Вольфенбютэльскі кодэкс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 12: Радок 12:
Ніякіх дакладных звестак пра час, месца і акалічнасці стварэння рукапісу няма. Відаць, ён быў перапісаны ў Італіі, як і ўсе астатнія гоцкія рукапісы Пісанні, якія дайшлі да нас. Далей ён патрапіў у [[Бобіа (кляштар)|Абацтва Бобіа]], дзе і быў змыты. Далей кодэкс паслядоўна пабываў у бібліятэчных зборах [[Вайсенбург]]а, [[Майнц]]а і [[Прага|Прагі]]. У 1689 годзе кодэкс быў набыты для Вольфенбютэльскай бібліятэкі, дзе і захоўваецца дагэтуль.
Ніякіх дакладных звестак пра час, месца і акалічнасці стварэння рукапісу няма. Відаць, ён быў перапісаны ў Італіі, як і ўсе астатнія гоцкія рукапісы Пісанні, якія дайшлі да нас. Далей ён патрапіў у [[Бобіа (кляштар)|Абацтва Бобіа]], дзе і быў змыты. Далей кодэкс паслядоўна пабываў у бібліятэчных зборах [[Вайсенбург]]а, [[Майнц]]а і [[Прага|Прагі]]. У 1689 годзе кодэкс быў набыты для Вольфенбютэльскай бібліятэкі, дзе і захоўваецца дагэтуль.


Рукапіс быў выяўлены ў 1752 годзе Якабам Гойзінгерам, але яго цікавілі толькі грэчаскія тэксты, якія ацалелі ў выглядзе палімпсэста. У 1756 годзе {{нп5|Франц Антон Кітэль|Франц Кітэль|de|Franz Anton Knittel}} выявіў у складзе рукапісу і гоцка-лацінскую дыглоту, якую апублікаваў у 1763 годзе. У яго публікацыі ўсе скарачэнні былі раскрыты, але даследчык дапусціў шмат памылак і не змог прачытаць вялікую колькасць слоў, пакінуўшы прабелы ў рэканструяваным тэксце. Новае чытанне тэксту прапанаваў [[Канстанцін Тышэндорф]], яго публікацыя выйшла ў 1855 годзе. Як звычайна ў сваіх выданнях, Тышэндорф імкнуўся аднавіць усе характэрныя асаблівасці арыгінала, у тым ліку памылкі і скарачэнні, колькасць радкоў і знакаў у радку. Новае даследаванне і выданне тэксту адбылося пасля гэтага толькі ў 1999 годзе; яно было праведзена Карлай Фалуаміні ([[Турынскі ўніверсітэт]]).
Рукапіс быў выяўлены ў 1752 годзе Якабам Гойзінгерам, але яго цікавілі толькі грэчаскія тэксты, якія ацалелі ў выглядзе палімпсэста. У 1756 годзе {{нп5|Франц Антон Кнітэль|Франц Кнітэль|en|Franz Anton Knittel}} выявіў у складзе рукапісу і гоцка-лацінскую дыглоту, якую апублікаваў у 1763 годзе. У яго публікацыі ўсе скарачэнні былі раскрыты, але даследчык дапусціў шмат памылак і не змог прачытаць вялікую колькасць слоў, пакінуўшы прабелы ў рэканструяваным тэксце. Новае чытанне тэксту прапанаваў [[Канстанцін Тышэндорф]], яго публікацыя выйшла ў 1855 годзе. Як звычайна ў сваіх выданнях, Тышэндорф імкнуўся аднавіць усе характэрныя асаблівасці арыгінала, у тым ліку памылкі і скарачэнні, колькасць радкоў і знакаў у радку. Новае даследаванне і выданне тэксту адбылося пасля гэтага толькі ў 1999 годзе; яно было праведзена Карлай Фалуаміні ([[Турынскі ўніверсітэт]]).


