Гродзенскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне, вікіфікацыя |
VladimirZhV (размовы | уклад) →Літаратура: дапаўненне |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
⚫ | |||
* {{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыкл. даведнік|адказны=Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. [[Барыс Іванавіч Сачанка|Б. І. Сачанка]] (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=243|старонак=800|isbn=985-11-0026-9|тыраж=5000}} |
|||
⚫ | |||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 20:16, 10 ліпеня 2018
Гродзенскае ўзвышша (польск.: Wzgórza Sokólskie) — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады.
Геаграфічнае становішча
Займае частку Гродзенскай вобласці Беларусі з г. Гродна. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Нёманскай нізінай, на поўдні — з Ваўкавыскім узвышшам. На захадзе адгор’і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю Польшчы, дзе вядомы пад назвай Саколкаўскае ўзвышша. На ўсходе мяжуе са Скідзельскай нізінай.[1] Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247 м над узроўнем мора. Працягласць з поўначы на поўдзень 70 км, з захаду на ўсход — каля 40 км.[1]
Рэльеф
У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі ледавікі не менш як чатырох зледзяненняў. Вылучаюцца асобныя канцова-марэнныя грады — Капцёўская, Магілянская, Кулеўская, Дуброўская і іншыя. Сустракаюцца марэнныя раўніны (Індурская і Раціцкая, вышыня 180—210 м) і плато. На ўсходзе ўзвышша праходзіць даліна прарыву Нёмана.
Гродзенскае ўзвышша мае пераважна хвалістую паверхню з невялікімі ўзгоркамі-астанцамі. Найбольшая вышыня 247 м (за 12 км на поўдзень ад Гродна), над урэзам Нёмана прыўзнята на 157 м. На ўскраінах пашыраны буйны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф з амплітудай вышынь да 20—25 м. Града прарэзана шырокай далінай Нёмана і яго прытока Ласосны, да якой з усходу каля Гродна падыходзіць больш вузкая даліна прарыву Нёмана (шырыня рэчышча 50—100 м), што ўтварылася на ўчастку марэннага завалу ледавіковай лагчыны і прадаліны Нёмана старажытнымі ледавікамі. Па берагах даліны глыбокія яры (равы), адзін з якіх — Калодзежны Роў аб’яўлены помнікам прыроды. Будова даліны Нёмана складаная, вылучаюцца верхняя і 8 лакальных тэрас, 3 поймавыя ўзроўні.
Уздзеянне бярэзінскага ледавіка на подсцільныя пароды прывяло да ўзнікнення каля Гродна вялікіх ледавіковых лагчын з адзнакамі днішча да −167,5 м, магутных мелавых гляцыядыяліраў і буйных адорвеняў. Канчатковае фарміраванне канцова-марэнных град (Капцёўскай, Магілянскай, Кулеўскай, Дуброўскай і інш.) адбылося ў сярэднім антрапагене ў час дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Паўночная і паўночна-заходняя часткі ўзвышша — маламагутныя краявыя ўтварэнні (камы) паазерскага ледавіка.
Флора
Лясы хваёвыя са значнай прымешкай дубу, клёну, ясеню, ліпы. У даліне Нёмана на схілах буйных яраў растуць барбарыс, глог, шыпшыннік, у поймах рэчак — вярба, бяроза, вольха.
Гаспадарчае асваенне
Пад раллёй каля 40 %, пад лесам 9 % тэрыторыі. Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.
Зноскі
- ↑ а б Гродненская краевая ледниковая возвышенность (руск.)
Літаратура
- Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 56—57.
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 243. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.