Размовы з удзельнікам:ZlyiLev: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Снегур і іншыя: Звяртаю ўвагу
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 112: Радок 112:


Малдаване не славяне, калі Вы не ведалі. --<font style="font-family:'Bauhaus 93'; font-weight: bolder; color: #00FF00; text-shadow:#00FF00 0em 0em 0.5em;">[[Удзельнік:Artificial123|Artificial123]] [[Размовы з удзельнікам:Artificial123|(размовы)]]</font> 09:00, 21 чэрвеня 2018 (MSK)
Малдаване не славяне, калі Вы не ведалі. --<font style="font-family:'Bauhaus 93'; font-weight: bolder; color: #00FF00; text-shadow:#00FF00 0em 0em 0.5em;">[[Удзельнік:Artificial123|Artificial123]] [[Размовы з удзельнікам:Artificial123|(размовы)]]</font> 09:00, 21 чэрвеня 2018 (MSK)
: [[Размовы:Нікалае Васільевіч Цімофці]]. <font face="Comic Sans MS">[[Удзельнік:Vit Koz|Віт]]; [[Размовы з удзельнікам:Vit Koz|размовы]]</font> 11:30, 29 чэрвеня 2018 (MSK)


== Шаблон "Пішу" ==
== Шаблон "Пішу" ==

Версія ад 11:30, 29 чэрвеня 2018

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы знізу. Дадаць...
Калі Вы пісалі мне, я адкажу на гэтай старонцы. Калі я пісаў Вам, то буду сачыць за вашай старонкай яшчэ некалькі дзён.


Памер старонкі: 28 524

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 23:14, 30 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Праца ў Вікіпедыі

Маю некалькі заўваг па Вашай працы ў Вікіпедыі.

1) Шаблон {{пішу}} прызначаны для таго, каб папярэдзіць іншых удзельнікаў аб тым, што зараз вядзецца праца, і праўкі могуць прывесці да канфліктаў рэдагавання. Яго рэкамендуецца ўжываць, калі артыкул пачаў пісацца і літаральна праз некалькі хвілін ці адзін будзе дапісаны. Шаблон гэты не варта трымаць болей двух дзён — пры перавышэнні іншыя ўдзельнікі могуць смела выдаляць шаблон і правіць на свой густ. Калі Вы проста хочаце неяк "не забыць" старонку і вярнуцца да яе пазней (праз тыдні/месяцы, а не хвіліны/гадзіны), то лепш выкарыстоўваць іншыя спосабы, напрыклад ствараць пералікі ў сваёй уласнай прасторы.

2) На старонках размоў і абмеркаванняў (размовы пра артыкулы, размовы з удзельнікамі, форум) не варта змяняць ці выдаляць рэплікі, асабліва іншых удзельнікаў. Так можна рабіць толькі ў выключных выпадках, напрыклад вандалізму. Тое датычыцца і ўласнай Вашай старонцы размоў (дакладна гэтай) — звычайна старонкі архівуюцца праз пэўна адрэзак часу (год, можна паўгады). Хуткае выдаленне пытання адсюль і перанос у архіў можа проста заблытаць удзельніка, які нешта пытаўся і магчыма, хоча нешта дадаць.

3) Не варта ствараць пустых катэгорый зусім без зместу! Яны, як і артыкулы, павінны мець катэгорыі і інтэрвікі, часам пэўны тэкст.

--Artsiom91 (размовы) 18:23, 8 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Улада

