Алег Антонавіч Лойка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3: Радок 3:
|Вядомы як = паэт, пісьменнік, крытык, літаратуразнавец
|Вядомы як = паэт, пісьменнік, крытык, літаратуразнавец
}}
}}
{{цёзкі2|Лойка}}
'''Алег Антонавіч Лойка''' ({{ДН|1|5|1931}}, {{МН|Слонім||горад Слонім}} — {{ДС|19|11|2008}}, {{МС|Слонім||}}) — беларускі [[паэт]], [[пісьменнік]] і [[літаратуразнавец]]. Член-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН Беларусі]].
'''Алег Антонавіч Лойка''' ({{ДН|1|5|1931}}, {{МН|Слонім||горад Слонім}} — {{ДС|19|11|2008}}, {{МС|Слонім||}}) — беларускі [[паэт]], [[пісьменнік]] і [[літаратуразнавец]]. Член-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН Беларусі]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і фельчара. Скончыў [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічны факультэт]] [[БДУ]] (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1956). З 1956 — выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 — загадчык кафедры БДУ. У 1991—1996 гадах — дэкан [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічнага факультэта]] [[БДУ]]. Кіраваў універсітэцкім аб'яднаннем «Узлёт» (1964—1989).
Нарадзіўся ў сям’і фельчара. Скончыў [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічны факультэт]] [[БДУ]] (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1956). З 1956 — выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 — загадчык кафедры БДУ. У 1991—1996 гадах — дэкан [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічнага факультэта]] [[БДУ]]. Кіраваў універсітэцкім аб’яднаннем «Узлёт» (1964—1989).


У апошнія гады жыцця жыў у Слоніме. Быў жанаты, меў дачку Антаніну, сына [[Павел Алегавіч Лойка|Паўла]] і ўнукаў Віталя, Алега і Надзею.
У апошнія гады жыцця жыў у Слоніме. Быў жанаты, меў дачку Антаніну, сына [[Павел Алегавіч Лойка|Паўла]] і ўнукаў Віталя, Алега і Надзею.
Радок 15: Радок 16:
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў [[П. Верлен]]а «У месяцавым ззянні» (1974), [[І. В. Гётэ]] «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. [[перакладчык]] і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў [[П. Верлен]]а «У месяцавым ззянні» (1974), [[І. В. Гётэ]] «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. [[перакладчык]] і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.


Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «[[Новая зямля, паэма|Новая зямля]]» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з [[Н. Перкін]]ым, 1963), на IX з'езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з [[В. Чамярыцкі]]м, [[А. Коршунаў|А. Коршунавым]], 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з [[С. Александровіч]]ам і [[В. Рагойша]]м, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).
Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «[[Новая зямля, паэма|Новая зямля]]» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з’езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з [[Н. Перкін]]ым, 1963), на IX з’езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з [[В. Чамярыцкі]]м, [[А. Коршунаў|А. Коршунавым]], 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з [[С. Александровіч]]ам і [[В. Рагойша]]м, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).


== Прызнанне ==
== Прызнанне ==
Радок 34: Радок 35:


{{DEFAULTSORT:Лойка Алег Антонавіч}}
{{DEFAULTSORT:Лойка Алег Антонавіч}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ]]
[[Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]

Версія ад 11:14, 16 ліпеня 2018

Алег Антонавіч Лойка
Дата нараджэння 1 мая 1931(1931-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2008(2008-11-19) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Павел Алегавіч Лойка
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, паэт, літаратуразнавец, гісторык літаратуры, літаратурны крытык
Навуковая сфера філалогія
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як паэт, пісьменнік, крытык, літаратуразнавец
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў медаль Францыска Скарыны нагрудны знак «За заслугі перад польскай культурай»

Алег Антонавіч Лойка (1 мая 1931, Слонім — 19 лістапада 2008, Слонім) — беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец. Член-карэспандэнт АН Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і фельчара. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1956). З 1956 — выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 — загадчык кафедры БДУ. У 1991—1996 гадах — дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Кіраваў універсітэцкім аб’яднаннем «Узлёт» (1964—1989).

У апошнія гады жыцця жыў у Слоніме. Быў жанаты, меў дачку Антаніну, сына Паўла і ўнукаў Віталя, Алега і Надзею.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1943 («Баранавіцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты…» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984). Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990). Аўтар 100 кніг, апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе.

Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў П. Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І. В. Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. перакладчык і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.

Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з’езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з Н. Перкіным, 1963), на IX з’езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з В. Чамярыцкім, А. Коршунавым, 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з С. Александровічам і В. Рагойшам, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).

Прызнанне

  • Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).
  • Доктар філалагічных навук
  • Прафесар.
  • Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, польскім медалём «Заслужаны перад польскай літаратурай» інш. медалямі.
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».
  • Лаўрэат прэміі БДУ імя Уладзіміра Пічэты.

Памяць

Імем Алега Лойкі названа вуліца ў Слоніме.

Літаратура