Эмілі Дзікінсан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Цёзкі|Дзікінсан}}{{Пісьменнік
{{Цёзкі2|Дзікінсан}}{{Пісьменнік
| Імя = Эмілі Дзікінсан
| Імя = Эмілі Дзікінсан
| Арыгінал імя = Emily Elizabeth Dickinson
| Арыгінал імя = Emily Elizabeth Dickinson
Радок 8: Радок 8:
| Псеўданімы =
| Псеўданімы =
| Дата нараджэння = 10.12.1830
| Дата нараджэння = 10.12.1830
| Месца нараджэння = [[Амхерст, Масачусетс|Амхерст]], [[Масачусетс]], ЗША
| Месца нараджэння = [[Амхерст (Масачусетс)|Амхерст]], [[Масачусетс]], ЗША
| Дата смерці = 15.5.1886
| Дата смерці = 15.5.1886
| Месца смерці = [[Амхерст, Масачусетс|Амхерст]], [[Масачусетс]], ЗША
| Месца смерці = [[Амхерст (Масачусетс)|Амхерст]], [[Масачусетс]], ЗША
| Грамадзянства = {{Сцягафікацыя|ЗША}}
| Грамадзянства = {{Сцягафікацыя|ЗША}}
| Род дзейнасці = Паэтэса
| Род дзейнасці = Паэтэса
Радок 23: Радок 23:
| Вікітэка =
| Вікітэка =
}}
}}
'''Эмілі Элізабэт Дзікінсан''' ({{lang-en|Emily Elizabeth Dickinson}}, {{ДН|10|12|1830}} году ў [[Амхерст]]це, [[штат Масачусетс]], пам. [[15 мая]] [[1886]] года там жа) — амерыканская [[паэт]]эса.
'''Эмілі Элізабэт Дзікінсан''' ({{lang-en|Emily Elizabeth Dickinson}}, {{ДН|10|12|1830}} год, [[Амхерст]], [[штат Масачусетс]] - [[15 мая]] [[1886]] года, там жа) — амерыканская [[паэт]]эса.


== Біяграфічныя звесткі ==
== Біяграфічныя звесткі ==

Версія ад 13:42, 26 чэрвеня 2018

Эмілі Дзікінсан
Emily Elizabeth Dickinson
Эмілі Дзікінсан
Эмілі Дзікінсан
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Emily Elizabeth Dickinson[1]
Дата нараджэння 10 снежня 1830(1830-12-10)
Месца нараджэння Амхерст, Масачусетс, ЗША
Дата смерці 15 мая 1886(1886-05-15) (55 гадоў)
Месца смерці Амхерст, Масачусетс, ЗША
Пахаванне
Грамадзянства  ЗША
Бацька Edward Dickinson[d][1]
Маці Emily Norcross Dickinson[d][2][1]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэтэса
Жанр паэзія[1]
Мова твораў англійская
Дэбют Poems by Emily Dickinson
Узнагароды
emilydickinson.org (англ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Эмілі Элізабэт Дзікінсан (англ.: Emily Elizabeth Dickinson, 10 снежня 1830 год, Амхерст, штат Масачусетс - 15 мая 1886 года, там жа) — амерыканская паэтэса.

Біяграфічныя звесткі

Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдварда Дзікінсана, багатага адваката, кангрэсмена і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самуэль Фаўлер Дзікінсан, заснавальнік Коледжу Амхерст. У доме Дзікінсаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плезэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам з сястрой у Коледж Амхерст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала англійскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалогію, псіхалогію і арыфметыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 года, вучылася ў жаночай семінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амхерсту. Прычыны яе сыходу з семінарыі невядомыя. Пасля семінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцця Эмілі Дзікінсан так і не выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў[3]. Родны горад Амхерст Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэльфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябравалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, ў лістах Хігінсан даваў парады Дзікінсан ў справах паэзіі.

У гады жыцця Эмілі Дзікінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасля яе смерці 15 мая 1886 года яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.

Лавінія папрасіла дапамогі ў выданні вершаў сястры ў Мэйбл Луміс Тод, жонкі мясцовага прафесара астраноміі, таленавітай мастачкі і сяброўкі Эмілі. Пасля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых з вершаў была адхілена з-за асцярогі публічнага меркавання. Аднак, нягледзячы на асцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэтэсы[3]. Гэта дапамагло грамадскасці больш поўна ацаніць медытатыўную лірыку творчасці Эмілі, а аўтар была прызнана як самая таленавітая амерыканская паэтэса[4].

Творчасць

Вершы Эмілі Дзікінсан не маюць аналагаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаецца незвычайная пунктуацыя і выкарыстанне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасці і смерці, гэтыя ж сюжэты ёсць і ў яе лістах да сяброў.

У Рэспубліцы Беларусь сярод аўтараў даследчыцкіх работ пра Эмілі Дзікінсан вылучаюцца: Т.Я. Аўтуховіч (Гродна)[5], Т.Я. Камароўская (Мінск)[6], В.І. Гутар (Гродна)[7], Е.М. Мірошнікава (Мінск)[8], Ю.С. Пятачкоў (Мінск)[9] і інш.

Зноскі

  1. а б в г д е https://www.biography.com/people/emily-dickinson-9274190 Праверана 4 верасня 2018.
  2. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 291.
  3. а б http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org №530
  4. Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.
  5. Автухович, Т.Е. Индивидуально-творческое преломление романтической парадигмы в поэзии Ф.И. Тютчева и Э. Дикинсон / Т.Е. Автухович // Славянскiя лiтаратуры ў кантэксце сусветнай: матэрыялы IX мiжнароднай навуковай канферэнцыi, прысвеч. 70-годдзю фiлалагiчнага факультэта БДУ, Мінск, 15 – 17 кастрычнiка 2009 г.: у 2 ч. Ч. 2. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2010. – С. 146 – 152.
  6. Комаровская, Т.Е. «…мои друзья – Холмы… и Солнечный закат…» Литературный портрет Эмили Дикинсон / Т.Е. Комаровская // «Всемирная литература», 2000. – № 9. – С. 156 – 163.
  7. Гутар, О.И. «Письмо Миру» Эмили Дикинсон: проблема интерпретации и перевода (версии А. Гаврилова и А. Ходановича) / Е.Ф. Карский и современное языкознание: материалы XII междунар. науч. чтений (Гродно, 20 – 21 мая 2010 г.) ГрГУ им. Я. Купалы; редкол.: М.И. Конюшкевич, А.В. Никитевич. – Гродно: ГрГУ, 2011. – 507 с.
  8. Мирошникова, Е.М. Эмили Дикинсон и Кристина Россетти: общее и особенное / Е.М. Мирошникова // Сборник работ 70-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета, 15 – 18 мая 2013 г., Минск: В 3 ч. Ч. 2. – Минск, 2013. – С. 131 – 135.
  9. Пятачков, Ю.С. Немецкая классическая философия и философские учения Востока как основа поэтического творчества Ф.И. Тютчева и Э.Э. Дикинсон: магистерская диссертация [Текст] / Ю.С. Пятачков. – Минск, БГПУ, 2014. – 88 с.

Лiтaратура

Дикинсон Э. Стихотворнеия. Письма. М. Изд-во "Наука". 2007

Спасылкі