Вы ўпісалі несапраўдную інфармацыю, нібыта з пазначанай крыніцы, на гэты раз я выправіў, наступны раз — заблакую. Гэта афіцыйнае папярэджанне. --JerzyKundrat (размовы) 12:13, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Я часта забываю пісаць крыніцу, крыніца — be-x-old. Прабачце:) З павагай, Севастополец (размовы) 16:58, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Гэта вульгарызацыя, я б сказаў. --JerzyKundrat (размовы) 19:52, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Што вы маеце на ўвазе? Трэба аб? З павагай, Севастополец (размовы) 20:12, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ў нас навуковы стыль, то мабыць так. --JerzyKundrat (размовы) 20:14, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за заўвагу. З павагай, Севастополец (размовы) 20:21, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Шаблон будзе выдалены, бо ў гэтай вікіпедыі не прынята ствараць шаблоны скасаваных сельсаветаў.--Artsiom91 (размовы) 18:59, 3 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Добра, выдаляйце. З павагай, Севастополец (размовы) 19:01, 3 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Не трэба фальсіфікаваць крыніцы. --JerzyKundrat (размовы) 08:40, 13 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Вы заблакаваны на 1 суткі за ўпісванне несапраўднай інфармацыі, а менавіта падачу несапраўдных крыніц тут. --JerzyKundrat (размовы) 20:36, 13 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Блокировка не может рассматриваться как возмездие за допущенные нарушения и не должна применяться, пока не исчерпаны другие способы убеждения участника, допускающего нарушения, в недопустимости подобного поведения.

Основная цель блокировки — предотвращение потенциального вреда проекту от действий участника, к которому применяется эта мера.(цікава, ў чым мая шкода праекту?) Блокировка может быть применена только в следующих случаях (отранжированы по степени серьёзности):

Для непосредственного предотвращения ущерба правам, собственности и безопасности проекта, Фонда Викимедиа, участников и третьих лиц. Сюда включаются блокировки при угрозах проекту, Фонду и участникам (в том числе на внешних ресурсах); при действиях, напрямую угрожающих проекту, Фонду и участникам (например, судебным преследованием); при попытках разглашения личной информации (не связанного с выявлением нарушений правил Википедии) и злостных нарушениях правил о биографиях современников или авторских прав. В отношении участника, действия которого наносят ущерб содержанию, атмосфере или нормальному функционированию Википедии и другим её участникам. Блокировки могут применяться, если участник систематически или целенаправленно после разъяснений и предупреждений совершает действия, которые противоречат правилам и сложившемуся в сообществе консенсусу. Примером таких блокировок могут служить блокировки при обнаружении систематических или явно злонамеренных нарушений правил, связанных с «вандализмом», спамом, «оригинальными исследованиями», «войнами правок», использованием кукол, личными выпадами и оскорблениями, преследованием участников, неэтичным и деструктивным поведением, недопустимым (вступающим в противоречие с правилом «Чем не является Википедия» или похожим на имя другого участника) названием учётной записи, доведением до абсурда и игрой с правилами.

Лічу мой блок перавышэннем праў адміністратара і карай за часам не вельмі якасныя артыкулы.

І ў канцы дабаўлю, што да праўкі трэба рабіць каментарый, каб былі зразумелыя вашыя дзеянні.

А дзвюх незначных парушенняў недастаткова для блакавання. З павагай да супольнасці, Севастополец (размовы) 21:38, 14 мая 2018 (MSK)[адказаць]

У артыкуле Софія Кавалеўская зноў крыніцы перакручваеце. --JerzyKundrat (размовы) 09:55, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Неўказанне крыніц-не падстава для блакавання. Крыніцу ўказаў. З павагай, Севастополец (размовы) 10:02, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Фальсіфікат адтуль я таксама прыбраў, з Вашага дазволу. --JerzyKundrat (размовы) 10:05, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Софія ?

Маю першую дачку, у свой час, назваў Соф'я, а не Сафія. Ведаю, што шмат людзей заўжды папраўляюць: "Марына, а не Марыя; Наталля, а не Наталія" і г.д. Накіруйце, калі ласка, на беларускамоўны правапіс «СОФІІ», акрамя тарашкевіцкай старонкі. Dehty (размовы) 13:04, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Вы хочаце, каб я перайменаваў? Якую назву прапануеце? Старонка ужо была перавераная адміністратарам, таму патрэбна паясніць. З павагай, Севастополец (размовы) 14:59, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Мне цікава наколькі беларускі правапіс прасунуўся "наперад" :) . Магчыма на форуме хто ведае. Dehty (размовы) 19:43, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]
"Кавалеўская Софія" згодна з БелЭн, т.7, с.392 (можна дадаць крыніцу ў артыкул). Софія адзін з магчымых варыятнаў напісання, для некаторых можа сустракацца.--Artsiom91 (размовы) 20:19, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякую, Artsiom91. Хоць якое-небудзь абгрунтаванне з'явілася. Але я так мяркую, што дадзены выпадак - выключэнне з правілаў (накшталт памылак у метрыках). Адказваць неабавязкова, то - менавіта маё меркаванне. Dehty (размовы) 01:18, 17 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Спадар Арцём, можа быць, ў БелЭн ёсць яе імя па-бацьку? Я не магу нідзе знайсці. З павагай, Севастополец (размовы) 09:32, 17 мая 2018 (MSK)[адказаць]
І, так як вы разбіраецесь ў шаблонах, можа быць знойдзеце час для шаблона Шаблон:Раён Масквы. Наперад дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 09:59, 17 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Імя па бацьку ў БелЭн няма, магчыма яно ўвогуле адсутнічае. Шаблон зараз не перакладу, можаце пакінуць запыт на старонцы Вікіпедыя:Тэхнічныя патрэбы, тады пры магчымасці да яго вярнуся.--Artsiom91 (размовы) 10:23, 17 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Спрабую сам, як-та я ўжо перакладаў шаблон {{Палітыка паводле гадоў}}. Дзякуй за адказ. З павагай, Севастополец (размовы) 10:51, 17 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Звяртаю Вашу ўвагу, што параметры ў нашых шаблонах і тарашкевіцкіх розныя, як і некаторыя словы (літоўская <> летувіская, раёна <> раёну). --Artificial123 (размовы) 10:00, 18 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Я ведаю, ў мяне не было часу, але цяпер я пераклаў, Artificial123. З павагай, Севастополец (размовы) 10:06, 18 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка пазначайце крыніцы, адкуль бярэце тэксты

Калі ласка, згодна агульных правіл Вікіпэдыі, пазначайце крыніцы, калі вы перакладаеце з іншых разьдзелаў вікі. Проста устаўляйце ў поле Тлумачэньне Url спасылку артыкула. Накшталат: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Віктар_Бялевіч І крыніца сама аўтаматам падцягнецца. Дзякуй. --Raviaka Ruslan (размовы) 18:23, 7 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Брамнік

Слова лічыцца састарэлым і не ставіцца да спорту. --JerzyKundrat (размовы) 00:43, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за выпраўленне, глянуў у слоўнік - сапраўды. З павагай, Севастополец (размовы) 00:47, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, спадар JerzyKundrat, а што рабіць з брамнік (футбол), брамнік (гандбол), брамнік (хакей)? З павагай, Севастополец (размовы) 00:52, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Пераносіць пад Варатар (футбол), Варатар (гандбол), Варатар (хакей). --JerzyKundrat (размовы) 09:46, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
У мяне мабільная версія, пераносьце самі. З павагай, Севастополец (размовы) 14:01, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
А слова брама ўвогуле трэба за дапамогай бота пераносіць ў «вароты». З павагай, Севастополец (размовы) 14:06, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Ну Вы хлопцы даеце, «састарэлы». Бярэм самае простае - Google (25. 000 «брамнікаў» супраць 9.050 «варатароў»), Яндэкс (29.000 «брамнікаў» супраць 8.000 «варатароў») і г.д. Дарэчы, Павел Баранаў, калі абмяркоўвалася гэтае пытанне ў спартыўным асяроддзі, адзначыў, што ўжывае гэтае слова, толькі таму, што «варатар» ёсць у слоўніку Крапівы, а сучаснага слоўніка спартыўнай тэрміналогіі няма. А слоўніку Крыпівы ўжо 65 год!!! Таму вельмі цяжка сказаць, хто «састарэў», слоўнік ці слова.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:00, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Google выдае спасылкі ня толькі на аўтырытэтныя крыніцы, а нам патрэбны менавіта апошнія. --JerzyKundrat (размовы) 15:05, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Прашу рукамі не мяняць у тэксце артыкулаў "брамніка" на "варатара". Гэта, як і для катэгорый, справа для бота. Ды і неабходнасць гэтай працы зусім невідавочная (па факце, няма ніякай неабходнасці).--Artsiom91 (размовы) 22:32, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Яшчэ раз прашу аднатыпна не мяняць адно слова на іншае масава рукамі, інакш Вы можаце быць заблакаваныя.--Artsiom91 (размовы) 00:30, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Паважаны удзельнік:Artsiom91, я пераношу "брамнік, гандбол" у "варатар (гандбол)", а не "брамнік" у "варатар". Яшчэ 4 праўкі, і я закончу гэту працу. Дзякуй за разуменне. З павагай, Севастополец (размовы) 00:35, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Працу па замене косак на дужкі ў стандартных спалучэннях таксама можа выконваць бот. Тое, што Вы робіце — тэхнічная праца, якая ў выпадку масавасці павінна рабіцца аўтаматычна. А ў дадзеным выпадку яшчэ істотна, што слова "брамнік" часта ўжываецца і не можа лічыцца памылкай, кансэнсусу супольнасці на гэты конт няма, таму замена можа быць проста бессэнсоўнай, калі заўтра на падставе новых крыніц вырашым, што ўсё ж варта пісаць "брамнік". Пра гандбалістаў можаце сконычць, але да футбалістаў дакладна прашу не прыступаць.--Artsiom91 (размовы) 00:39, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, я больш не буду займацца выпраўленнем спасылак. З футболам можа разабрацца бот, адзінае, што яшчэ трэба зрабіць, гэта перайменаваць "брамнік (футбол)" у "варатар (футбол)". Зараз зраблю гэта і закончу працу з гэтай тэмай. З павагай, Севастополец (размовы) 00:48, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Шаноўны Artsiom91, а вы не ведаеце, мы толькі у беларусаў, украінцаў і малдаван імя па-бацьку пішам? З павагай, Севастополец (размовы) 01:31, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Пішам усходнеславянскае імя па бацьку для ўсіх, у каго яно ёсць. Калі яно вядома, зразумела.--Artsiom91 (размовы) 01:38, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 01:49, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, не выдаляйце часткі рэплік, а дапісвайце ніжэй новыя абставіны. Магчыма таксама закрэсліваць з дапамогай <s>...</s> з новымі датай і подпісам.--Artsiom91 (размовы) 18:10, 22 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Снегур і іншыя

Малдаване не славяне, калі Вы не ведалі. --Artificial123 (размовы) 09:00, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Размовы:Нікалае Васільевіч Цімофці. Віт; размовы 11:30, 29 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Шаблон "Пішу"

Пісаў тры месяцы таму, але Вы напэўна не заўважылі, таму паўтаруся. Шаблон {{пішу}} прызначаны для таго, каб папярэдзіць іншых удзельнікаў аб тым, што зараз вядзецца праца, і праўкі могуць прывесці да канфліктаў рэдагавання. Яго рэкамендуецца ўжываць, калі артыкул пачаў пісацца і літаральна праз некалькі хвілін ці адзін будзе дапісаны. Шаблон гэты не варта трымаць болей двух дзён — пры перавышэнні іншыя ўдзельнікі могуць смела выдаляць шаблон і правіць на свой густ. Калі Вы проста хочаце неяк "не забыць" старонку і вярнуцца да яе пазней (праз тыдні/месяцы, а не хвіліны/гадзіны), то лепш выкарыстоўваць іншыя спосабы, напрыклад ствараць пералікі ў сваёй уласнай прасторы.--Artsiom91 (размовы) 23:42, 22 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Правілы наймення

Вітаю. Падкажыце, калі ласка, дзе можна даведацца пра такія ідыёцкія правілы? :) Чэмпіянат свету па футболе 2018 (склады каманд) --Kalinowski (размовы) 09:27, 24 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Добры дзень. Калі ёсць іншыя правілы, калі ласка, але пакуль падобных артыкулаў у bewiki не бачыў, таму паглядзеў у ruwiki ды ukwiki. З павагай, Севастополец (размовы) 12:01, 24 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]