Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др вікіфікацыя
Радок 8: Радок 8:
|Прадзюсар = Гэры Куртц
|Прадзюсар = Гэры Куртц
|Сцэнарыст = [[Джордж Лукас]]
|Сцэнарыст = [[Джордж Лукас]]
|Акцёры = [[Марк Хэміл]]
[[Харысан Форд]]
[[Кэры Фішэр]]
[[Дэвід Проўз]]
[[Пітэр Кашынг]]
[[Алек Гінэс]]
[[Пітэр Мейх'ю]]
[[Энтані Дэніэлс]]
[[Кені Бэйкер]]
|Акцёры = [[Марк Хэміл]]
[[Харысан Форд]]
[[Кэры Фішэр]]
[[Дэвід Проўз]]
[[Пітэр Кашынг]]
[[Алек Гінес]]
[[Пітэр Мейх'ю]]
[[Энтані Дэніэлс]]
[[Кені Бэйкер]]
|Аператар = [[Гілберт Тэйлар]]
|Аператар = [[Гілберт Тэйлар]]
|Кампазітар = [[Джон Уільямс (кампазітар)|Джон Уільямс]]
|Кампазітар = [[Джон Уільямс (кампазітар)|Джон Уільямс]]

Версія ад 23:18, 24 чэрвеня 2018

Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзеяM:
Star Wars. Episode IV: A New Hope
Постар фільма
Жанр фантастычны фільм
прыгодніцкі фільм
Рэжысёр Джордж Лукас
Прадзюсар Гэры Куртц
Сцэнарыст Джордж Лукас
У галоўных
ролях
Марк Хэміл
Харысан Форд
Кэры Фішэр
Дэвід Проўз
Пітэр Кашынг
Алек Гінес
Пітэр Мейх'ю
Энтані Дэніэлс
Кені Бэйкер
Аператар Гілберт Тэйлар
Кампазітар Джон Уільямс
Кінакампанія Lucasfilm[d]
Працягласць 121 хвіл
Бюджэт $11 млн
Зборы $775 398 007
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Год 1977
Папярэдні фільм Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў
Наступны фільм Зорныя войны. Эпізод V: Імперыя наносіць удар у адказ
IMDb ID 0076759
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея» (англ.: Star Wars Episode IV: A New Hope) — эпічная касмічная опера[1] Джорджа Лукаса, што выйшла на экраны ў 1977 годзе. Гэта першы фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і чацверты з пункту гледжання ўласнай храналогіі серыялу. Фільм стаў прарывам у прымяненні візуальных спецэфектаў і падачы фантастычнай гісторыі, і быў прызнаны адным з самых паспяховых і ўплывовых фільмаў усіх часоў.

«Даўным-даўно ў далёкай-далёкай галактыцы», сюжэт фільма распавядае пра групу паўстанцаў — Паўстанцкі альянс — які паставіў перад сабой мэту знішчыць «Зорку смерці» — разбуральную зброю, тварэнне Галактычнай імперыі. Гэтае супрацьстаянне раптам закранае ціхае жыццё Люка Скайуокера, хлопца з фермы, які ненаўмысна купляе дроідаў, у якіх закладзеныя выкрадзеныя чарцяжы «Зоркі смерці». Калі Імперыя пачынае бязлітаснае паляванне на дроідаў, Скайуокер наважваецца на адчайнае заданне разам з рыцарам-джэдаем Обі-Ванам Кенобі, каб уратаваць уласніцу тых дройдаў, лідара паўстанцаў Прынцэсу Лею, і ўсю галактыку.

На вытворчаць фільма было выдаткавана 11 млн долараў. Па выхадзе 25 мая 1977 года на экраны касавыя зборы фільму склалі 460 млн долараў у ЗША і 314 млн у іншых краінах. Па гэтым паказчыку «Зорныя войны» абыйшлі «Сківіцы» — у той час самы касавы фільм — і пакінулі за сабой гэты статус да 1982 года з выхадам «Іншапланецяніна». З улікам інфляцыі на 2013 год «Зорныя войны» з'яўляюцца трэцім самым касавым фільмам у свеце. Фільм стаў таксама і скарбонкай кінаўзнагарод: 10 намінацый на «Оскар», з іх 6 выйграныя[2]. Фільму часта прызначаюцца лепшыя месцы ў апытаннях на лепшы навукова-фантастычны фільм, а сам фільм спарадзіў культ сярод аматараў. Джордж Лукас, аўтар і рэжысёр фільму, з розных нагодаў рабіў перавыданні «Зорных войнаў», часам уносячы значныя змены ў стужку. Так, найбольш заўважаныя перавыданні — спецыяльнае выданне 1997 года, выхад на DVD ў 2004 і на Blu-ray у 2011 — зведалі ўстаўку камп'ютарных спецэфектаў, змены дыялогаў і мантажу, перазведзенае музыкальнае суправаджэнне і новыя сцэны. Услед за поспехам 1977 года, далей былі выпушчаны два сіквелы: «Імперыя наносіць удар у адказ» і «Вяртанне джэдая», якія адзначыліся тым жа касавым поспехам і ўхвалай крытыкаў. У 2015 годзе чакаецца выхад на экраны першай часткі трылогіі-сіквела — «Зорныя войны. Эпізод VII» — у якім возмуць удзел многія з акцёраў арыгінальных «Зорных войнаў».

Зноскі

1. Beth Hilton. Lucas: 'Star Wars' is not sci-fi. Digital Spy (13 жніўня 2008).
2. Фанацкая версія «Зорных войнаў» зрабілася хітом YouTube. Наша Ніва (30 студзеня 2012).

Спасылкі

Шаблон:Новая надзея Шаблон:Джордж Лукас