Камароўская культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{ізаляваны артыкул}}
Радок 5: Радок 5:
* Нариси стародавньої історії Української РСР. – Київ, 1959.
* Нариси стародавньої історії Української РСР. – Київ, 1959.


* [[Катэгорыя:Археалагічныя культуры]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры]]
* [[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Украіны]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]

Версія ад 03:43, 17 чэрвеня 2018

Камароўская культура — археалагічная культура сярэдзіны бронзавага веку (XVXII) плямён, што жылі на тэрыторыі Заходняй Украіны, у вярхоўях Днестра, Паўднёвага Буга, Стыра, Гарыні. Назву атрымала ад могільніка каля с.Камарова Івана-Франкоўскай вобласці. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на селішчах у зямлянках і паўзямлянках, карысталася крамянёвымі прыладамі працы і зброяй, керамічным посудам, бронзавымім і залатымі ўпрыгожаннямі. Нябожчыкаў хавалі ў каменных скрынях або спальвалі. Пахаванні ў групавых магілах, часам у курганах. Камароўская культура склалася на аснове адной з культуры шнуравой керамікі, блізкая да тшцінецкай культуры і сосніцкай культуры. На думку многіх даследчыкаў, у тшцінецка-камароўскай этнакультурнай вобласці (тэрыторыя Польшчы, поўдня Беларусі і поўначы Украіны да Прыкарпацця) адбывалася фарміраванне продкаў славян.

Літаратура

  • Ісаенка, У.Ф. Камароўская культура / У.Ф.Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал.: В.В.Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн імя П.Броўкі, 1993. — С. 298.
  • Нариси стародавньої історії Української РСР. – Київ, 1959.