Гродзенскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: дапаўненне
Радок 19: Радок 19:


== Гаспадарчае асваенне ==
== Гаспадарчае асваенне ==
[[Глеба|Глебы]] на ўзвышшы пераважна [[Дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]]<ref name="bl">{{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыкл. даведнік|адказны=Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. [[Барыс Іванавіч Сачанка|Б. І. Сачанка]] (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=243|старонак=800|isbn=985-11-0026-9|тыраж=5000}}

Пад раллёй каля 40 %, пад лесам 9 % тэрыторыі. Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.
</ref>. Пад раллёй каля 40 %, пад [[лес]]ам 9 % тэрыторыі<ref name="bl" />. Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 20:20, 10 ліпеня 2018

Гродзенскае ўзвышша

Гродзенскае ўзвышша (польск.: Wzgórza Sokólskie) — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады.

Геаграфічнае становішча

Займае частку Гродзенскай вобласці Беларусі з г. Гродна. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Нёманскай нізінай, на поўдні — з Ваўкавыскім узвышшам. На захадзе адгор’і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю Польшчы, дзе вядомы пад назвай Саколкаўскае ўзвышша. На ўсходе мяжуе са Скідзельскай нізінай.[1] Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247 м над узроўнем мора. Працягласць з поўначы на поўдзень 70 км, з захаду на ўсход — каля 40 км.[1]

Рэльеф

У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі ледавікі не менш як чатырох зледзяненняў. Вылучаюцца асобныя канцова-марэнныя грады — Капцёўская, Магілянская, Кулеўская, Дуброўская і іншыя. Сустракаюцца марэнныя раўніны (Індурская і Раціцкая, вышыня 180—210 м) і плато. На ўсходзе ўзвышша праходзіць даліна прарыву Нёмана.

Гродзенскае ўзвышша мае пераважна хвалістую паверхню з невялікімі ўзгоркамі-астанцамі. Найбольшая вышыня 247 м (за 12 км на поўдзень ад Гродна), над урэзам Нёмана прыўзнята на 157 м. На ўскраінах пашыраны буйны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф з амплітудай вышынь да 20—25 м. Града прарэзана шырокай далінай Нёмана і яго прытока Ласосны, да якой з усходу каля Гродна падыходзіць больш вузкая даліна прарыву Нёмана (шырыня рэчышча 50—100 м), што ўтварылася на ўчастку марэннага завалу ледавіковай лагчыны і прадаліны Нёмана старажытнымі ледавікамі. Па берагах даліны глыбокія яры (равы), адзін з якіх — Калодзежны Роў аб’яўлены помнікам прыроды. Будова даліны Нёмана складаная, вылучаюцца верхняя і 8 лакальных тэрас, 3 поймавыя ўзроўні.

Уздзеянне бярэзінскага ледавіка на подсцільныя пароды прывяло да ўзнікнення каля Гродна вялікіх ледавіковых лагчын з адзнакамі днішча да −167,5 м, магутных мелавых гляцыядыяліраў і буйных адорвеняў. Канчатковае фарміраванне канцова-марэнных град (Капцёўскай, Магілянскай, Кулеўскай, Дуброўскай і інш.) адбылося ў сярэднім антрапагене ў час дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Паўночная і паўночна-заходняя часткі ўзвышша — маламагутныя краявыя ўтварэнні (камы) паазерскага ледавіка.

Флора

Лясы хваёвыя са значнай прымешкай дубу, клёну, ясеню, ліпы. У даліне Нёмана на схілах буйных яраў растуць барбарыс, глог, шыпшыннік, у поймах рэчак — вярба, бяроза, вольха.

Гаспадарчае асваенне

Глебы на ўзвышшы пераважна дзярнова-падзолістыя[2]. Пад раллёй каля 40 %, пад лесам 9 % тэрыторыі[2]. Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.

Зноскі

  1. а б Гродненская краевая ледниковая возвышенность (руск.)
  2. а б Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 243. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 56—57.
  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 243. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі