Рагава: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 85: | Радок 85: | ||
Да 28 мая 2013 году вёска з'яўлялася цэнтрам [[Рагаўскі сельсавет|Рагаўскога сельсавету]]<ref>[http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234]{{Ref-ru}}</ref>. |
Да 28 мая 2013 году вёска з'яўлялася цэнтрам [[Рагаўскі сельсавет|Рагаўскога сельсавету]]<ref>[http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234]{{Ref-ru}}</ref>. |
||
[[File:Rogovo Military.jpg|thumb|Ваеннае пахаванне ў в. Рагава]] |
|||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
Версія ад 17:00, 21 чэрвеня 2018
Вёска
Рагава
| ||||||||||||||||||||
Рагава́[1] (трансліт.: Rahava, руск.: Рогова) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. Праз вёску працякае рака Гуйка.
Назва
Вёска знаходзілася пры паштовай дарозе з Вільні ў Мінск і ўтварала крайні вугал або "рог" уладанняў памешчыка Валадковіча (Новы двор), з гэтай прычыны, быццам бы, і пайшла назва вёскі.[2]
Гісторыя
Напачатку 1860-х гадоў насельніцтва Рагавы складалася з двух двароў: памешчык пабудаваў тут цагляны і гарбарны заводы і пасяліў выключна майстравых; заводы дзейнічалі да 1890 г.[3]
Першая царква ў імя святога Георгія была пабудавана ў 1814 годзе памешчыкам Валадковічам; яна была вельмі бедная: посуд алавяны, кап'ё жалезнае, крыжы медныя, падсвечнікі драўляныя з такімі ж свечкамі.
Больш позні каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме - сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: "Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г."; напрастольны срэбны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з срэбнымі выявамі евангелістаў з надпісам: "Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича"; Евангелле ў 1/4 л. - таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаваннем, - "дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.".
Станам на 1876 год прыхажанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак Пухлякі, Грыні, Жукі, Галавачы, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Пецькавічы, Хацянаўшчына, Бахметаўка, Горы, Агаркі, Кісялі, Ермакі, Раўкуцевічы і Камкі[4].
У царкоўным архіве захоўваўся наступны дакумент, дадзены памешчыкам Валадковічам 29 снежня 1813 года: "Во владение церкви - 1 уволока 8 моргов 221 прент 37 1/2 прутиков земли, плац для дома, устроеннаго для богадельни; ежегодно выдавать настоятелю 200 злотых, на вино и свечи 100 злотых, дьячку или понамарю, который должен содержать школу и учить приходских крестьянских детей - 200 злотых. Если церковь перестанет быть униатскою, то фундуш возвращается вотчинникам".
Прыхаджане-уніяты перайшлі у праваслаўе ў 1839 годзе, з 1868 года сталі пераходзіць каталікі.
Да 28 мая 2013 году вёска з'яўлялася цэнтрам Рагаўскога сельсавету[5].
Насельніцтва
Страчаная спадчына
- Праваслаўная царква св. Георгія (драўляная, пабудаваная ў 1814 намаганнямі Мельхіёра Валадковіча)
- Праваслаўная царква раўнаапостальных Канстанціна і Алены (1869)[7][6]
- Капліца пры могілках (пабуд. у 1814)[6]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ро́гава (за Ро́гавай)
- ↑ Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мінск: БелЭн, 2012.
- ↑ Расписание приходов Вилейский уезд 1876 год (Лит.епарх.вед. №14 1876)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (руск.)
- ↑ а б в Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich - Том IX - старонка 671
- ↑ Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рагава