Юрый Мікалаевіч Гарбуноў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 4: Радок 4:
|партрэт = Финал Голос. Дiти 4. Юрий Горбунов.jpg
|партрэт = Финал Голос. Дiти 4. Юрий Горбунов.jpg
|род дзейнасці = [[шоумэн]], тэле[[вядучы]], [[Акцёр|акцёр]]
|род дзейнасці = [[шоумэн]], тэле[[вядучы]], [[Акцёр|акцёр]]
|дата нараджэння = 24 жніўня 1970
|дата нараджэння =
|год нараджэння = 1970
|месца нараджэння =
|месца нараджэння = [[Новы Раздзіл]], [[Львоўская вобласць|Львоўская вобл.]], [[Украіна]]
|дата смерці =
|дата смерці =
|год смерці =
|год смерці =
|месца смерці =
|месца смерці =
}}
}}
{{Цёзкі2|Гарбуноў}}

'''Гарбуноў Юрый Мікалаевіч''' (нар. {{ДН|24|8|1970}}, [[Новы Раздзіл]], [[Украіна]]) — украінскі тэлевядучы, акцёр і шоумэн, Заслужаны артыст Украіны.
'''Юрый Мікалаевіч Гарбуноў''' (нар. {{ДН|24|8|1970}}, [[Новы Раздзіл]], [[Украіна]]) — украінскі тэлевядучы, акцёр і шоумэн, Заслужаны артыст Украіны.


== Біяграфія і кар'ера ==
== Біяграфія і кар'ера ==
Радок 48: Радок 47:
* 2018 — Выкрадзеная прынцэса: Руслан і Людміла — ''Кот Вучоны''
* 2018 — Выкрадзеная прынцэса: Руслан і Людміла — ''Кот Вучоны''


{{DEFAULTSORT:Гарбуноў Юрый Мікалаевіч}}
[[Катэгорыя:Шоумэны]]
[[Катэгорыя:Шоумэны]]
[[Катэгорыя:Тэлевядучыя Украіны]]
[[Катэгорыя:Тэлевядучыя Украіны]]

Версія ад 14:42, 8 ліпеня 2018

Юрый Мікалаевіч Гарбуноў
укр.: Ю́рій Микола́йович Горбуно́в
Род дзейнасці шоумэн, тэлевядучы, акцёр
Дата нараджэння 24 жніўня 1970(1970-08-24) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Кацярына Аляксандраўна Асадчая[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт 1plus1.ua/pro-kanal/vedu…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Мікалаевіч Гарбуноў (нар. 24 жніўня 1970, Новы Раздзіл, Украіна) — украінскі тэлевядучы, акцёр і шоумэн, Заслужаны артыст Украіны.

Біяграфія і кар'ера

Нарадзіўся ў горадзе Новы Раздзіл Львоўскай вобласці. Вырас на Івана-Франкоўшчыне. У 1992 годзе скончыў Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва імя І. Карпенка-Карага.

Пасля заканчэння інстытута пяць гадоў працаваў у драматычным тэатры ў Івана-Франкоўску. Потым пераехаў у Кіеў. У 1997-1998 гг. быў памочнікам рэжысёра ў цэнтры «Арт-Велес», рэжысёрам клуба «Галівуд». Паралельна ў 1998 г. на канале УТ-1 вёў праграму «Три крапки», а ў 1999-м — «Щасливий дзвінок», якая стала для яго дэбютам у прамым эфіры.

У 2000 г. пачаў працаваць на Новым канале. Быў вядучым праграмы «Пад'ём», за якую разам са сваёй партнёркай Машай Ефрасінінай у 2002 г. быў удастоены прэміі «Тэлетрыумф» у намінацыі «Лепшае тэлевізійнае шоу». Таксама вёў сямейнае шоу «Гатовы на ўсё», шоу «Адзін за ўсіх» і «Цяпер ты ў арміі». У 2005 г. — вядучы праграмы «Пытанне для чэмпіёнаў» на канале СТБ. У чэрвені 2006 года прыйшоў на тэлеканал 1+1, дзе з Марычкай Падалкай пачаў весці інфармацыйна-забаўляльную ранішнюю праграму «Сняданак». З тых часоў з'яўляецца тэлевядучым канала 1+1.

Быў нязменным вядучым ўсіх сезонаў рэйтынгавага шоў «Танцы з зоркамі», за якое ў 2007 і 2008 гадах разам з Цінай Караль атрымаў яшчэ дзве прэміі «Тэлетрыумф». Таксама быў вядучым шоў «Смакуем», «Зорка + Зорка» і «Суперзорка» на канале 1+1. З верасня 2010 года — адзін з вядучых эксперыментальнага гумарыстычнага шоў «ГПУ» на канале 1+1. У снежні 2011 года — вядучы шоу «Прыгажосць па-ўкраінску». У 2012 годзе вёў гульнявое шоу «Я люблю Украіну». З лютага 2013 года — вядучы забаўляльнага «ПРОСТА шоу». Восенню 2013 года на канале 1+1 стартуе кулінарнае шоў «Вялікі пякарскі турнір», вядучым якога стане Юрый Гарбуноў. З 11 кастрычніка 2015 года — член журы ў шоу "Маленькія гіганты" на 1+1.

1 снежня 2015 года стаў заслужаным артыстам Украіны.

Фільмаграфія

  • 2003 — Заўтра будзе заўтра (Украіна, Расія) — Мікалай, сельскі міліцыянт
  • 2003 — Неба ў гарошак
  • 2006 — Ваўчыца (Украіна) — акушер-гінеколаг
  • 2006 — Кактус і Алена (Расія, Украіна) — Маручок, маёр міліцыі
  • 2008 — Роман выхаднога дня (Украіна) — супрацоўнік агенцтва рытуальных паслуг
  • 2009 — Важкая падстава для забойства — эпізод
  • 2009 — Даярка з Хацапетаўкі 2: Выклік долі (Расія, Украіна) — эпізод
  • 2009 — Яе сэрца (Украіна) — Барыс Сямёнавіч, дырэктоар атэлье
  • 2009 — Чырвоная шапачка — Шарль Пэро
  • 2010 — Толькі каханне
  • 2011 — Пончык Люся (Расія, Украіна) — адвакат
  • 2015 — Апошні маскаль — Іван, дядзька Валеры
  • 2016 — Апошні маскаль. Судны дзень — Іван, дядзька Валеры / Дзмітры, бацька Валеры
  • 2016 — Сяло на мільён — Айцец Любамір
  • 2018 — Сувенір з Адзесы — Яша Цукер

Дубляж

  • 2009 — Місія Дарвіна — крот Сліпко
  • 2016 — Співай — Бастер Мун
  • 2017 — Фердинанд — бык Фердынанд
  • 2018 — Выкрадзеная прынцэса: Руслан і Людміла — Кот Вучоны