Вельбарская культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 60: Радок 60:


[[Катэгорыя:Еўропа жалезнага веку]]
[[Катэгорыя:Еўропа жалезнага веку]]
[[Катэгорыя:Дагістарычная Польшча]]
[[Катэгорыя:Дагістарычная Беларусь|*]]
[[Катэгорыя:Дагістарычная Беларусь|*]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Дагістарычная Польшча]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Украіны]]

Версія ад 03:32, 17 чэрвеня 2018

Вельбарская культура
Жалезны век
Геаграфічны рэгіён Польшча
Датаванне IIV стагоддзя
Носьбіты Готы
Пераемнасць
Аксыўская
чарняхоўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Археалагічныя культуры першай паловы III ст. н.э.       — вельбарская культура,       — пшэварская культура,       — балцкія культуры,       — Рымская імперыя.
Эвалюцыя вельбарскай культуры перад міграцыяй да Чорнаму мору.
      - аксыўская культура,       - экспансія ў Кашубскае Памор'е,       - экспансія ў Познані,       - экспансія ў Заходняй Прусіі,       - экспансія ў Мазовіі і Беларусі,       - Рымская імперыя.
Вельбарская і чарняхоўская культуры ў другой палове III стагоддзя н.э.:
      — Гёталанд       — Готланд       — вельбарская культура       — чарняхоўская культура       — Рымская імперыя

Вельбарская культура — археалагічная культура жалезнага веку ў паўночнай Польшчы і паўднёва-заходняй Беларусі. З'яўляецца ў 20 гадах II стагоддзя н.э., эвалюцыянуючы з аксыўскай культуры. Праіснавала да V стагоддзя н.э. Звязана з чарняхоўскай культурай, змяняецца пражскай культурай. Звычайна ідэнтыфікуецца з готамі.

Тэрыторыя

Займала тую ж тэрыторыю, што і яе папярэдніца — аксыўская культура, наваколлі сучасных гарадоў Гданьск і Хелмна. Яе ўзнікненне звязваюць з міграцыяй готаў з Паўднёвай Швецыі ў Памеранію. З часам тэрыторыя пашыраецца і дасягае на поўдні наваколляў сучаснага горада Познань. Прыблізна да 190 годзе н.э. у выніку далейшай міграцыі на поўдзень готы засяляюць басейн рэк Вісла і Заходні Буг пацясніўшы мясцовыя балта-славянскія плямёны. На ўсходзе Вельбарская культура не распаўсюджвалася далей ракі Гарынь. Да 250 года н.э. прадстаўнікі Вельбарскай культуры канчаткова пакінулі Памеранію і прасоўваючыся на поўдзень дасягнулі рэк Днепр і Паўднёвы Буг, на тэрыторыі сучаснай Украіны, дзе разам з мясцовымі сармацкімі плямёнамі яны ўтварылі чарняхоўскую культуру. Пазнейшыя помнікі вельбарскай культуры, на тэрыторыі Беларусі датуюць IV стагоддзем, на тэрыторыі Польшчы — V стагоддзем н.э.

Помнікі культуры

Уласнэ Вельбарк-Мальбарк, Брэст-Трышын, Петравічы, Дзіцінічы, Любовідз, Цэцэле, Лепясоўка.

На тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі вядомы Вялічкавічы, Дружба, Брэсцкі бескурганны могільнік і інш[1].

Этнічная прыналежнасць

Вельбарскую культуру звязваюць з готамі, гепідамі, скірамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Готы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Спасылкі