Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9: Радок 9:
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Украіны]]

Версія ад 03:55, 17 чэрвеня 2018

Культура тыповай грабеньчта-ямкавай керамікі, Культура грабеньчата-ямкавай керамікі — археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў 2-й палове IV-га — 1-й палове III-га тыс. да н.э. жылі на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі і паўночнай Беларусі. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Будавала наземныя жытлы па берагах азёр і невялікіх рэчак. Сярод крамянёвых вырабаў найбольш характэрны кароткія наканечнікі стрэл вербалістай або рамбічнай формы, дзіды з двухбаковай рэтушшу, а таксама нажы, скрабкі, разцы. Вядомы касцяныя і рагавыя прылады. Для культуры характэрны вялікія з круглаватым донцам гаршкі, арнаментаваныя гарызантальнымі паясамі з глыбокіх круглых ямак і адбіткаў шыроказубага грэбеня, якія часам утваралі рамбічныя ўзоры; тоўстыя, добра абпаленыя сценкі керамікі з дамешкамі жарствы. У сярэднім неаліце плямёны культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі змяшаліся з носьбітамі нарвенскай культуры і ўдзельнічалі ў фарміраванні ўсвяцкай культуры. На тэрыторыі Беларусі найбольш значныя помнікі Скема, паселішчы на р.Свольна, воз. Бярэшча.

Літаратура

  • Археалогія Беларусі: У 4 т. Том 1. Каменны і бронзавы вякі / З.М.Зайкоўскі, У.Ф.Ісаенка, А.Г.Калечыц [і інш.]. – Мн.: Беларуская навука, 1997. – 422, [2] с.
  • Чаняўскі, М.М. Тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культура / М. М.Чарняўскі // Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя… – С. 361.