Zet: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кірункі
Радок 23: Радок 23:


Альбом таксама змяшчаў ''"Маніфэст гурту Zet"'':
Альбом таксама змяшчаў ''"Маніфэст гурту Zet"'':
<blockquote>«''Цяперашні музычны сьвет багаты й разнастайны. Рок-гурты граюць музыцу. Публіка яе слухае. Вакол кожнага больш менш значнага калектыву гуртуецца кола ягоных прыхільнікаў. Гэтыя прыхільнікі досыць агрэсыўныя й [[кансерватызм|кансэрватыўныя]] ў стаўленьні да ня толькі фанатаў іншых гуртоў, але й сваіх куміраў. [[Альтэрнатыўны рок|Альтэрнатыўныя]] гурты вельмі стараюцца ня страціць свой альтэрнатыўны фармат. Тымчасам ён зрабіўся модным ва ўсім сьвеце і пераўтвараецца ў натуральную [[поп-музыка|папсу]]. Незразумела да чаго ён альтэрнатыўны. Да MTV? Дык цяпер там круцяць учорашніх "альтэрнатыўшчыкаў" як учора [[Брытні Спірс|Брытні Сьпірт]]. Змагары з рэжымам, [[дыктатура]]й і дзяржаўным ладам сваімі шматгадовымі крыкамі настолькі зьнівэлявалі йдэю, што тэкст ужо ня слухаецца, бо набывае тыя ж папсовыя стандарты. Толькі ў клясычным папсовым варыянце будуць: close (open) up your eyes, low, kiss, а "змагарным" destroy, kill, dark і г.д. Усе сьпяваюць пра адно і тое ж аднымі і тымі ж словамі.''</blockquote>
<blockquote>«''Цяперашні музычны сьвет багаты й разнастайны. Рок-гурты граюць музыцу. Публіка яе слухае. Вакол кожнага больш менш значнага калектыву гуртуецца кола ягоных прыхільнікаў. Гэтыя прыхільнікі досыць агрэсыўныя й [[кансерватызм|кансэрватыўныя]] ў стаўленьні да ня толькі фанатаў іншых гуртоў, але й сваіх куміраў. [[Альтэрнатыўны рок|Альтэрнатыўныя]] гурты вельмі стараюцца ня страціць свой альтэрнатыўны фармат. Тымчасам ён зрабіўся модным ва ўсім сьвеце і пераўтвараецца ў натуральную [[поп-музыка|папсу]]. Незразумела да чаго ён альтэрнатыўны. Да MTV? Дык цяпер там круцяць учорашніх "альтэрнатыўшчыкаў" як учора [[Брытні Спірс|Брытні Сьпірт]]. Змагары з рэжымам, [[Дыктатар|дыктатура]]й і дзяржаўным ладам сваімі шматгадовымі крыкамі настолькі зьнівэлявалі йдэю, што тэкст ужо ня слухаецца, бо набывае тыя ж папсовыя стандарты. Толькі ў клясычным папсовым варыянце будуць: close (open) up your eyes, low, kiss, а "змагарным" destroy, kill, dark і г.д. Усе сьпяваюць пра адно і тое ж аднымі і тымі ж словамі.''</blockquote>


<blockquote>''Мэталісты слухаюць свой [[метал (музыка)|мэтал]] і не разумеюць, што ўсе гэтыя доўгія валасы, заклёпкі, цыркавы [[сатанізм]] і клаўнада таксама папса, толькі робленая па іншых законах. Стандарты тэксту гэтых гуртоў гл. абзац вышэй. Толькі яшчэ больш цёмна й таямніча. А так усе пяюць адно і тое ж. Як сапраўдныя папсачы.''</blockquote>
<blockquote>''Мэталісты слухаюць свой [[метал (музыка)|мэтал]] і не разумеюць, што ўсе гэтыя доўгія валасы, заклёпкі, цыркавы [[сатанізм]] і клаўнада таксама папса, толькі робленая па іншых законах. Стандарты тэксту гэтых гуртоў гл. абзац вышэй. Толькі яшчэ больш цёмна й таямніча. А так усе пяюць адно і тое ж. Як сапраўдныя папсачы.''</blockquote>
Радок 29: Радок 29:
<blockquote>''Сьледаваньне з боку музыкаў пэўнаму сучаснаму стандарту азначае, што яны прагнуць застацца ў межах вядомасьці пэўнае групы слухачоў. Калі яны зробяць крок убок ад рамак, слухачы іх не зразумеюць, і перастануць паважаць.''</blockquote>
<blockquote>''Сьледаваньне з боку музыкаў пэўнаму сучаснаму стандарту азначае, што яны прагнуць застацца ў межах вядомасьці пэўнае групы слухачоў. Калі яны зробяць крок убок ад рамак, слухачы іх не зразумеюць, і перастануць паважаць.''</blockquote>


<blockquote>''Вядомасьць (хаця б лякальная) будзе страчаная. Страты вядомасьці трэба пазьбягаць. "Фармат" трэба захоўваць. Ці не заўважаеце вы тыповыя папсовыя ўстаноўкі: імкнуцца да набыцьця вядомасьці, захоўваць вядомасьць, захоўваць "фармат". "[[Альфа радыё]]" захоўвае свой фармат. Тупа і пасьлядоўна. Дзякуючы гэтаму мае сродкі для існаваньня. Тое ж адбываецца з тусоўкай, якая ніколі не прагучыць на "Альфе": [[хардкор]], усе гатункі мэталу, [[рэп]] і г.д.''</blockquote>
<blockquote>''Вядомасьць (хаця б лякальная) будзе страчаная. Страты вядомасьці трэба пазьбягаць. "Фармат" трэба захоўваць. Ці не заўважаеце вы тыповыя папсовыя ўстаноўкі: імкнуцца да набыцьця вядомасьці, захоўваць вядомасьць, захоўваць "фармат". "[[Альфа радыё]]" захоўвае свой фармат. Тупа і пасьлядоўна. Дзякуючы гэтаму мае сродкі для існаваньня. Тое ж адбываецца з тусоўкай, якая ніколі не прагучыць на "Альфе": [[Хардкор (панк-рок)|хардкор]], усе гатункі мэталу, [[рэп]] і г.д.''</blockquote>


<blockquote>''Яна захоўвае фармат: ніякая папса не павінна пракрасьціся на гэтую тэрыторыю. Бо слухачы не зразумеюць (як і ў прыкладзе з "Альфай"). Дык што тут папса і што не папса? Калі асноўныя накірункі дзейнасьці й прынцыпы йснаваньня аднолькавыя. Прынцыповая розьніца музычны фармат. Але, насамрэч, гэтая розьніца непрынцыповая, калі аднолькавыя прынцыпы зрабіць шоў і атрымаць за яго ганарар. НАКАРМІЦЬ ПУБЛІКУ ТЫМ, ШТО ЯНА ХОЧА ЗЬЕСЬЦІ. Гэта галоўны прынцып папсы. Папсы з аднаго і з другога боку ўяўнае мяжы.''</blockquote>
<blockquote>''Яна захоўвае фармат: ніякая папса не павінна пракрасьціся на гэтую тэрыторыю. Бо слухачы не зразумеюць (як і ў прыкладзе з "Альфай"). Дык што тут папса і што не папса? Калі асноўныя накірункі дзейнасьці й прынцыпы йснаваньня аднолькавыя. Прынцыповая розьніца музычны фармат. Але, насамрэч, гэтая розьніца непрынцыповая, калі аднолькавыя прынцыпы зрабіць шоў і атрымаць за яго ганарар. НАКАРМІЦЬ ПУБЛІКУ ТЫМ, ШТО ЯНА ХОЧА ЗЬЕСЬЦІ. Гэта галоўны прынцып папсы. Папсы з аднаго і з другога боку ўяўнае мяжы.''</blockquote>
Радок 77: Радок 77:
*Стронг: [[гітара]]
*Стронг: [[гітара]]
*Акрабат: [[бас-гітара]]
*Акрабат: [[бас-гітара]]
*Канцлер: [[спеў]], гітара
*Канцлер: [[Чалавечы голас|спеў]], гітара


==Вонкавыя спасылкі==
==Вонкавыя спасылкі==

Версія ад 15:12, 3 ліпеня 2009

Зэт[1] (Zet) — беларускі падпольны музычны гурт, удзельнікі якога граюць у масках[2] і хаваюць свае імёны пад мянушкамі[3].

