Міжнародная федэрацыя баскетбола: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Новая старонка: ''''Міжнародная федэрацыя баскетбола''' ({{lang-fr|'''F'''édération '''I'''nternationale de '''Ba'''sketball}}, скар. '''FIBA''',...' |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Арганізацыя}} |
|||
'''Міжнародная федэрацыя баскетбола''' ({{lang-fr|'''F'''édération '''I'''nternationale de '''Ba'''sketball}}, скар. '''FIBA''', у беларускай транслітарацыі '''ФІБА''') — арганізацыя, што аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя [[баскетбол]]ьныя федэрацыі, якая вызначае асноўныя кірункі развіцця сусветнага баскетбола. Пад эгідай ФІБА праводзіцца [[чэмпіянат свету па баскетболе]] і іншыя міжнародныя спаборніцтвы. Штаб-кватэра ФІБА знаходзіцца ў [[Швейцарыя|швейцарскай]] [[Жэнева|Жэневе]]. |
'''Міжнародная федэрацыя баскетбола''' ({{lang-fr|'''F'''édération '''I'''nternationale de '''Ba'''sketball}}, скар. '''FIBA''', у беларускай транслітарацыі '''ФІБА''') — арганізацыя, што аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя [[баскетбол]]ьныя федэрацыі, якая вызначае асноўныя кірункі развіцця сусветнага баскетбола. Пад эгідай ФІБА праводзіцца [[чэмпіянат свету па баскетболе]] і іншыя міжнародныя спаборніцтвы. Штаб-кватэра ФІБА знаходзіцца ў [[Швейцарыя|швейцарскай]] [[Жэнева|Жэневе]]. |
||
Версія ад 00:36, 10 чэрвеня 2018
Міжнародная федэрацыя баскетбола | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | route de Suisse, 1295 Mies[2] |
Тып арганізацыі | basketball association[d] і міжнародная спартыўная федэрацыя[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 18 чэрвеня 1932 |
Член у | |
fiba.basketball (англ.) (фр.) (ісп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнародная федэрацыя баскетбола (фр.: Fédération Internationale de Basketball, скар. FIBA, у беларускай транслітарацыі ФІБА) — арганізацыя, што аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя баскетбольныя федэрацыі, якая вызначае асноўныя кірункі развіцця сусветнага баскетбола. Пад эгідай ФІБА праводзіцца чэмпіянат свету па баскетболе і іншыя міжнародныя спаборніцтвы. Штаб-кватэра ФІБА знаходзіцца ў швейцарскай Жэневе.
Першапачаткова абрэвіятура расшыфроўвалася як Міжнародная фдэрацыя аматарскага баскетбола (фр.: Fédération Internationale de Basketball Amateur). У 1989 г. слова Amateur было прыбрана (у сувязі з афіцыйным допускам прафесійных баскетбалістаў да міжнародных спаборніцтваў), але скарачаць назву не сталі.
Гісторыя
Арганізацыя была ўтворана 18 чэрвеня 1932 года на першай міжнароднай канферэнцыі нацыянальных баскетбольных асацыяцый, якая адбылася ў Жэневе, Швейцарыя. Нарада нацыянальных баскетбольных камітэтаў прыняла пастанову аб стварэнні Міжнароднай федэрацыі баскетбольных асацыяцый (FIBA), ля вытокаў стварэння ФІБА стаялі нацыянальныя баскетбольныя камітэты васьмі краін: Аргентына, Грэцыя, Італія, Латвія, Партугалія, Румынія, Чэхаславакія і Швейцарыя. У 1989 годзе на кангрэсе ФІБА ў нямецкім горадзе Мюнхен была прынятая гістарычная пастанова аб удзеле прафесійных баскетбалістаў ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ФІБА, у тым ліку Алімпійскіх гульнях.
Спаборніцтвы пад эгідай ФІБА
З 1950 году пачаў праводзіцца чэмпіянат свету па баскетболе сярод мужчын, а з 1953 года сярод жанчын. У цяперашні час абодва турніры праводзяцца незалежна адзін ад аднаго, з інтэрвалам раз у чатыры гады, на змену з Алімпійскім баскетбольным турнірам двухгадовым інтэрвалам. Акрамя гэтага пад эгідай ФІБА праводзяцца першынства свету для юніёрскіх (да 19 гадоў) і юнацкіх (да 21 года) мужчынскіх і жаночых зборных. Таксама ФІБА курыруе ўсе кантынентальныя першынствы, якія праходзяць на ўсіх пяці кантынэнтах, акрамя іх, юніёрскія (да 18 гадоў) і юнацкія (да 20 гадоў) кантынентальныя першынствы, якія праводзяцца толькі ў Афрыцы, Амерыцы і Еўропе.
З 1936 года баскетбольны турнір з’яўляецца нязменнай часткай праграмы летніх Алімпійскіх гульняў, правядзеннем турніру ў роўнай ступені займаюцца краіна-арганізатар Алімпійскіх гульняў, МАК і ФІБА.
З 1972 па 2002 год пад яго эгідай праводзіўся турнір Кубак Ранкеці. У 2003 годзе зменены на Жаночы Еўракубак (FIBA EuroCup Women).
Спасылкі
- ↑ OpenStreetMap — 2004.
- ↑ а б https://www.fiba.basketball/fr/terms-and-conditions Праверана 24 жніўня 2022.