоў загаднага ладу), сопкі (прыметнік) і сопкі (назоўнік множнага ліку).

Аманімія

Аманімія — гукавое супадзенне адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў і г. д.), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем.

Адрозніваюць поўную і частковую аманімію. Поўныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Напрыклад: заранказорка і заранка — птушка. Пры частковай лексічнай аманіміі адно з сугучных слоў цалкам (ва ўсіх сваіх формах) супадае па гучанні з часткай форм іншага слова ці нават з адной асобнай яго формай, напр. вечарам (прыслоўе) і вечарам (назоўнік мужчынскага роду адзіночнага ліку творнага склону). У беларускай, як і ў іншых мовах, пашыраны від частковай аманіміі, калі ўсе формы аднаго назоўніка аказваюцца аманімічнымі з формамі множнага ліку іншага назоўніка. Напрыклад: курсы — форма павышэння кваліфікацыі кадраў і курсы — множны лік да курс; шашкі — гульня і шашкі — множны лік да шашка. Да частковай адносяць таксама прыставачную аманімію (дапісаць — поўнасцю скончыць пісаць і дапісаць — да канца старонкі), супадзенне форм аднаго з трыванняў (закончанага ці незакончанага) розных дзеясловаў (прамакаць ад прамакнуць і ад прамокнуць). Выпадкі тыпу норка (звер) і норка (маленькая нара), ножка (у мэблі) і ножка (памяншальнае ад нага), кашка (канюшына) і кашка (памяншальнае ад каша) таксама частковая аманімія.

Я на елку палячу —
усе галінкі палячу.
3 журавін зрабіў каралі,
журавы мяне каралі,
а суніцы ледзь паспелі,
іх дразды скляваць паспелі.

Сяргей Грахоўскі

Аманімія часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для стварэння каламбураў, эпіграм, жартаў як своеасаблівы сродак гульні слоў.

Літаратура

• Старычонак В. Дз. Слоўнік амонімаў беларускай мовы. — Мн., 1991
• Кунцэвіч Л. П., Міхневіч А. Я. Аманімія // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.