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 10:33, 29 чэрвеня 2018

Аркуш 280 кодэкса з тэкстам Рым. 15:3-8. Першапачатковы унцыяльны тэкст выразна бачны за познім запісам

Вольфенбютэльскі кодэкс (лац.: Codex Guelferbytanus, называецца таксама лац.: Codex Carolinus, інвентарны нумар 4148) — пергаментны рукапіс Новага Запавету, меркавана, VI стагоддзя. Палімпсэст, змяшчае паралельныя старалацінскі і гоцкі тэксты Паслання да Рымлян; захавалася ўсяго 4 аркушы і каля 40 вершаў біблейскага тэксту. Захоўваецца ў Вольфенбютэлі ў Бібліятэцы герцага Аўгуста. Традыцыйная сігла — w, Car для гоцкага тэксту і gue — для лацінскага; па класіфікацыі Бойранскага інстытута мае № 79[1].

Апісанне

Тэкст кодэкса ўяўляе адзін з нешматлікіх фрагментаў як гоцкага перакладу Бібліі, так і старалацінскага тэксту. Першапачаткова перапісаны тэкст быў пазней змыты і выкарыстаны для перапісвання іншага рукапісу, у складзе якой захаваліся 4 аркушы. Гоцкі тэкст рукапісу дрэнна паддаецца чытанню і неаднаразова пераглядаўся і рэканструяваўся. Захаваныя аркушы ідуць не па парадку, у складзе Вольфенбютэльскага кодэкса гэта 255, 256, 277, 280. Яны змяшчаюць каля 40 вершаў тэксту Рым. 11:33-12:5, Рым. 12:17-13:5, Рым. 14:9-20, Рым. 15:3-8. Памер аркушаў — 26,5 × 21,5 см. Тэкст запісаны ў дзве калонкі па 27 радкоў, левая калонка — гоцкі тэкст, правая — старалацінскі. На змытым гоцка-лацінскім тэксце прыкладна ў XI стагоддзі былі перапісаны «Этымалогіі» Ісідара Севільскага.

Захаваны тэкст не мае разбіцця, прынятага ў тыя часы. Лацінскі і гоцкі тэкст змяшчае стандартныя скарачэнні пад надрадковай рысай, аналагічнай царкоўнаславянскаму тытлу (Nomina sacra[en]) — ihm (Iesum), ihu (Iesu). Тэкст кодэкса мае некаторае значэнне для даследавання тэксталогіі Паслання да Рымлян. Мяркуецца, што лацінскі тэкст блізкі да арыгінала, з якога перапісваліся старалацінскія рукапісы 75, 77 і 89. Лацінскі тэкст выпраўлены па гоцкім.

Гісторыя

Лацінскі тэкст у выданні Тышэндорфа 1855 года

Ніякіх дакладных звестак пра час, месца і акалічнасці стварэння рукапісу няма. Відаць, ён быў перапісаны ў Італіі, як і ўсе астатнія гоцкія рукапісы Пісанні, якія дайшлі да нас. Далей ён патрапіў у Абацтва Бобіа, дзе і быў змыты. Далей кодэкс паслядоўна пабываў у бібліятэчных зборах Вайсенбурга, Майнца і Прагі. У 1689 годзе кодэкс быў набыты для Вольфенбютэльскай бібліятэкі, дзе і захоўваецца дагэтуль.

Рукапіс быў выяўлены ў 1752 годзе Якабам Гойзінгерам, але яго цікавілі толькі грэчаскія тэксты, якія ацалелі ў выглядзе палімпсэста. У 1756 годзе Франц Кнітэль[en] выявіў у складзе рукапісу і гоцка-лацінскую дыглоту, якую апублікаваў у 1763 годзе. У яго публікацыі ўсе скарачэнні былі раскрыты, але даследчык дапусціў шмат памылак і не змог прачытаць вялікую колькасць слоў, пакінуўшы прабелы ў рэканструяваным тэксце. Новае чытанне тэксту прапанаваў Канстанцін Тышэндорф, яго публікацыя выйшла ў 1855 годзе. Як звычайна ў сваіх выданнях, Тышэндорф імкнуўся аднавіць усе характэрныя асаблівасці арыгінала, у тым ліку памылкі і скарачэнні, колькасць радкоў і знакаў у радку. Новае даследаванне і выданне тэксту адбылося пасля гэтага толькі ў 1999 годзе; яно было праведзена Карлай Фалуаміні (Турынскі ўніверсітэт).

Зноскі

  1. Мецгер 2004, с. 329, 408.

Літаратура