Эдэн Азар: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
шаблон |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др вікіфікацыя з дапамогай AWB |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
|2007 — 2009|{{Сцяг Бельгіі|20px}} [[Зборная Бельгіі па футболе|Бельгія (да 19)]]|11 (6) |
|2007 — 2009|{{Сцяг Бельгіі|20px}} [[Зборная Бельгіі па футболе|Бельгія (да 19)]]|11 (6) |
||
|2008 — |{{Сцяг Бельгіі|20px}} [[Зборная Бельгіі па футболе|Бельгія]]|82 (21) }} |
|2008 — |{{Сцяг Бельгіі|20px}} [[Зборная Бельгіі па футболе|Бельгія]]|82 (21) }} |
||
|медалі = |
|||
{{турнір|[[Чэмпіянат свету па футболе|Чэмпіянаты свету]]}} |
|||
{{медаль|Бронза|[[Чэмпіянат свету па футболе 2018|Расія 2018]]}} |
|||
|абнаўленне даных пра клуб = 6 лістапада 2017 |
|абнаўленне даных пра клуб = 6 лістапада 2017 |
||
|абнаўленне даных пра зборную = 10 лістапада 2017 |
|абнаўленне даных пра зборную = 10 лістапада 2017 |
Версія ад 18:58, 14 ліпеня 2018
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 студзеня 1991[1][2][…] (33 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Бельгія | |||||||||||||||
Рост | 175 см[4] | |||||||||||||||
Вага | 79 кг[5] | |||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Чэлсі | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдэн Азар (фр.: Eden Hazard; нар. 7 студзеня 1991, Ла-Луўер, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Вельмі добра развіты тэхнічна.
Кар’ера
«Ліль»
У 2005 годзе Эдэн папоўніў моладзевы склад «Ліля», у сезоне 2007/08 згуляў за яго свае першыя 4 матчы на дарослым узроўні. З наступнага сезона замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў найлепшым маладым іграком чэмпіянату. У сезоне 2009/10 ізноў быў прызнаны найлепшым маладым іграком, а таксама ўвайшоў у сімвалічную зборную паводле вынікаў сезону. У сезоне 2010/11 разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Францыі, забіўшы 7 мячоў і зарабіўшы 9 асістэнсцкіх балаў, а таксама быў прызнаны найлепшым іграком Францыі сезону, зноў апынуўшыся ў сімвалічнай зборнай чэмпіянату. Яшчэ ў канцы 2010 года ім сталі цікавіцца вядучыя клубы розных краін, у маі ж чуткі аб яго пераходзе сталі ўсё часцей з’яўляцца ў прэсе.
28 мая 2012 года ў сваім «твітэры» абвясціў аб пераходзе «да пераможцаў Лігі чэмпіёнаў». Як меркавалася, гэта быў лонданскі «Чэлсі»[6].
«Чэлсі»
4 чэрвеня 2012 года 21-гадовы ігрок зборнай Бельгіі ўзгадніў умовы асабістага кантракту з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Азар далучыўся да клуба ў ліпені, калі ўсе ігракі вярнуліся да перадсезонных трэніровак[7].
Міжнародная кар’ера
19 лістапада 2008 года ва ўзросце 17 гадоў дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Люксембурга. 7 кастрычніка 2011 года забіў свой першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Казахстана ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2012, куды зборная Бельгіі ў выніку прабіцца не здолела.
Дасягненні
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Англіі: 2018
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі Еўропы: 2013
Зноскі
- ↑ Eden Hazard // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eden Hazard // FBref.com
- ↑ FBref.com
- ↑ https://www.realmadrid.com/en/football/squad/eden-hazard
- ↑ https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/eden-hazard
- ↑ Азар: перехожу к победителям Лиги чемпионов. championat.com
- ↑ Трансфер в Челси. chelsea-fc.ru
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдэн Азар
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)