Генадзь Васілевіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 39: Радок 39:
* «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. 1974. № 3.
* «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. 1974. № 3.
* Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1975. № 4.
* Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1975. № 4.
* Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
* Пошукі імя. Мн., 1978.
* Героі і музы. Мн., 1982.
* Героі і музы. Мн., 1982.
* Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988.
* Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988.

Версія ад 09:31, 26 чэрвеня 2018

Генадзь Васілевіч Кісялёў
Файл:Генадзь Васілевіч Кісялёў.jpg
Дата нараджэння 19 сакавіка 1931(1931-03-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 2008(2008-11-14) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык літаратуры, археограф
Навуковая сфера археаграфія, філалогія, гісторык, літаратуразнавец, беларусістыка
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут
Вядомы як аўтар атрыбуцыі ананімных беларускіх паэм XIX стагоддзя Тарас на Парнасе і Энеіда навыварат
Член у
Прэміі
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР — 1990

Генадзь Васілевіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна Маскоўская вобл. РСФСР — 14 лістапада 2008, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, архівіст і пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Скончыў Маскоўскага гісторыка-архіўны інстытут (1953) працаваў у архіўных установах ЛітССР. У 1956—1959 вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР. З 1971 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў двух дачок — Лію і Наталлю, унука Яна.

Дзейнасць

У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).

Даследаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыццё і творчасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.

Прызнанне

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

Выбраная бібліяграфія

  • Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 г. Мн., 1963.
  • 3 думай пра Беларусь: Даследаванні і знаходкі з гісторыі беларускай літаратуры і рэвалюцыйнага руху другой паловы XIX ст. Мн., 1966.
  • Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
  • Пра паэтаў і вершы // Полымя. 1971. № 8.
  • «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. 1974. № 3.
  • Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1975. № 4.
  • Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
  • Героі і музы. Мн., 1982.
  • Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988.
  • Разыскивается классик..: Историко-литературная дилогия. Мн., 1989.
  • Вакол загадкі «Фэлькі з Рукшэніц» // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1990.
  • Каліноўскі знаёмы і незнаёмы // Полымя. 1993. № 6.
  • Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. Мн., 1994.
  • Ян Баршчэўскі — спрэчкі біёграфаў // Полымя. 1995. № 11.
  • Сыракомля ці Дунін-Марцінкевіч? Невядомая беларуская паэма пра варшаўскія падзеі 1861 года // ЛіМ. 1996. 2, 9 жн.
  • Феномен Альгерда Абуховіча // Полымя. 2001. № 3.
  • Францішак Багушэвіч і паўстанне 1863 года // Роднае слова. 2001. № 3.
  • Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. 2-е выд. Мн., 2003.
  • Выбранае / Генадзь Кісялёў; уклад., камент. Л. Кіялёвай, В. Чамярыцкага; прадм. М. Тычыны. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 575 с.

Зноскі

Літаратура

  • Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • 14 ноября в Минске на 78-м году жизни скончался историк, литературовед, писатель и археограф Геннадий Киселев // БелаПАН / Новости: Культура. 14 ліст. 2008, 12:32.
  • Памёр Генадзь Кісялёў // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 12:31.

Спасылкі