Гісторыя

15 ліпеня 2000 года гурт "Зэт" на 9-ым Фестывалі музыкі Маладой Беларусі "Басовішча" (Гарадок, Усходняя Беласточчына) атрымаў узнагароду ад Радыё Рацыя[4]. 28 лютага 2006 года "Зэт" перамог на "Рок-каранацыі 2005" у намінацыі "Песьня году" з песняю "Белакрылы анёл"[5]. Праўда, ніхто ня выйшаў на цырымонію ўручэння прэміі[2] з рук Аляксандра Памідорава[6]. 14 траўня 2007 года ўправа культуры Мінска забараніла супольны канцэрт гуртоў "Зэт" і "IQ48", які меўся адбыцца ў той дзень у клубе "Арэна". За перанос канцэрта ў клуб "Катакомбы" яго арганізатараў затрымалі супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі, пад наглядам якіх міліцыянты запратакалявалі забароненасць мерапрыемства і заявілі пра забарону на выступ саміх гуртоў[7]. 9 жніўня 2008 года "Зэт" выступіў на міжнародным музычным свяце "Будзь вольным" у Львове (Украіна)[8].

Дыскаграфія

Альбомы

З Новым годам! (2000)

Альбом «З Новым годам!» запісалі ўвесну 2000 году на мазырскай музычнай студыі «Арт-cтудио». Па змесце альбом атрымаўся пераважна сатырычным (песні "Танец сьмерці" і "Гэй, славяне!")[3]. Перавыданне 2004 году зрабіў лэйбл «WestRecords». У яго ўлучылі дэма-версіі песняў «Зьмяя», «Дзяржтэлерадыё» і «Геадэзія-картаграфія», відэа-кліп на песню «Калгас», што на альбоме "radzima.com" песня «Сьветлы шлях», і канцэртны відэа-запіс песні «Радзіма-свабода». Запіс і звядзенне альбому рабіў Сяргей Лабандзіеўскі, дызайн — Павел Цыбін, фота — Аляксандр Кулік, мультымедыі — Ігар Назаранка. ПрадусарГанна Вольская.

Спіс песняў (працягласць у дужках):

  1. Баю-баю (3 хвіліны 10 секундаў)
  2. Радзіма-свабода (3 хвіліны 54 секунды)
  3. Незнаёмец (3хвіліны 24 секунды)
  4. Анёлы (3 хвіліны 58 секундаў)
  5. Гэй, славяне! (3 хвіліны 33 секунды)
  6. La Bamba (3 хвіліны 51 секунда)
  7. Хлопчык (3 хвіліны 10 секундаў)
  8. Нармальна (4 хвіліны 21 секунда)
  9. З новым годам! (3 хвіліны 59 секундаў)
  10. Танец сьмерці (5 хвілінаў 37 секундаў)

Альбом таксама змяшчаў "Маніфэст гурту Zet":

«Цяперашні музычны сьвет багаты й разнастайны. Рок-гурты граюць музыцу. Публіка яе слухае. Вакол кожнага больш менш значнага калектыву гуртуецца кола ягоных прыхільнікаў. Гэтыя прыхільнікі досыць агрэсыўныя й кансэрватыўныя ў стаўленьні да ня толькі фанатаў іншых гуртоў, але й сваіх куміраў. Альтэрнатыўныя гурты вельмі стараюцца ня страціць свой альтэрнатыўны фармат. Тымчасам ён зрабіўся модным ва ўсім сьвеце і пераўтвараецца ў натуральную папсу. Незразумела да чаго ён альтэрнатыўны. Да MTV? Дык цяпер там круцяць учорашніх "альтэрнатыўшчыкаў" як учора Брытні Сьпірт. Змагары з рэжымам, дыктатурай і дзяржаўным ладам сваімі шматгадовымі крыкамі настолькі зьнівэлявалі йдэю, што тэкст ужо ня слухаецца, бо набывае тыя ж папсовыя стандарты. Толькі ў клясычным папсовым варыянце будуць: close (open) up your eyes, low, kiss, а "змагарным" destroy, kill, dark і г.д. Усе сьпяваюць пра адно і тое ж аднымі і тымі ж словамі.

Мэталісты слухаюць свой мэтал і не разумеюць, што ўсе гэтыя доўгія валасы, заклёпкі, цыркавы сатанізм і клаўнада таксама папса, толькі робленая па іншых законах. Стандарты тэксту гэтых гуртоў гл. абзац вышэй. Толькі яшчэ больш цёмна й таямніча. А так усе пяюць адно і тое ж. Як сапраўдныя папсачы.

Сьледаваньне з боку музыкаў пэўнаму сучаснаму стандарту азначае, што яны прагнуць застацца ў межах вядомасьці пэўнае групы слухачоў. Калі яны зробяць крок убок ад рамак, слухачы іх не зразумеюць, і перастануць паважаць.

Вядомасьць (хаця б лякальная) будзе страчаная. Страты вядомасьці трэба пазьбягаць. "Фармат" трэба захоўваць. Ці не заўважаеце вы тыповыя папсовыя ўстаноўкі: імкнуцца да набыцьця вядомасьці, захоўваць вядомасьць, захоўваць "фармат". "Альфа радыё" захоўвае свой фармат. Тупа і пасьлядоўна. Дзякуючы гэтаму мае сродкі для існаваньня. Тое ж адбываецца з тусоўкай, якая ніколі не прагучыць на "Альфе": хардкор, усе гатункі мэталу, рэп і г.д.

Яна захоўвае фармат: ніякая папса не павінна пракрасьціся на гэтую тэрыторыю. Бо слухачы не зразумеюць (як і ў прыкладзе з "Альфай"). Дык што тут папса і што не папса? Калі асноўныя накірункі дзейнасьці й прынцыпы йснаваньня аднолькавыя. Прынцыповая розьніца музычны фармат. Але, насамрэч, гэтая розьніца непрынцыповая, калі аднолькавыя прынцыпы зрабіць шоў і атрымаць за яго ганарар. НАКАРМІЦЬ ПУБЛІКУ ТЫМ, ШТО ЯНА ХОЧА ЗЬЕСЬЦІ. Гэта галоўны прынцып папсы. Папсы з аднаго і з другога боку ўяўнае мяжы.

Высновы:

Сучасны музычны сьвет падзелены на некалькі попсаў, якія робяць адно і тое ж рознымі музычнымі сродкамі: чапляюцца за музычны фармат і зарабляюць на ім вядомасьць і грошы. Пры гэтым і самі музыкі, і іхныя прыхільнікі абвінавачваюць канкурэнтаў у папсовасьці, сатанізму, дэструкцыі, тупасьці і г.д. Яны ня бачаць, адкуль ногі растуць, самі зьяўляючыся часткай вялікага папсовага працэсу. У гэтай сытуацыі гурт ZET мусіць заявіць, што дзеля таго, каб пазьбегнуць "фармату", будзе выконваць песьні ў розных стылях, з рознымі тэкстамі на розных мовах. Імідж будзе пастаянна зьмяняцца. Трэба, каб ніхто ня ведаў, што ў наступны раз зграе і як будзе выглядаць гурт. Гэта робіцца, каб пазьбегнуць гарачай любові слухачоў граньня аднаго і таго ж цягам дзесяцігодзьдзяў (хаця матар'ял даўно ўжо не выклікае ў выканаўцаў ніякіх эмоцыяў). Ад скрайніх мэтал-плыняў да блятняку! Каб не прызвычайваліся.

Хаця й ёсьць небясьпека такім чынам стварыць новы фармат.»

Radzima.com (2006)

Дыск “Radzima.com” выйшаў у чэрвені 2006 года на гомельскім лэйбле “Go-records”, хоць дэма-запіс зрабілі ў 2003 годзе[9]. У змесце песняў альбома пераважала сацыяльная лірыка, што змяшчала кпіны з вэтэранаў кожнае крывавае вайны (песня "O yeah! O yo!") і старшыняў калгасаў (песня "Сьветлы шлях"), аматараў БТ (песня "Дзяржтэлерадыё") і лозунгу “Back in USSR” (песня "I love you"), са спажывання на шкоду годнасці (песні “Аб’явы” і “Мужчына”), з ідэолагаў (песні “Крумкачы” і “The best”) і апазіцыянераў (песні “Джала” і “Анёл”). Песні “1, 2, 3”, “Сьветлы шлях”, “The best” і “Анёл” выдаваліся да выпуску альбома[10].

Спіс песняў (працягласць у дужках):

  1. 1, 2, 3 (3 хвіліны 5 секундаў)
  2. Твая Айчына (4 хвіліны 1 секунда)
  3. Аб'явы (3 хвіліны 2 секунды)
  4. Чорнае сонца (2 хвіліны 50 секундаў)
  5. Крумкачы (2 хвіліны 35 секундаў)
  6. Мужчына (3 хвіліны 24 секунды)
  7. Дзяржтэлерадыё (4 хвіліны 28 секундаў)
  8. Джала (3 хвіліны 34 секунды)
  9. Заўтра (1 хвіліна 56 секундаў)
  10. Сьветлы шлях (ранейшая назва “Калгас”; 2 хвіліны 5 секундаў)
  11. I love you (1 хвіліна 42 секунды)
  12. The best (ранейшая назва “Краіна дурняў”[10]; 2 хвіліны 37 секундаў)
  13. Love story - don't worry (3 хвіліны 12 секундаў)
  14. O yeah! O yo! (2 хвіліны)
  15. Геадэзія-картаграфія (2 хвіліны)
  16. Зьмяя ўнутры цябе (5 хвілінаў 7 секундаў)
  17. Анёл (ранейшая назва “Белакрылы анёл”; 3 хвіліны 38 секундаў)

Удзел у складанках

Удзельнікі (мянушкі)

Вонкавыя спасылкі

Акорды

Кліпы і выступы

Здымкі

Зноскі

  1. Зося Лемеш. Мелі „Рацыю”// Ніва. № 49 (2430), 8 снежня 2002 г. С. 1-2.
  2. а б Алёна Скарабагатая. Zet: "Мы не займаемся мэйнстрымам"// Тузін Гітоў. 5 ліпеня 2006 Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "Падполле" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  3. а б 222 альбомы беларускага року і ня толькі... : Праз рок-прызму / Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй; прадмова й прад'юсаваньне В. Супрановіча. — Мінск : Медысонт, 2006. — 448 с., [8] с. іл. ISBN 985-6530-38-5 - Старонка 320.
  4. Мікола Ваўранюк. Новая хваля// Ніва. № 31 (2307), 30 ліпеня 2000 г. С. 1, 3.
  5. Сяргей Балахонаў. Кароны раздадзеныя. Заслона// Тузін Гітоў. 1 сакавіка 2006
  6. Пераможцы цырымоніі “Рок-каранацыя” за 2004-2005 гг.// Радыё "Свабода". 1 сакавіка 2006
  7. Сяргей Будкін. Беларускі рок пад забаронай// Тузін Гітоў. 15 траўня 2007
  8. Сямён Печанко. Be Free: Свабода пад дажджом і сонцам// Наша Ніва. № 30 (580) 14 жніўня 2008. Старонкі 1, 11.
  9. Гурт Zet выдаў новы альбом// Сеціўная газета "Белорусские новости". 4 ліпеня 2006
  10. а б Сяргей Балахонаў. Zet “Radzima.com”// Тузін Гітоў. 10 ліпеня 2006