Дыялекты беларускай мовы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 15: Радок 15:
** [[Полацкая група дыялектаў]] — заходняя і цэнтральная часткі Віцебскай вобласці і паўночны захад Магілёўскай вобласці
** [[Полацкая група дыялектаў]] — заходняя і цэнтральная часткі Віцебскай вобласці і паўночны захад Магілёўскай вобласці
** [[Усходне-Магілёўская група дыялектаў]] — усход і частка цэнтра Магілёўскай вобласці
** [[Усходне-Магілёўская група дыялектаў]] — усход і частка цэнтра Магілёўскай вобласці
* [[Сярэднебеларускія дыялекты]] — паласа праз поўнач Гарадзенскай, цэнтр Мінскай, паўднёвы захад Магілёўскай і паўночны ўсход Гомельскай абласцей
* [[Сярэднебеларускія дыялекты]] — паласа праз поўнач Гродзенскай, цэнтр Мінскай, паўднёвы захад Магілёўскай і паўночны ўсход Гомельскай абласцей
* [[Паўднева-заходні дыялект беларускай мовы|Паўднева-заходні дыялект]] — Гарадзенская вобласць, поўдзень Мінскай вобласці і Гомельскай вобласці
* [[Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы|Паўднёва-заходні дыялект]] — Гродзенская вобласць, поўдзень Мінскай вобласці і Гомельскай вобласці
** [[Гарадзенска-Баранавіцкая група дыялектаў]]— Гарадзенская вобласць і поўнач Брэсцкай вобласці
** [[Гарадзенска-Баранавіцкая група дыялектаў]]— Гродзенская вобласць і поўнач Брэсцкай вобласці
** [[Слуцкая група дыялектаў]] — поўдзень і паўднёвы ўсход Мінскай вобласці, Гомельская вобласці
** [[Слуцкая група дыялектаў]] — поўдзень і паўднёвы ўсход Мінскай вобласці, Гомельская вобласці
** [[Мазырская група дыялектаў]] — поўдзень Гомельскай вобласці
** [[Мазырская група дыялектаў]] — поўдзень Гомельскай вобласці

Версія ад 15:06, 7 ліпеня 2018

Дыялекты беларускай мовы[1]:      Паўночна-ўсходні      Паўднёва-заходні      Сярэднебеларускія гаворкi
     Палескія (заходнепалескія) гаворкі
Лініі:
     Мяжа беларускіх гаворак (1903, Карскі)      Усходняя мяжа заходняй групы рускіх гаворак (1967, Захарава, Арлова)      Мяжа беларускіх і ўкраінскіх гаворак (1980, Беўзенка)

Беларуская народна-дыялектных мова падзяляецца вучонымі на два асноўных дыялекты, паўночна-усходні дыялект і паўднёва-заходні дыялект, падзеленых пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі. Гаворкі беларускай народна-дыялектнай мовы адрозніваюцца адзін ад аднаго лексікай, характарам акання, наяўнасцю цвёрдага «Р» ва ўсякім становішчы або ў пэўных умовах, або змешваннем цвёрдага «Р» з мяккім, наяўнасцю або адсутнасцю дыфтонгаў, дзекання і цекання, змешвання «Ч» і «Ц» і г. д., а таксама ўяўляюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.

Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук Яўхім Карскі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук БССР сумесна з Беларускім Дзяржаўным універсітэтам і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах БССР. На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», не ўсе мовы свету і нават не ўсе мовы Еўропы маюць такія падрабязныя і добра зафіксаваныя навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі.

У Беларусі таксама існуе такая з'ява, як трасянка. Гэта — размоўная мова з пераважна рускай лексікай-слоўнікам, але беларускай граматыкай і фанетыкай. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў публіцыстыку. Літаратурная беларуская мова выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай.

Класіфікацыя беларускіх дыялектаў

Для беларускай мовы вылучаюць наступныя асноўныя групы дыялектаў[2]:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская мова: энцыклапедыя // Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — C. 55.
  2. Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.; Э91 Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.:іл. ISBN 5-85700-014-9