Здарэнне з Як-40 над Растовам-на-Доне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 49: Радок 49:
[[Катэгорыя:Авіякатастрофы]]
[[Катэгорыя:Авіякатастрофы]]
[[Катэгорыя:Растоў-на-Доне]]
[[Катэгорыя:Растоў-на-Доне]]
[[Катэгорыя:Падзеі 13 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Кастрычнік 1977 года]]
[[Катэгорыя:Катастрофы ў Расіі]]

Версія ад 16:34, 14 ліпеня 2018

Рэйс 75 Аэрафлота
Як-40К кампаніі Аэрафлот. Першыя два ілюмінатара размешчаныя на грузавым люку
Як-40К кампаніі Аэрафлот. Першыя два ілюмінатара размешчаныя на грузавым люку
Агульныя звесткі
Дата 13 кастрычніка 1977 года
Характар Выбуховая дэкампрэсія
Прычына Няякаснае зачыненне грузавога люка
Месца Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у Растова-на-Доне (РСФСР, СССР)
Паветранае судна
Мадэль Як-40К
Авіякампанія Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка Аэрафлот (Паўночна-Каўказскае УГА, Растоўскі ААТ)
Пункт вылету Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка Растоў-на-Доне
Пункт прызначэння Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Мікалаеў
Рэйс 75
Бартавы нумар СССР-87948
Дата выпуску 8 чэрвеня 1976
Пасажыры 18
Экіпаж 4
Загінулыя 2
Выжылых 20

Здарэнне з Як-40 над Роставым-на-Донуавіяцыйнае здарэнне з чалавечымі ахвярамі, якое адбылося 13 кастрычніка 1977 года ў небе ў раёне Растова-на-Доне з самалётам Як-40К авіякампаніі Аэрафлот. У лёце ў самалёта адчынілася дзверы грузавога адсека, у выніку чаго загінулі два пасажыры.

Самалёт

Як-40К (К — канверсоўны варыянт, для грузапасажырскіх перавозак) з бартавым нумарам 87948 (завадскі — 9621245, серыйны — 45-12) быў выпушчаны Саратаўскім авіяцыйным заводам 8 чэрвеня 1976 года і перададзены Міністэрству грамадзянскай авіяцыі, якое да 10 чэрвеня[1] скіравала яго ў Растоўскі авіяатрад Паўночна-Каўказскага кіравання грамадзянскай авіяцыі. Усяго на момант катастрофы авіялайнер меў 2486 гадзін налёту і 1704 пасадкі[2].

Здарэнне

Самалёт выконваў рэйс 75 па маршруце Растоў-на-ДонеМікалаеў, а пілатаваў яго экіпаж, што складаўся з камандзіра (КПС) В. І. Коласава, другога пілота А. І. Гладковай і бортмеханіка В. А. Івашчанкі. У салоне працавала сцюардэса З. А. Лебедзева. Усяго на борце знаходзіліся 18 пасажыраў[2].

Самалёт выканаў узлёт і пачаў набор вышыні, а потым пачаў выконваць першы разварот. Нечакана пры праходжанні вышыні 250—300 метраў адкрыўся грузавы люк, што знаходзіцца на левым боку, і зафіксаваўся ў верхнім становішчы. Да люка былі прымацаваны 2-і і 3-і левыя рады сядушак (месцы 2а, 2б, 3а і 3б), якія сарвала з мацаванняў і выцягнула вонкі, дзе яны перавярнуліся і павіслі на люку амаль «верх нагамі». Жанчына і яе шасцігадовы сын, якія сядзелі ў трэцім радзе (месцы 3б і 3а адпаведна), выпалі з сядушак, бо ў дзіцяці рамень быў адрэгуляваны на дарослага, а ў маці рамень быў прымацаваны нестандартным нітам і саскочыў з мацавання. Мужчына, які сядзеў у другім радзе, (месца 2а) застаўся ў сядні і правісеў знадворку ўвесь лёт. У 07:16 экіпаж даклаў на зямлю пра надзвычайнае становішча і пачаў выконваць заход на пасадку малым колам. Калі самалёт крануў палосы і падчас прабегу зменшыў хуткасць, набягаючы струмень паветра таксама зменшыўся, таму грузавы люк апусціўся, пасля чаго пасажыры змаглі ўцягнуць віслага на ім мужчыну ўнутр і зрабіць пацярпеламу дапамогу. Акрамя маці з сынам, якія разбіліся пры ўдары аб зямлю, больш ніхто на борце не загінуў[2].

31 кастрычніка 1979 года дадзены самалёт патрываў аварыю ў Краснадарскім краі пры змушанай пасадцы па-за аэрадромам і атрымаў пашкоджанні, якія выключалі яго далейшую эксплуатацыю[3].

Прычыны

Як паказала расследаванне, удзень раней (12 кастрычніка) борт 87948 выконваў грузавы рэйс, пры гэтым пасажырскія сядушкі былі зняты. Калі грузавы рэйс быў выкананы, тэхнікі Растоўскага аэрапорта перарабілі самалёт назад у пасажырскі варыянт, для чаго зноў усталявалі ў салоне крэслы. Аднак падчас гэтых прац быў няякасна зачынены грузавы люк, а потым тэхнічны персанал не пракантраляваў стан ручак зачынення. Экіпаж у сваю чаргу не праверыў сігналізацыю грузавога люка. У выніку ў лёце на вышыні 250—300 метраў рознасць ціскаў усярэдзіне і знадворку самалёта дасягнула 25—30 мм рт.сл., пасля чаго выштурхнула вонкі грузавы люк[2].

Зноскі

  1. Яковлев Як-40К Бортовой №: CCCP-87948. Russianplanes.net. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013. Праверана 19 чэрвеня 2013.
  2. а б в г Чрезвычайное происшествие с Як-40 Северо-Кавказского УГА в районе а/п Ростов-на-Дону. airdisaster.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013. Праверана 19 чэрвеня 2013.
  3. Авария Як-40 Северо-Кавказского УГА близ Тихорецка (борт СССР-87948), 31 октября 1979 года. (руск.). AirDisaster.ru. Праверана 11 лістапада 2014.