Здзіслаў Францавіч Стома: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др removed Category:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска using HotCat |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР]] |
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР]] |
||
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання]] |
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання]] |
||
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска]] |
Версія ад 21:04, 16 ліпеня 2018
Здзіслаў Францавіч Стома | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (17) жніўня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1992 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Месца працы | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1929—1986 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0831682 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Здзіслаў Францавіч Стома (* 4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1968). Дзед беларускага музыканта і публіцыста Алеся Мікуса.
Біяграфія
Навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Мінску. З 1929 пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. Пазней у Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.
З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).
Згуляў каля 500 роляў. Асобай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных, беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам, незвычайнай арганічным, высокім узроўнем акцёрскага майстэрства.
З 1949 года здымаўся ў кіно.
Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. З. Ф. Стома абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.
Памёр у Мінску і пахаваны на Усходніх могілках.
Выбраныя ролі ў тэатры
- Быкоўскі («Паўлінка» Я. Купалы),
- Лявон Чмых («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка),
- Глушак Халімон («Людзі на балоце» І. Мележа),
- Караўкін («Брама неўміручасці» К. Крапівы),
- Белагубаў («Прыбытковае месца» А. Астроўскага),
- Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава),
- Глап'е («Тысяча франкаў узнагароды» паводле В. Гюго).
Зноскі
- ↑ Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- Асобы
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання